21:46 09.07.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Пінскія дэмакратычныя грамадкія актывісты на выбары не пайшлі

На Піншчыне зарэгістравана чатыры ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты парламента. Па гарадской акрузе №14 вылучаюцца: дырэктар пінскай гімназіі Ігар Колб і сацыял-дэмакрат з Берасця, настаўнік Віктар Кавалюк. Па сельскай акрузе №15: дырэктар аўтобуснага парка Іван Рыбкавец і кіраўнік мясцовага дабрачыннага фонда “Полі-эліос” Уладзімір Гарох.
Каментуе грамадскі актывіст Дзмітрый Сергіевіч:
– Усё будзе тое ж самае, як было на прэзідэнцкіх, ранейшых парламенцкіх выбарах. Не веру, што на гэты раз нешта зменіцца. Гэта мая асабістая думка. І які сэнс ісці невядома для чаго, выдаткоўваць свае сілы, нервы, свой час, каб камусьці штосьці тлумачыць. Не трэба тлумачыць – людзі і так усё ведаюць. Патрэбныя нейкія рэальныя дзеянні. А іх няма. І які тады сэнс у такой кампаніі.
Піншчына не мае свайго дэмакратычнага прэтэндэнта. Ці атрымаецца сацыял-дэмакрату з Берасця Віктару Кавалюку заняць гэтую нішу – стане вядома па завяршэнні этапу збору подпісаў.
Обсудить новость на Форуме
12 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |