22:43 08.10.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Пікет у Бярозе: За годную працу – годны заробак!
Ілюстрацыйнае фотаУ Бярозе прайшоў пікет, прысвечаны Сусветнаму дню дзеянняў за дастойную працу. Мерапрыемства адбылося пад бел-чырвона-белымі сцягамі.
Удзельнікі пікету трымалі плакаты з надпісамі на працоўную тэматыку: “Не кантрактнай сістэме!”, “Правы чалавека ў сферы працы – вашы правы”, “За годную працу – годны заробак!”, а таксама быў выказаны пратэст падатку на дармаеда і падвышэнню пенсійнага ўзроста. Адзін з удзельнікаў трымаў плакат “Не – смяротнаму пакаранню у Беларусі”, напамінаючы грамадству, што ў Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання.
Людзі выйшлі ў дажджлівае халоднае надвор’е, каб засведчыць парушэнне працоўных правоў у Беларусі, кажа кіраўнік Бярозаўскай суполкі прафсаюза РЭП Святлана Шымчук:
– Трэба бараніць свае правы, заяўляць пра тое, што мы не згодныя з уладамі. У нас шмат праблем, якія не вырашаюцца ўрадам, – гэта прыцясненне свабодных прафсаюзаў, нізкія заробкі, беспрацоўе. Трэба каб улада павярнулася тварам да людзей.Пікет прайшоў на стадыёне ў Паўночным гарадку без інцыдэнту. У пікеце прынялі ўдзел сябры прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці з Бярозы, праваабаронцы, сябры партыі БНФ і Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза
Обсудить новость на Форуме
12 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |