15:00 24.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАМЯЦІ МІКАЛАЯ СЦЕПАСЮКА
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) з глыбокім смуткам паведамляе, што 22 кастрычніка на 71-м годзе жыцця памёр ветэран сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі Мікалай Сцепасюк.
Мікалай Мікітавіч прыйшоў у дэмакратычны рух у гады перабудовы. У сакавіку 1991 года ён быў удзельнікам Устаноўчага з’езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.
Мікалай Мікітавіч актыўна працаваў у Лідскай гарадской і Гродзенскай абласной партыйных арганізацыях, неаднаразова быў дэлегатам на партыйныя з’езды, браў удзел ў культурным жыцці свайго краю, у працы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім Мікалая Сцепасюка, яго сябрам і таварышам. Асаблівыя нашы спачуванні жонцы Мікалая Мікітавіча Галіне Іванаўне і дочкам Надзеі Мікалаеўне і Святлане Мікалаеўне.
Светлая памяць пра Мікалая Мікітавіча, шчырага працаўніка, сціплага чалавека, прынцыповага прыхільніка дэмакратычных каштоўнасцяў і надзейнага таварыша, заўсёды захаваецца ў нашых сэрцах, у сэрцах усіх, хто яго ведаў.
* * *
Гродзенская абласная і Лідская гарадская арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) смуткуюць з прычыны смерці аднаго са старэйшых удзельнікаў сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі, дэлегата Устаноўчага з’езду партыі Мікалая Мікітавіча Сцепасюка і выказваюць шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.
Развітанне з Мікалаем Мікітавічам Сцепасюком пачнецца а 10-й гадзіне 25 кастрычніка ў рытуальнай зале па вул. Сямашкі, 9 (9-я мінская гарадская бальніца).
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |