14:30 21.12.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ПА АБСЭ – АПАЗЫЦЫЯ: “ДЫЯЛЁГ З ЭЛЕМЭНТАМІ КРЫТЫКІ”. Лідэры апазіцыі сустрэліся з дэлегацыяй АБСЕ
Дзьве гадзіны цягнулася сёньня сустрэча дэлегацыі спэцыяльнай рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая знаходзіцца з візытам у Менску, з прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі.
Ачольвае дэлегацыю дэпутатка са Швэцыі баранэса Сэсілія Вінгстрам. Разам зь ёй знаходзяцца яшчэ два чальцы групы: з Польшчы і Італіі.
Апазыцыю на сустрэчы прадстаўлялі Юрась Губарэвіч, Зьміцер Дашкевіч, Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Віталь Рымашэўскі.
На агульную думку, сустрэча атрымалася “канструктыўнай, з элемэнтамі крытычнага дыялёгу”. Пачаткам дыскусіі стала прапанова апазыцыі падсумаваць вынікі той стратэгіі, якой Парлямэнцкая асамблея АБСЭ пачала прытрымлівацца з 2000 году. Менавіта тады ПА АБСЭ прызнала Нацыянальны сход Беларусі паўнавартасным парлямэнтам. Мэта выглядала абнадзейваючай – навучыць беларускіх дэпутатаў дэмакратыі. Але, як падкрэсьлівалі апазыцыянэры, найбольш жорсткае рэпрэсіўнае заканадаўства было прынятае Нацыянальным сходам як раз падчас гэтага навучаньня. І таму, на думку гаспадароў сустрэчы, ПА АБСЭ патрэбна ўносіць карэктывы ў гэту стратэгію.
Сёньня дэлегацыя зь Вены наведае таксама Міністэрства юстыцыі, Палату прадстаўнікоў і Цэнтральную выбарчую камісію.
Наведваньне Міністэрства замежных спраў і выніковая прэсавая канфэрэнцыя адбудуцца заўтра ў першай палове дня.
Уладзімер Глод http://www.svaboda.org/
* * *
Лідэры апазіцыі сустрэліся з дэлегацыяй АБСЕ
З афіцыйным 2 дзённым візітам ў Менску знаходзіцца дэлегацыя спецыяльнай рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Групу ачольвае Сесілія Вінгстрам са Швецыі, у складзе дэлегацыі таксама прадстаўнік ад Польшчы і Італіі.
Зараз працягваецца сустрэча з 8 прадстаўнікамі палітычных партыяў і грамадзянскай супольнасці, паведаміў прысутны на сустрэчы лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
- Зараз ідзе сустрэча ўжо больш гадзіны, на ёй прысутнічаюць тры дэпутаты спецыяльнай групы па Беларусі Парламенскай асамблеі АБСЕ, уключаючы прадстаўнікоў Польшчы, Швецыі і Італіі, а таксама восем лідэрай палітычнай апазіцыі. Галоўная мэта прыезда дэлегацыі АБСЕ у Менск - гэта маніторынг сітуацыі перад новай сесіяй, якая адбудзецца на пачатку лютага ў Вене. Я думаю, што гэта насамрэч будзе карысным. Дыялог, які зараз ідзе, ён канструктыўны, разам з тым ёсць і крытычныя элементы, у прыватнасці я не мог не адзначыць, што за апошні час зменшыліся камунікацыі Асамблеі з палітычнай апазіцыяй Беларусі. Калі з уладай там усё застаецца на пэўным узроўні, і прызначаныя дэпутаты маюць мажлівасць прыязджаць на сесіі. То вось камунікацыі з палітычнымі апанентамі Лукашэнкі зменшыліся. Да таго ж прагучала такая прапанова, яна была маёй, але думаю мае калегі яе таксама падтымліваюць, каб быў праведзены аналіз таго, што на працягу апошняга часу рабіла Асамблея ў адносінах да Беларусі. Я нагадаў, што ў адрозненні ад Еўрапарламента і парламенскай Асамблеі рады Еўропы, Асамблея АБСЕ яшчэ з 2000 года ўключыла прызначаных дэпутатаў у склад Асамблеі, і яны валодаюць легітымнасцю і ўсімі мажлівасцямі. І тады галоўным матывам гэтых дзеянняў было тое, што трэба іх інтэграваць у працу, трэба іх вучыць азам дэмакратыі. І я вось сёння нагадаў, што ўсё рэпрэсіўнае заканадаўства, якое датычыць і масмедыяў, і правоў чалавека, і рэгістрацыі грамадскіх арганізацый і палітычных партыяў, было прынята як раз у гэты час. Ну і значная частка размовы датычыць выбарчага заканадаўства, тут ў нас агульнае пасланне, - на вялікі жаль, мы канстатуем, што ёсць галоўнае пытанне: ці дазваляюць унесенныя змены правесці свабодныя выбары? Адказ катэгарычны і адназначны: не. Гэта проста ідзе гульня. На сустрэчы прысуьнічаюць: Казулін, Калякін, Ляўковіч, Рымашэўскі, Губарэвіч, Дашкевіч і я.
Яшчэ сёння дэлегацыя Парламенцкай асамблеі правядзе сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі ў міністэрстве юстыцыі, у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага схода а таксама з сябрамі Цэнтральнай выбарчай камісіі. На заўтра запланаваная сустрэча ў міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Валя Лаеўская, Радыё Рацыя http://www.racyja.by/
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
9 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |