02:00 13.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПАДАДЗЕНЫ ЗАЯЎКІ НА ПРАВЯДЗЕННЕ ПІКЕТАЎ
Як паведамляе рэвізор Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Антон Ясіновіч, жыхары горада Наваполацка – сябры БСДП (Грамада) падтрымалі зварот сяброў аргкамітэта Народнай Грамады аб правядзені акцый пратэсту і салідарнасці з палітвязнямі – удзельнікамі акцыі мірнага пратэсту 19 снежня 2010 года ў Мінску.
11 сакавіка наваполацкія сябры БСДП падалі заяву на правядзенне пікетаў 26-27 сакавіка 2011г. на пляцоўцы перад гарадскім Домам культуры з 12-00 да 15-00 гадзін. Мэта пікетаў: выражэнне пратэсту супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі уладаў, збор подпісаў пад патрабаваннем вызваліць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі пратэсту 19 снежня 2010 г. у горадзе Мінску.
З інфармацыі намесніка старшыні аргкамітэта Народнай Грамады Аляксея Гаўруцікава стала вядома, што заяўкі на правядзенне пікетаў салідарнасці пададзеныя таксама ў Оршы і Полацку.
У сваю чаргу старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі паведамляе, што заяўкі на правядзенне пікетаў пададзены ў Брэсце, Баранавічах і Белаазёрску.
Сацыял-дэмакраты Віцебскай і Брэсцкай абласцей заклікаюць сваіх аднадумцаў і ўсіх дэмакратаў яднацца для сумеснай барацьбы за абарону палітычных, грамадзянскіх і сацыяльна-эканамічных правоў і свабод грамадзян Беларусі, супраць падзення жыццёвага узроўню і беспрацоў'я, супраць зздекаў і катаваняў у турмах.
Прэс-служба БСДП.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |