17:15 31.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАМЯЦІ РЫГОРА МІКАЛАЕВІЧА ПАНФЁРАВА
Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) выказвае спачуванне родным і блізкім Рыгора Мікалаевіча ПАНФЁРАВА, які заўчасна памёр на 51-м годзе жыцця.
Мы заўсёды будзем памятаць Рыгора Мікалаевіча як шчырага, сумленнага, добрага і адказнага чалавека. Рыгор Мікалаевіч быў цалкам адданы ідэалам сацыл-дэмакратыі. Рыгор Мікалаевіч любіў свабоду і дэмакратыю. І гэтай справе аддаў свае апошнія 20 год. Неаднаразова ўдзельнічаў у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), быў назільнікам на выбарах, змагаўся за справядліваць і бараніў правы людзей. У свой час займаў розныя пасады ў партыі: старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі, сябра Цэнтральнага Камітэта, старшыня Маскоўскай раённай партарганізацыі Брэста, сябра абласнога камітэта і інш. Апошнія паўгады выконваў абавязкі старшыні раённай арганізацыі, прымаў актыўны ўдзел у прэзідэнтскай кампаніі на баку Уладзіміра Някляева, каля 2-х месяцаў правеў у вулічных пікетах.
Спачывай спакойна наш сябра, мы працягнем нашу сумесна пачатую працу за свободу, справядлівасць і салідарнасць.
Обсудить новость на Форуме
15 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |