18:02 30.03.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАЛІТОЛАГІ РАСПАВЯЛІ ГДАНЬСКІМ СТУДЭНТАМ ПРА АПАЗІЦЫЮ І СМІ Ў БЕЛАРУСІ
Канферэнцыя “Функцыянаванне апазіцыйных партый і незалежных СМІ ў спецыфіцы беларускага рэжыму” прайшла ў Гданьску. З Беларусі на яе былі запрошаныя незалежныя журналісты і прадстаўнікі трох партый: АГП, Партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
У інтэрв'ю Еўрарадыё старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамады) Ігар Маслоўскі адзначыў, што выступы прадстаўнікоў усіх трох партый гучалі фактычна аднолькава:
Ігар Маслоўскі: "Адзначаліся парушэнні заканадаўства, у тым ліку і падчас выбараў. Ацэньвалася палітычная сітуацыя ўвогуле, доступ палітычных партый да медыяў. Усё гэта цікавіла польскіх студэнтаў, прагучала шмат пытанняў".
Канферэнцыя прайшла ў будынку Гданьскага ўніверсітэта пры падтрымцы мясцовых уладаў.
Яўген Бяласін 14:39 30.03.10
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме