21:31 16.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Онлайн конференция Владимира Некляева Радио "Свобода". Вопросы и ответы.
Дзень добры, спадар Някляеў! У мяне да вас некалькі пытаньняў:
1. Вашае стаўленьне да зьменаў у законе аб вайсковай службе, па якіх студэнтаў-завочнікаў павінны прызаваць у армію.
2. Калі вы станеце прэзідэнтам, ці зьбіраецеся мяняць гэты закон? І увогульле: якое вашае бачаньне будучыні беларускага войска і ўзаемаадносін з ім навучэнцаў універсітэтаў і каледжаў.
3. Калі плянуецца прыезд каманды Някляева ў Віцебск?
Я думаю, што гэта вельмі непрадуманае і марнатраўнае рашэньне. Нельга прызываць тых, хто навучаецца. Нам патрэбныя адукаваныя людзі, каб палепшыць жыцьцё ў Беларусі, ваяваць мы пакуль нібыта ні кім не зьбіраемся. Лепш выдаткаваць зэканомленыя ад прызыву студэнтаў грошы на павышэньне заробкаў афіцэрам і ўтрыманьне салдат.
Хто з зарэгістраваных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта РБ, на Ваш погляд, найбольш адпавядае Вашаму ўяўленню лідэра нацыі(акрамя Вас, канешне:)))))
Я лічу, што кожны, хто вылучаецца кандыдатам у прэзыдэнты, прэтэндуе на такую ролю. А вось, хто з іх пацягне - вырашаць ня мне, а ўсім нам. Дарэчы, ня ўсякі прэзыдэнт -- гэта лідэр нацыі, таксама, як і лідэр нацыі -- не заўсёды прэзыдэнт.
При победе на выборах создадите ли вы законопроект " об защите домашних животных от жестокого отношения" и построены приюты для бездомных животных соответствующие европейским нормам, будут ли созданы программы для людей инвалидов и слепых для помощи собаками: поводыри, собаки предупреждающие приступы и т.д , программы позволяющие людям ходить с собаками или кошками в дома престарелых, в детские сады и в школы ( в садах и школах- чтоб рассказывать как воспитывать собак и какая ответственность ложится на них), в программа, которая позволять будет в тюрьмах дрессировать и воспитывать собак : из приютов- чтоб быстрее нашли новых хозяев и собак для инвалидов. Будут ли созданы при милиции отделы по защите животных от жестокого отношения. и какие у вас планы по этому вопросу? И скажите ли вы несколько слов по радио и телевиденью по этому поводу?
Прымаць законы павінен парлямэнт, а не прэзыдэнт, давайце пазбаўляцца ад гэтай спадчыны дыктатуры. Але законапраект аб гуманным абыходжаньні з жывёламі я, безумоўна, падтрымаю. На жаль, час на тэлебачаньні вельмі абмежаваны, пра ўсё сказаць немагчыма.
Ci budze spadar pruciagvac da sudu mafiu Lukashenki?
Прэзыдэнт нікога не павінен прыцягваць да суду. Ёсьць пракуратура, ёсьць суд, які павінен быць незалежны ад выканаўчай улады. Усё павінна вырашацца па закону, а не на падставе жаданьняў аднаго чалавека.
1.Які сцэнар плошчы-2010?
2.Калі сустрэча з выбаршчыкамі ў Мінску?
3.Будзе ісці актыўная агітацыя? (па 2 лістоўкі на паштовую скрыню).
Дзякуй.
Цяпер намі распрацавана некалькі сцэнароў Плошчы ў залежнасьці ад таго, як будуць разьвівацца падзеі, колькі зьбярэцца народа. Сёньня я магу сказаць дакладна: гэта будзе плошча мірнага пратэсту. Зразумела і тое, што мы выставім патрабаваньне агучыць праўдзівую інфармацыю пра вынікі выбараў. Мы будзем патрабаваць, каб да людзей выйшлі паўнамоцныя прадстаўнікі ЦВК. Тут жа будуць абвешчаныя вынікі сапраўды незалежнага назіраньня. У нашых плянах -- выступ па Агульнанацыянальным тэлебачаньні. Мы будзем патрабаваць жывога эфіру і, упэўнены, гэтага даб’емся. Я не хачу цяпер расказваць падрабязнасьці, але пасьлядоўнасьць дзеяньняў намі вызначана выразна.
Как Вы относитесь
1.- к контрактной форме трудового договора, повсеместно сейчас используемой
2. - к профсоюзу, согласившемуся на это и насаждающему такую форму
3. - к лишению профсоюза законодательной инициативы
Гвалтоўнае насаджэньне кантрактаў -- ды яшчэ з боку дзяржавы -- гэта недапушчальна ў адносінах да радавых работнікаў. Кантракты могуць быць для кіраўнікоў, але не для звычайных працоўных. Цяперашнія прафсаюзы -- гэта не прафсаюзы, а прафанацыя. Такі ж “прывадны рэмень” прэзыдэнцкай “вэртыкалі”, як і наш нібыта “парлямэнт“. Прафсаюзы павінны стварацца зьнізу, людзьмі, якія хочуць абараняць свае правы. А заканадаўчую ініцыятыву ім, зразумела, трэба вярнуць -- як і іншым арганізацыям, якія могуць і гатовыя распрацоўваць законапраекты.
Як мне здаецца,закон аб люстрацыях павен прымаць законна абраны сойм,а не прэзідент.Ці ёсць гэтая ваша абяцанка папулісцкай? Ці не адпугне яна радыкалька настроеных людзей ад плошчы?Наконт прадуктапровадай-гэта праўда,ці ўсё ж такі сойм вырашыць?Ці будзе вяртанне да Канстытуцыі 1994года?
Пачну з апошняга пытаньня. Нам патрэбна канстытуцыйная рэформа, і гэта ня будзе вяртаньнем да Канстытуцыі 1994 года. Менавіта ў ёй былі закладзеныя некаторыя “міны запаволенага дзеяньня”, якія спрацавалі ў 1996 годзе і прывялі да дыктатуры. Нам патрэбна больш надзейная сыстэм падзелу уладаў. Цяпер наконт люстрацыі. Я супраць самой працэдуры люстрацыі. Нам патрэбна рэформа дзяржаўнай службы, у рамках якой павінны быць выпрацаваны крытэры для заняцьця дзяржаўных пасадаў. Хто ня будзе ім адпавядаць -- павінен будзе пакінуць сваю пасаду. Усё трэба рабіць на законных падставах. А законы павінен прымаць парлямэнт.
Что вы еще умеете кроме как писать-читать малоизвестные в народе стихи?
Я не займаўся дасьледаваньнем вядомасьці маіх вершаў, але мне здаецца, што некаторыя з іх (тыя, што уваходзілі ў рэпэртуар “Верасоў” і “Песьняроў”) ведае даволі шмат людзей. Але гэта, зразумела, не галоўнае для прэзыдэнта. Я ў жыцьці кіраваў амаль дзесяткам розных арганізацый, ад маленькіх да вельмі вялікіх. У тым ліку, калі я быў галоўным рэдактарам, я ўпершыню ў Беларусі зрабіў прыбытковым літаратурны часопіс – “Крыніца” / “Родник”. Мне здаецца, што я ўмею аб'ядноўваць вакол сябе людзей -- інакш і не выходзіў бы на прэзыдэнцкія выбары.
Намерен ли кандидат в Президенты Некляев посетить Толочинщину?
Ждем! С новыми стихами о реалиях нашего времени, навеянных предвыборной борьбой. Как участие в собствененой кампани помогает поэту писать стихи?Может есть уже что - ио
такое, чтобы душ развернулась, а потом позвала на борьбу с режимом. С уважением и пожеланием успехов и победы!!!
Я кожны дзень ежджу па рэгіёнах, але ўсе гарады наведаць не атрымаецца, на жаль. Мы зьнялі некалькі перадвыбарных ролікаў. Белтэлерадыёкампанія, праўда, адмовілася разьмяшчаць іх на радыё і тэлебачаньні. Але яны ёсьць у Інтэрнэце на нашых сайтах.
Шаноўны Уладзімір Пракопавіч! Калі захаваецца балаган да дня галасавання і калі не будзе адзінства дзеянняў, учынкаў тройкі, што рэальна сабрала подпісы ( Вы, Раманчук, Саннікаў), пад што выходзіць на плошчу? Пад балаган? Дэмакратычнае грамадства разумее, хто ёсць хто ў гэтым балагане, яно гатовае пратэставаць, калі рэальная тройка аб'яднаецца, будзе агітаваць разам, не зважаючы на іншых клоўнаў. Тады, можа, будзе шанец?. Ваша меркаванне? З пашанай, ПАВЕЛ ЗНАВЕЦ.
Мы ўжо каардынуем нашыя дзеяньні з камандай А. Саньнікава. Вядуцца перамовы і з іншымі штабамі. Ёсьць дамоўленасьць пра стварэньне каардынацыйнага штаба на плошчы. Я упэўнены, што гэта будзе не балаган, а пераканаўчы мірны пратэст.
1. Ці атрымалі вы дыплом аб вышэйшай адукацыі?
1969-1973 завочна навучаўся на філялягічным факультэце Менскага пэдагагічнага інстытуту. За 4 гады гэта немагчыма.
2. Калі ў вас няма дыплома, дык як вам удалося заняць кіруючыя пасады?
3. Чаму вы ўказваеца, што вы праваслаўны? Паводле хрышчэння? Шчыры вернік? Праваслаўны атэіст?
4. Вашай жонцы 44 гады? (Другая жонка Ўладзіміра Вольга на 20 гадоў маладзейшая за Ўладзімера Някляева.)
Дыплём аб вышэйшай адукацыі ў мяне ёсьць. Я хрышчаны праваслаўны, але мяркую публічна пытаньні веры не абмяркоўваць. Маёй жонцы Вользе 41 год. Дзякуй, што так уважліва вывучаеце маю біяграфію.
Спадар Някляеў,умяне пытаньне.
У выпадку правала Плошчы,што вы будзеце рабіць?
Працягваць барацьбу -- што ж яшчэ? Дыктатура павінна быць ліквідавана -- чым раней, тым лепш для краіны. Калі не змагацца -- яна застанецца назаўжды.
Як Вы ставiцеся да адмены сьмяротнага пакараньня?
Выключна станоўча. Гэта ганьба і дзікунства -- у 21 стагодзьдзі ў цэнтры Эўропы забіваць людзей. Усе выдатна ведаюць, што магчымыя непапраўныя памылкі -- і менавіта на беларускай зямлі па так званай «віцебскай справе» быў расстраляны па ілжывым абвінавачваньні нявінны чалавек. Калі б у СССР не было сьмяротнага пакараньня -- ён бы застаўся жывы.
Як вы будзеце прыцягваць Лукашэнку й яго каманду да адказнасьці перад законам і адхіляць яго ад улады?Я мяркую што яго трэба арыштаваць 19 снежня .Іншага выйсця няма. Ўладзімер Пракопавіч падумайце над гэтым ,калі вы жадаеце быць прэзідэнтам.
Я спадзяюся, што ў Лукашэнка хопіць розуму і сумленьня прызнаць сваю паразу і сысьці так жа, як сыходзяць у адстаўку усе нармальныя кіраўнікі. Жыцьцё ж не заканчваецца 20 сьнежня. Пры гэтым я лічу, што пытаньне аб вінаватасьці ці невінаватасьці каго б там ні было, уключаючы былога прэзыдэнта, можа вырашаць толькі суд.
Добрый день.
Недавно Вы подписали "соглашение" с котом о том, что Вы будете жить в "мире и согласии". Готовы ли Вы подписать соглашение о сотрудничестве с представителями гей-лесби сообщества Беларуси?
И хотелось бы услышать Ваше мнение относительно сексуальных меньшинств и равных прав данной группы с остальным населением?
Готовы ли Вы лоббировать принятие антидискриминационного закона в отношении гомосексуалов в Беларуси? А также, считаете ли Вы, что преступления совершенные в отношении гомосексуалов, должны расцениваться как отягчающее обстоятельство?
Заранее спасибо за подробные ответы.
Усе грамадзяне Беларусі для мяне роўныя. І мне абсалютна ўсё роўна, якім менавіта чынам яны займаюцца сэксам. Міністар юстыцыі Канады П'ер Трудо сказаў калісьці «Дзяржаве не месца у ложку нацыі» -- і я з ім пагаджуся.
Уладзімір Пракопавіч,
Ці ня варта вярнуцца ў Беларусі да адзінае дзяржаўнае (афіцыйнае) беларускае мовы?
У Эстоніі ўжо 15 гадоў, як эстонская мова законам устаноўленая як адзіная дзяржаўная мова. І, дзякаваць Богу, сьвет дагары нагамі тут не перакуліўся (Хоць амаль траціна насельніцтва - расейскамоўныя людзі).
Дзякуй!
Такія рэчы не ўкараняюцца гвалтам. Родную мову не прызначаюць дзяржаўным загадам. Пакуль людзі самі не абяруць беларускую мову (так, з усямернай падтрымкай гэтага працэсу з боку дзяржавы), рэальна зрабіць яе адзінай дзяржаўнай мовай будзе цяжка. Трэба сёньня трэба не забараняць расейскую мову, а ўсяляк заахвочваць выкарыстаньне беларускай.
Почему только 1000 человек были выдвинуты в избирательные комиссии? Я, например, мог бы выдвинуться, но не знаю, как это сделать. Я предлагал свою помощь команде Романчука, предлагал помощь Весне. Разговаривал с человеком на высокой должности у вас, но никто не проявил интереса и желания это поспособствовать. Самому во всё это влазить и разбираться времени нет, мне ещё семью кормить. Очень жаль.
Мой штаб супрацоўнічае па пытаньні назіраньня за выбарамі з кампаніяй «За справядлівыя выбары », якая і падрыхтавала назіральнікаў. Вылучэньнем у выбарчыя камісіі займаюцца палітычныя партыі і грамадзкія аб'яднаньні. Штабы кандыдатаў такіх паўнамоцтваў не маюць.
Ці плануеце Вы, незалежна ад вынікаў "выбараў" уключыць у праграму далейшай сваёй (і Вашага руху) дзейнасьці стварэньне ў краіне сістэмы грамадзянскай адукацыі?
Вядома, пры гэтым гэта павінна быць і дзяржаўная і недзяржаўная сыстэма. Грамадзянская адукацыя -- найважнейшая ўмовы захаваньня ў краіне дэмакратыі.
гн. Некляев, скажите почему ваша команда не выдвигала своих представителей в избирательные комисии?
Права вылучаць сваіх прадстаўнікоў у камісіі маюць палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі і жыхары, а не каманды патэнцыйных кандыдатаў.
Ці будзе працягваць кампанія Гавары праўду сваю дзейнасць пасля выбараў?
Гэта па-за ўсякім сумневам. Прычым незалежна ад таго, стану я прэзыдэнтам ці не. Патрэба ў стымуляваньні грамадзтве кантраляваць уладу і асьвятляць тое, што чыноўнікі хочуць замаўчаць, была, ёсьць і будзе
Што будзеце рабіць? Хутка не будзе каму чытаць Вашыя вершы! Ужо дзесьці ў сельскіх школах няма ні 1-ых ні 2-іх класаў. Нацыя вымірае і не толькі таму, што паміраюць людзі. Шмат моладзі не лічыць патрэбным заключаць афіцыйны шлюб, а жыве распутай -- грамадзянскім шлюбам. Адкуль узяцца дзецям! А гэта не па-Боску!
Захаваньне сям'і і рашэньне дэмаграфічнай праблемы -- адна з найважнейшых задач дзяржавы. Я не думаю, што выміраньне адбываецца з-за таго, што людзі не рэгіструюць шлюб. Дзяцей не хочуць заводзіць, моладзь зьяжджае з краіны - вось што страшна і што неабходна павярнуць назад. Сёньняшняя дапамога на дзіця -- гэта зьдзек, а не дапамога. А прыклады маральнай распушчанасьці ў нас, як вядома, ідуць з самага верху.
Чаму у Вашай праграме няма нiчога пра сацыяльную абарону? Людзi баяцца слова "прыватызацыя". Магчыма, каб было тлумачэнне, што шэраг законау можа абаранiць iх правы (на заробак, медабслугу iшншае), то страхаў перад зменамi некалькi паменьшала б.
Асобна хацелася б пацiкавiцца Вашымi думкамi наконт таго, як падняць беларускую культуру i мастацтва да мiравога ўзроўню. (У Мiнску няма i дзясятка галерэй, няма Музею i цэнтра сучаснага мастацтва. Думаецца, не лепш i з лiтаратурай i iнш.)
I цiкавяць Вашы меркаваннi наконт усеагульнага воiнскага абавязку.
З павагай.
Нават цяпер узровень сацыяльнага забесьпячэньня можна істотна узьняць -- за кошт эканоміі на бюракратычным апараце і бессэнсоўных тратаў, накшталт будаўніцтва лядовых палацаў у кожнай вёсцы. Страх перад пераменамі -- гэта нармальна. Але баяцца трэба не прыватызацыі, а наадварот, што прадпрыемствы застануцца - як цяпер - пад кантролем бюракратыі. Тады рызыка масавых звальненьняў і скарачэньня заробкаў можа ператварыцца ў рэальнасьць. Бюракратыя нікога і ніколі не выцягвала з крызісу.
Беларуская культура аніяк не горшая за рускую, французскую альбо любую іншую. Дзяржава не стварае твораў культуры - іх ствараюць таленавітыя людзі. А як цяперашні рэжым абыходзіцца з талентамі, мы ведаем на прыкладзе таго ж Васіля Быкава. Калі дзяржава будзе падтрымліваць таленты, а не падлізьніцтва- усё будзе ў нас з культурай добра.
Усеагульны вайсковы абавязак - гэта перажытак таталітарных часоў. Трэба пераходзіць да добраахвотнага прафэсійнага войска. Але рабіць гэта трэба паступова, не руйнуючы, а замяняючы аджылае.
Што вы робіце? Навошта цягнеце людзей на фальшывыя выбары, каб дапамагчы Лукашэнку легалізаваць дыктатуру??? Вашыя дзеяньня: вы здымаецеся з кандыдатаў, заклікаеце да байкоту, патрабуеце вольных выбараў і бяспечнага вяртаньня Зянона Пазьняка з-за мяжы. Ці здольны вы на такую палітыку? Уласна сам на выбары ніколі не пайду, ТОЛЬКІ АКТЫЎНЫ БАЙКОТ. А чалавека з вашай ГАВАРЫ ПРАЎДУ пагнаў прэч з парку Горкага, каб ён не збіраў у людзей подпісы і не даваў сьведчаньні пра незадаволеных грамадзянаў рэжыму. Ну і навошта вы хочаце стаць прэзідэнтам, калі РБ парлямэнцкая рэспубліка: у любы дзень палатка ваш фармальна законна можа вынесьці з пасады імпічментам. Вось і ўся вашая нікудышныя палітыка. Дайце, калі ласка, на ўсё вышэй пералічанае камэнтары, асабліва пра магутную народную зброю - НАРОДНЫ БАЙКОТ выбараў.
Я з павагай стаўлюся да Вашай пазыцыі. Некалькі дзён таму я заклікаў усіх кандыдатаў у прэзыдэнтам разам зьняцца з выбараў, так як ужо цяпер бачна, што яны не будуць ні свабоднымі, ні справядлівымі. На жаль, мой заклік не падтрымалі. А сыход з выбараў мае сэнс толькі тады, калі гэта робяць усе альтэрнатыўныя кандыдаты адначасова. Вы, канечне, можаце асабіста байкатаваць выбары, але Вы павінны разумець, што ў гэтым выпадку Ваш голас будзе выкарыстаны супраць Вашай волі. Наконт пазыцыі парлямэнта. Вядома, калі я стану прэзыдэнтам, я буду ініцыяваць датэрміновыя парлямэнцкія выбары, якія павінны прайсьці па дэмакратычных стандартах. З наноў абраным парлямэнтам прэзыдэнт будзе супрацоўнічаць на прынцыпах падзелу уладаў.
Сапраўдным беларускім прэзыдэнтам можа быць толькі САПРАЎДНЫ БЕЛАРУС ЗЯНОН ПАЗЬНЯК. Навошта вашы асабістыя гульні з выбарамі? Навошта ўся гэтая балбатня? Няўжо вы не разумееце, што ўсё ўжо "выбрана" Лукашэнкам і ягонай хеўрай, якую трэба гнаць паганай мяцёлкай ? Усе так званыя кандыдаты сьмеху вартыя і вы ў іх ліку.
Я паважаю Зянона Пазьняка за тое, што ён зрабіў для Беларусі напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х, але не падзяляю яго пазыцыю чаканьня, калі зьменіцца надвор'е. Хто не змагаецца за уладу -- той не атрымае яе ніколі.
Пан Уладзімір, давайце паспрачаемся на 100 баксаў, што ў "выбарах" пераможа Лукашэнка, а не вы. Згодныя?
Калі Вы кажаце пра той сцэнар, які сёньня ажыцьцяўляе ўлада, то, я і спрачацца ня буду. Але мы маем намер патрабаваць ад улады прызнаць уласныя фальсыфікацыі пад ціскам і нашых грамадзян, і міжнароднай супольнасьці.
Владимир, правда ли, что акции протеста 19 декабря начнутся на Привокзальной площади? В Интернете появились сообщения, что Вы будете собирать людей перед зданием вокзала и оттуда колонна двинется к Октябрьской площади. Еще говорят, что Ваши активисты сняли несколько десятков квартир в центре города и во время акций протеста в окнах будут установлены мощные динамики. Отличная идея!
Аказваецца, у Вас ёсьць ужо плян. Мы плянуем іншыя дзеяньні.
Кто будет премьер-министром при Некляеве? Назовите несколько кандидатур. Как быстро Вы распустите "палатку" или будете с ней работать?
Я мяркую, што цяперашняя Палата -- гэта не народныя дэпутаты, а прэзыдэнцкія прызначэнцы. Таму неабходныя сумленныя выбары, без падлогаў і маніпуляцый. Пры свабодзе агітацыі. Тады ў нас будзе парлямэнт, а не карыкатура. Пост прэм'ер-міністра могуць заняць многія з цяперашніх альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты.
Ці ня згубіць Беларусь Някляева-паэта пасьля абраньня на пасаду прэзідэнта Някляева-палітыка?
Я спадзяюся, што змагу пісаць у вольны ад прэзыдэнцкай працы час. Менш, вядома, чым раней. Але не пісаць вершы для паэта немагчыма.
Спадар Някляеў, што у Вашай праграме прадугледжана непасрэдна для моладзi?
Што Вы лiчыце важным у моладзевай палiтыцы?
Што важна для студэнцтва?
I як Вы ставiцеся да ўсеагульнага воiнскага абавязку? Дзякуй
Для моладзі ў маёй праграме дзьве ключавыя тэзы -- гэта праграма «Народнае жыльлё», якая зробіць атрыманьне жыльля для маладых сем'яў цалкам рэальным. Другая тэза - гэта рэформа адукацыі. Мы мяркуем, што Беларусь павінна далучыцца да Балёнскага працэсу з тым, каб нашы студэнты маглі свабодна перамяшчацца па усёй Эўропе для атрыманьня адукацыі і свабодна вяртацца на Радзіму. Студэнты -- гэта самая мабільная частка грамадзтва. Створым ім усе умовы для атрыманьня якаснай адукацыі -- атрымаем інтэлектуальнага нацыю ў самай бліжэйшай будучыні.
Я лічу, што з часам усеагульная воінская павіннасьць мусіць цалкам зьнікнуць і саступіць месца прафэсійнаму войску.
цытую: "1999 Зьехаў зь Беларусі ў Польшчу па палітычных матывах. Вярнуўся ў Менск у 2003 годзе." Спадар Някляеў! Такое ж пытанне Вам ужо задавалася - па-мойму, на сайце Салідарнасці - а Вы па-сутнасці не адказалі. Чаму Вы збеглі ў Польшчу, на самой справе? Сапраўды, грашыма варочалі вялізарнымі, ці пісьменнікаў на Плоўу выводзілі. Цяпер Вы абмінаеце казаць на гэтую тэму, а раней ад Вас гучала, шта Вас хтосьці жадай ледзь не забіць. Дык кажыце ж праўду, калі ўзначальваеце кампанію з адпаведнай назвай.
Я быў старшынём грамадзкай арганізацыі, - якія там вялікія грошы? Адкуль? А цкаваньне пачалося таму, што Саюз пісьменьнікаў быў першай арганізацыяй, якая прыняла афіцыйную заяву з пратэстам супраць падпісаньня дамовы аб Саюзнай дзяржаве. І я асабіста Аляксандру Лукашэнка казаў, што на такое я яго як грамадзянін і выбаршчык не упаўнаважваў. Завялі крымінальную справу, ад людзей патрабавалі паказаньняў, што я скраў нешта ў арганізацыі, кожную паперку перавярнулі і праверылі па 10 разоў. І што? Дзе скрадзеныя мільёны? Так, ім вельмі карцела мяне пасадзіць.
На той момант я вырашыў, што мне гэтая вайна надакучыла і фактычна узяў творчы адпачынак. Балазе былі магчымасьці. Але доўга я без Беларусі жыць не магу. Таму і вярнуўся. Тут мой дом і мая радзіма.
Владимир Прокофьевич, у меня к вам такой вопрос: вот вы в своем телевыступлении сказали, что будете выплачивать пособия по рождению ребенка в размере 25000$, ежегодно в Беларуси рождается около 100 000 детей 25 000х100 000 =2,5 миллиарда долларов! Откуда вы возьмете такие огромные деньги?!
Вы няправільна пачулі. Я казаў не пра дапамогу, а пра мацярынскі капітал на кожнае другое і кожнае наступнае дзіця. Мацярынскі капітал - гэта свайго роду рахунак, сродкі з якога можна выдаткаваць толькі мэтавым чынам на дзіця - яго адукацыю, паляпшэньне жыльлёвых умоў, аздараўленьне. Вядома, гэта дарагія меры, але яны ў любым выпадку - першачарговыя. І грошы на гэта мы паступова знойдзем. Дастаткова на першых часам адмовіцца ад дарагіх праектаў, якія зьядаюць мільёны даляраў.
Владимир Прокофьевич, вот вы призываете 19 декабря в 19.00 прийти на Октябрьскую площадь отмечать или защищать нашу победу, вы помните, что в декабре 2/3 этой самой площади заняты катком?! Скажите нам приходить с коньками или может все-таки организовать эту акцию в другом месте, возле здания ЦИКа на площади Независимости, например?!
ЦВК будзе засядаць як раз на Кастрычніцкай плошчы. Мы прымем адпаведныя меры для таго, каб народ мог там сабрацца і запатрабаваць абвяшчэньня рэальных вынікаў
Владимир, даже при поверхностном рассмотрении заметно, что лидируют только два кандидата: вы и Санников. При этом действующая власть всеми силами пиарит Санникова, который скорее всего и есть тайный проэкт Красного дома, скажите, как вы относитесь к такому человеку и его позиции по отношению к Вам.
З Саньнікавым мы падпісалі пагадненьне аб каардынацыі дзеяньняў. Мы маем намер яго прытрымлівацца. Што ж тычыцца “таемных праектаў”, то я да іх не стаўлюся сур’ёзна, пакуль што няма нейкіх сур’ёзных доказаў.
Калі ўжо дэмакратычныя кандыдаты пачнуць выпрацоўваць якія небудзь сумесныя захады, для дасягнення агульнай мэты?
На мой погляд,арганізоўваць барадзьбу адзін на адзін няма ніякага сэнсу,ужо вельмі позна.Бачу толькі два варыянты: пакінуць аднаго без альтарнатывы, альбо толькі дзевяць супраць аднаго.Можа ў ВАС ёсць штосці іншае,больш эфектыўнае? Ці імкнеціся ВЫ наогул да сумесных дзеянняў,аб'яднацца ў агульную моц?
Так, сёньня мы дамаўляемся аб каардынацыі дзеяньняў на плошчы.
Вітаю. Сп. Уладзімер, ці будзе пад вашым кіраўніцтвам Беларусь інтэгравацца ў АПАД (NATO)? Свой адказ абгрунтуйце. Дзякуй.
Мяркую, што бліжэйшым часам Беларусь не будзе уваходзіць у НАТА. Мы мусім знайсьці балянс у выкананьні інтарэсаў паміж Усходам і Захадам. Уласна кажучы, нас у НАТА ніхто пакуль і не запрашаў. А ў Канстытуцыі запісана, што Беларусь – краіна нэўтральная. Вось і давайце выконваць нашу Канстытуцыю. У адваротным выпадку навошта яна увогуле патрэбная?
Доброго времени суток!
Скажите откровенно Вы верите в Победу демократического кандидата на этих выборах? Если да , то каким образом это возможно?
Происходит ли сегодня какое-либо обьединение в стане оппозиции?
Вы были в Лиде по поводу завода горяего цинкования, общество там активно протестовало, но завод начинают строить, Ваша позиция по этому вопросу и дальнейшие действия. Спасибо! Удачи Вам
Калі ня верыць у перамогу – трэба займацца нечым іншым. Перамога залежыць ад людзей – як не банальна гэта гучыць. Калі апазыцыя атрымае 70% галасоў – мы доўга будзем шукаць таго, ад каго трэба бараніць нашу перамогу.
Што тычыцца завода ў Лідзе – гэта паказвае як сёньняшняя улада ставіцца да людзей. Чыноўнікі пляваць хацелі на меркаваньне народа. Калі я стану прэзыдэнтам – гэта зьменіцца, я вам абяцаю. Да пытаньня будаўніцтва завода ў Лідзе кампанія “Гавары праўду” мае намер вярнуцца і запатрабаваць грамадзкага кантролю за будаўніцтвам і ўвядзеньнем яго ў эксплёатацыю.
1.Як Вы пракаментуеце заяву таварыша пасла Сурыкава аб унушальнай перамозе Лукi i кансалiдаванай пазыцыi па гэтам пытаннi усiх уплывовых бакоу:Расiя,ЕЗ,ЗША? Расiя дала заднi ход?
2.Атрымлiваецца тое, чаго усе чакалi : гэта спектакль з "бiцьцем талерак" i сварка з абяцаннем разводу i дзеляжу маемасцi? Апазыцыя зноу аказваецца у дурнях?
3.Значыць мы самi па сваей волi удзельнiчалi у расiйскай спецаперацыi "Бацько грошы!"? Цяпер у iх чарговы брачны перыяд,а народ Беларусi застауся з носам i ХБ
4.Колькi яшчэ палiтычных цыклау трэба апазыцыi каб зразумець,што дэмакратыя з Расii не прыдзе?16 год знаходжання на троне - гэта яе, РФ,заслуга.
Расія перасьледуе свае нацыянальныя інтарэсы і на гэтым этапе яны дамагліся таго, чаго прагнулі – Лукашэнка абяцаў усё падпісаць на умовах Расіі. Гэта, дарэчы, яшчэ раз даказвае, як ён баіцца і саміх выбараў, і іх непрызнаньня. Становішча яго напраўду жахлівае. А тое, што дэмакратыя да нас не прыйдзе з Расіі, гэта зразумела. Гаворка можа весьціся толькі пра тое, што Расія можа ціснуць на Лукашэнку. Дэмакратыю нам не прывязуць з замежжа і рукамі гастарбайтараў не пабудуюць. Трэба будаваць самім. На пытаньне аб маім удзеле ў мітычным “крамлёўскім праекце” не лічу патрэбным адказваць – гэтую тэму ужо шмат разоў абмяркоўвалі. Нават Лукашэнка яе падхапіў. Вы зьбіраецеся да яго далучыцца?
У нашым жыццi вельмi многа КДБ i розных спецслужб. Народ запужаны страхам апынуцца у руках беларускага гестапа.Рэпрэсiуныя часы сталнiзму i cення робяць сваю чорную справу.Людзi баяцца сваей ценi,баяцца за сябе i за сваiх родных,баяцца выказвацца i абмярковываць сучасныя тэмы,праблемы якiя датычацца нашага агульнага жыцця. Што Вы збiраецеся рабiць каб грамадства пазбавiлася жывельнага страху? У цэнтры МIнску стаiць змрочны будынак заплямiушага сябе крывей КДБ,а на супраць , помнiк яго куратару i заснавальнiку -эФ.Дзяржынскаму. Мне падаецца разумным высялiць гэтую арганiзацыю (найперш унесшы змены у закон аб яе дзейнасцi),а у самiм будынку арганiзаваць музей таталiтарызму.Што Вы думаеце на гэты конт? Вашы прапановы?
Ідэалягічны вышук і ўсё што з ім зьвязана – будзе ліквідаваны неадкладна. Цяперашні Камітэт дзяржбясьпекі неабходна рэфармаваць і падзяліць на разьведку і контразьведку. Сёньняшні будынак КДБ стане музэем ахвяр таталітарызму – адносна гэтага я з вамі цалкам салідарны. З процьмай іншых спэцслужбаў і асабліва са Службай бясьпекі прэзыдэнта трэба будзе разьбірацца асобна. Спэцслужбы павінны ахоўваць дзяржаўную бясьпеку, а не палітычны рэжым ад ягоных апанэнтаў.
Спадар Някляеў!У выпадку Вашай перамогi цi будзеце Вы супрацоўнiчаць з эканамiстамi Раманчуком i Цярэшчанка? Дзякуй.
Натуральна, я гатовы прымаць усе разумныя прапановы
Уладзімер Пракопавіч, скажыце калі ласка, чаму вы так доўга сцвярджалі, што не збіраецеся ісці на прэзыдэнта, бо ў лютым, калі была абвешчаная кампанія Гавары праўду, усе так і падумалі, што гэта пад прэзыдэнцкія выбары. А вы казалі тады, што прэзыдэнтам быць не хочаце, што вам прапаноўвалі гэта людзі з Расіі, а вы не хочаце. Гэта пісалі ў газетах і па радыё Свабода было. Вам тады многа хто не верыў, але былі хто і верыў. Дык атрымліваецца, што мелі рацыю першыя. Што гэта было, такі тактычны ход?
Не, ніякага тактычнага ходу і пляну не было. Проста 18 траўня, калі ўлада проста штурхнула нас у палітыку сваімі рэпрэсіўнымі дзеяньнямі, стала зразумела, што кампанія “Гавары праўду” становіцца палітычнай. З гэтым зьвязана і маё рашэньне балятавацца.
Уважаемый Кандидат на президентский Трон ! Пишу Вам от себя лично, и от независимой группы моих друзей и единомышленников.
Вы готовы отвечать ПРАВДУ ?
Обращаюсь к Вам с вопросом: сделайте, что Вы сделали для консолидациие для консолидации с другими оппозиционными лидерами и партиями, общественными объединениями ?
Неужели Вы не понимаете, что единственный шанс победить в этих Выборах – выдвижение ОБЩЕГО, единого кандидата. Весь замысел нынеправящего диктатора сводится к рассеиванию внимания избирателей на команду из 7 клоунов, каждый из которых пытается играть «сам за себя», а в результате получается «хилый закос» на цирк ?
Понимаете ли Вы, что всех разумных и здравомыслящих белорусов сегодня каждый кандидат, не сделавший шагов к объединению – это «фантом», пустышка, и пособник Лукашенко, неважно, вольный или невольный ?
Если Вы категорически не согласны с мнением, то , пожалуйста, прокомментируйте.
С уважением, д-р Юдик, врач-пенсионер, типа, патриот.
Я зрабіў усё, каб такі адзіны кандыдат быў. Я удзельнічаў на ўсіх стадыях такіх перамоваў. Ужо ў часе выбарчай кампаніі я неаднаразова прапаноўваў іншым альтэрнатыўным кандыдатам розныя салідарныя дзеяньні. На жаль, адзінства дамагчыся не атрымалася.
Прагаласую за кандыдата якi забаронiць гэты ЛОХАтрон па ТБ.Вы можаце абяцаць спынiць гэтую здзеклiвую,надакучлiвую рэкламу усялякiхЛАТО-тато?
Лятарэі – гэта ў нас дзяржава ў дзяржаве. Натуральна, трэба пільна праверыць іх дзейнасьць.
Верно ли, что Ваша команда, для празднования выхода Некляева во второй тур, вечером 19 декабря запланировала серию многочасовых феерверков в центре Минска? Откуда их лучше будет видно? Подобное было в Киеве в 2004 году.
Не, такое не плянуецца. Фаервэркі будуць, але не адразу, а пасьля канчатковай перамогі
Добрый день. Скажите, как вы относитесь к тому, что в деревнях избиратели могут голосовать без предъявления паспорта или другого документа, удостоверяющего личность голосующего. Избирателям просто вписывают их данные, потому как в сельской местности все друг друга знают, а явка должна быть на уровне
Гэта прамое парушэньне выбарчага заканадаўства – прычым крымінальнае. Сябры выбарчых камісій мусяць памятаць, што такімі дзеяньнямі яны зьдзяйсьняюць злачынства. Калі ў вас будзе канкрэтная інфармацыя пра такія выпадкі – паведамляйце пра іх у наш выбарчы штаб.
Вы і іншыя кандыдаты неаднойчы казалі пра адмену абавязковага разьмеркаваньня для студэнтаў.
Ці будзе гэтая адмена распаўсюджвацца на тых, хто ўжо адпрацоўвае?
Я - за адмену разьмеркаваньня. Пытаньне пра тое, што рабіць з тымі, хто ўжо працуе па разьмеркаваньні, трэба, безумоўна, вывучаць. Зараз я не гатовы адказаць на яго адназначна.
Які статус пасьля Вашага прыходу да ўлады будуць мець беларуская і расейская мовы?
Дзякуй за адказ.
Ніякіх гвалтоўных захадаў па укараненьні беларусізацыі не будзе. Будуць меры па падтрымцы беларускай мовы і культуры. Будзе стымуляваньне. Калі падрасьце пакаленьне, якое свабодна размаўляе па-беларуску, пачынаючы ад дзіцячага садка – ніякіх пытаньняў пра статус мовы проста не паўстане
Як Вы мяркуеце рэфаріаваць сыстэму адукацыі?
Наша сыстэма адукацыі зьведала ужо некалькі рэформаў. Час спыніцца і падумаць, як дзейнічаць далей. Але ужо сёньня зразумела, што першачарговымі зьяўляюцца захады па спыненьні камэрцыялізацыі сярэдняй школы: сёньня бацькі плацяць за усё – ад падручнікаў да рамонту кляс. І другое – падпісаньне Балёнскай дэклярацыі і уключэньне Беларусі ў інтэрнацыянальную адукацыйную прастору.
О ДИСКРИМИНАЦИИ ЖЕНЩИН (ПО ПРИЗНАКУ ПОЛА И ПО ВОЗРАСТУ)
Это не является секретом, что в Беларуси существует повальная дискриминация по признакам пола или возрасту. За примерами далеко ходить не надо: лист вакансий о приёме на работу на http://jobs.tut.by.
Посмотрим на эту вакансию (от кадровой корпорации ManPower):
http://www.manpower.ru/job-seekers/jobsearch/detail_vacancy.php?vacancyID=16831
Читаем: "Требуется Менеджер по продажам светопрозрачных конструкций. Навыки: Мужчина, от 30 до 35 лет, в/о (техническое или экономическое), задатки управленца".
Где же моей жене обрести такие навыки -- как быть мужчиной от 30 до 35 лет?
По какому праву кто-то (например, кадровое агенство МanPower) определяет что мужчина 36 лет или женщина (любого возраста) НЕ МОГУТ / НЕ ДОСТОИНЫ быть менеджером по продажам?
К примеру, в той же Великобритании существует "Комиссия по равенству и по правам человека" (Equality and Human Rights Commission), которая в судебном порядке контролирует исполнение анти-дискриминационного законодательства и не допускает такого безобразия. А в Беларуси?
Вопрос (4)
Мой вопрос к кандидату -- если вы станете президентом, что вы сделаете, что измените чтобы искоренить эту повальную дискриминацию, которая имеет место в диктаторской Беларуси сегодня.
Гэта трэба рабіць на усіх узроўнях – на заканадаўчым. Тут патрэбна гендарная экспэртыза прынятых законаў і тых, што наноў прымаюцца. На узроўні грамадзкай псыхалёгіі. Тут асаблівую ролю павінны граць СМІ, якія ў нас пакуль поўныя гендэрных стэрэатыпаў – дастаткова узгадаць нянавісную рэклям, у якой прыбіраюць, працуюць, гатуюць выключна жанчыны. І так ва усім. Тут шмат працы
Родилась очень хорошая идея по-поводу подсчета голосов и того, как сделать выборы более прозрачными и честными: необходимо публикация в интернете всех глав избирательных комиссий на разных уровнях, и заранее предупредить их об ответственности перед народом и последствиях для них при пособничестве фальсификаций. Что думаете? Готовы содействовать?
Вельмі добрая ідэя, цалкам падтрымліваю. Сумленнаму чалавеку няма чаго баяцца, яму за добрую працу народ аддзячыць. А злачынца няхай ведае, што ён не застанецца ў цяні.
Паважаны спадар Уладзімір Някляеў, калі бы я звярнулася да Вас з
паштоўкай "Кажы праўду" , у якой было б пытанне наконт рассейскіх грошаў , ці то наконт улетак, вырабленных за мяжой, якія распаўсюджваліся Вашай камандай у час збору подпісаў, - ці пачула бы я гэтую ПРАЎДУ?
Я не абяцаў, што я распавяду вам пра усё, пра што вы захочаце ведаць – і вы выдатна разумееце чаму. Да тых часоў, пакуль не ліквідаваны дыктатарскі рэпрэсіўны рэжым у нашай краіне. Але тое, што я вам распавяду – будзе праўдай. І нічым іншым.
Сейчас очень остро стоит вопрос по борьбе с курением! Нация сама себя губит никотином. От курения страдают не только сами курильщики, но и невинные люди, например, беременные женщины, кормящие мамы, дети, бабушки. Почему, когда они выходят на улицу, в парк, или в магазин, они дышат не свежим воздухом, а дымом? Ведь курильщики курят не только стоя у себя на балконе или у подъездов, они курят находу, выпускают дым, яд и не смотрят? кто находится рядом: женщина, ребенок, бабушка! Курение уже стало эталоном, который нужно искоренять из людей! Какие меры борьбы с курением вы планируете осуществить, если победите на выборах?
Тут трэба зьвярнуцца да досьведу, што мы ужо маем. Паглядзіце на эўрапейскія краіны: там на вуліцы чалавека з цыгарэтай пабачыш вельмі рэдка. Яны дамагліся гэта праз камбінаваньне забарончых і выхаваўчых мер. Паліць проста стала не модна, гэта дурны тон. Мяркую, так будзе і ў нас. Дарэчы, сам я не палю.
Что ждет Бакиева в случае если Некляев станет президентом? Кто оплатит за все его месяцы пребывания в Беларуси?
Як і любы замежнік, які жыве ў Беларусі, ён мусіць аплочваць сваё пражываньне сам. Я не бачу ніякіх падставаў утрымліваць яго за кошт беларускіх падаткаплацельшчыкаў.
Збіраўся за Вас галасаваць 19 снежня, але пасля Вашай заявы пра "мірную Плошчу", якая ва ўмовах дыктатуры можа быць толькі пройгрышнай, аддам голас за Статкевіча. Думаю, што шмат людзей (ва ўсялякім разе некалькіх маіх сяброў дакладна) гэтая Вашая нерашучасць адштурхне. Стаміліся ўжо чакаць на смелага лідара. У Беларусі ўжо 16 год запар апазіцыянеры трасуцца над тым, абы чаго не выйшла і прыводзяць прыклад цывілізаванай Еўропы. Між тым, у Еўропе, самая нязначная акцыя ператвараецца ў жорсткія сутычкі з паліцыяй. Людзі там сапраўды змагаюцца за свае правы ці не пазмагацца за свае правы і нам? Тым больш, што тут гаворка ідзе не пра пенсійны ўзрост ці іншую нязначную праблему, а вырашаецца лёс краіны! Калі Вы, сп. Някляеў, не адчуваеце ў сабе моцы і жадання ісці да канца, можа лепей падтрымаеце тых, хто гэтымі якасцямі валодае, напрыклад Статкевіча? Ці збіраецеся Вы марозіць людзей у намётах, калі трэба дзейнічаць, прычым дзейнічаць 19 снежня ў першыя гадзіны пасля 20.00? Што значыць увогуле "мірная Плошча": ускладанне кветак да помніка Перамогі? Бессэнсоўнае сядзенне на Плошчы з надзеяй, што Лукашэнка прыйдзе і аддасць Вам дабраахвотна ўладу? Ці не збіраецеся Вы на пару з уладамі абвясціць Дашкевіча, Статкевіча, якія прапануюць НАСТУПАЛЬНУЮ Плошчу, абвясціць правакатарамі?
Спадзяюся, што Вы ўсё ж такі рашучы чалавек і хаця б не будзеце людзям перашкаджаць "прыбраць камень з дарогі", бо ў нас не Чэхія часоў перабудовы ў СССР (дзякуючы гэтай перабудове і адсутнасці савецкіх танкаў на вуліцах і атрымалася бархатная рэвалюцыя. Параўнайце з 1968 г. Перабудова, а не Гавэл прынеслі Чэхіі свабоду). Іншая сітуацыя, выправіць якую могуць толькі рашучыя сілавыя дзеянні.
Мірная плошча – гэта наша прынцыповая пазыцыя. АЛЕ мірная – гэта не безвольная. Проста плошча мае быць выразна сплянавана. Пратэст мусіць быць добра арганізаваны. А ламіцца кудысьці без выразнага пляна – значыць праваліць плошчу.
Уявім такую карціну:
19.12.2010 г. Падыходы да Плошчы перакрытыя шыхтамі АМАПу і міліцыі. Людзі ня ведаюць, куды ісьці. Вашыя дзеяньні?
Сытуацыя нумар 2:
Тая ж дата, усе мірна сабраліся, прайшла гадзіна, дзьве, мітынг, улады маўчаць, прайшлі 3 гадзіны, улады маўчаць, прайшло шмат часу, ноч, улады маўчаць. Вашы дзеяньні?
У першым выпадку мы уключаем альтэрнатыўны плян і нашыя дружыньнікі здолеюць павярнуць людзей у іншае месца. Улады не змогуць не рэагаваць, бо мы накіруемся акурат у ЦВК і прымусім іх да перамоваў.
Што зьбіраецца рабіць прэзыдэнт Някляеў, калі Расея возьме нас за горла? Ці мае ён плян дзеяньняў пры такім разьвіцьці падзеяў?
Мне хочацца сыйсьці ў абмеркаваньні міжнародных стасункаў ад такой рыторыкі – гэта спадчына папярэдняга рэжыму. У мяне няма ніякіх асабістых антыпатый да расійскага кіраўніцтва, спадзяюся ў іх да мяне таксама. І браць адно аднаго “за горла” няма за чым – трэба супрацоўнічаць.
Здравствуйте! Знаю что у нас в университете МГУ будет агитация за Лукашенко, будут заставлять идти на досрочное голосование, будут угрожать местами в общежитии(мол кто не проголосует досрочно - попадёт в черный список, который попадёт на стол к ректору). Как быть в такой ситуации?
Чым больш будзе тых, хто наплюе на пагрозы – тым меней верагоднасьць нейкіх рэпрэсій. У свой час Аляксандар Салжаніцын раіў “не жыць паводле хлусьні” так: калі ты не можаш альбо баісься змагацца за праўду і свабоду – добра, не змагайся. Але ніколі, ні пры якіх умовах і не пад якімі пагрозамі не удзельнічай у хлусьні і падтасоўках. Удзел у датэрміновым галясаваньні – гэта маральны саўдзел. Не бойцеся – і тады улада будзе баяцца вас. Практычная мера – дамоўцеся з іншымі. Калі ніхто з групы на датэрміновае галясаваньне не пойдзе – нічога вам зрабіць не змогуць.
Сп. Някляеў! Сёння, пасля візіту Лукашэнкі ў Маскву, сталася відавочным, што ўсе Вашыя і сп. Саннікава спадзяванні на падтрымку з Расеі не спраўдзіліся. Не зразумела, як можна было быць такім наіўным у стасунку да тых, хто не лічыць Беларусь дзяржавай, а беларусаў - асобным народам, хто паставіў і шмат гадоў падтрымліваў свайго агента на пасадзе прэзідэнта. Ці прызнаеце Вы гэтую памылку? Ці ёсць гэтая памылка фатальнай, бо ўжо ясна - Расея вызнае той вынік "выбараў", які абвесціць ЦВК? Увогуле, якое Вашае стаўленне да Мядзведзева, які спачатку ў відэаблогу кажа пра праблему зніклых, а потым сустракаецца з тым, хто ў гэтых знікненнях вінаваты і па-сяброўску паціскае руку? Ці не ёсць уся палітыка Расеі ва ўсе вякі менавіта такой - крывадушнай, хлуслівай і як пасля такога пляўка ў твар беларусам можна паважаць маскалёў?
Дзякуй за адказы.
Суседзей на выбіраюць. Расія зацікаўлена ў супрацоўніцвте з Беларусьсю, а Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Расіяй. Хто бы ні стаў прэзыдэнтам 19 сьнежня – Расія нікуды не зьнікне з нашай усходняй мяжы. Але ад гэтых выбараў залежыць, якім будзе гэта супрацоўніцтва: роўнапраўным і добрасуседзкім альбо як зараз – у залежнасьці ад таго, з якой нагі прачнуўся правіцель
Добрый вечер.
Хотелось бы услышать ваш комментарий к Указу № 538 от 14 октября 2010г.,ограничивающего права граждан- членов кооперативов и товариществ собственников жилья.
Гэта указ пашырае паўнамоцтвы ўлады і амаль да нуля звужае ініцыятыўнасьць грамадзян. Таму стаўлюся да яго адмоўна, як да усіх астатніх указаў і дэкрэтаў, якімі улада падграбае грамадзкую супольнасьць пад сваю вэртыкаль. Мэта такіх дзеяньняў: стварэньне ў краіне так званай кіруемай дэмакратыі. Фальшыўкі, падробкі пад дэмакратыю, якую Лукашэнка будзе намагацца прадаць Эўразьвязу ды ЗША як працэс дэмакратызацыі.
Доброе время суток!
К сожалению не смог задать этот вопрос остальным кандидатам, которых рассматриваю как достойных возглавить управление Беларусью. Вопрос такой: как Вы планируете поддерживать обратную связь с гражданами Беларуси в случае своей победы?
1. Диалогом (через свою страничку в интернете), или монологом (через "везде")?
Як сёньня я адкрыты для дыялёгу ў інтэрнэце (на сваім сайце, блогу, ва ўсіх сацыяльных сетках), так і далей не зьбіраюся хавацца ад людзей.
Уважаемый Владимир!
Очень прошу ответить на мой вопрос:
чем режим соседнего государства ЛИТВА более демократичнее режима БЕЛАРУСИИ?
В Литве (и зто по конституции!!) президентом может стать только Л И Т О В Е Ц !!! А как првели референдум по вступлению в ЕВРОСОЮЗ Вы знаете !?
Не надо ли перенять "демократию" по ЛИТОВСКИ и отсеять по этому признаку всех-росиян, поляков(!!!) и т.д.?! Прямо сейчас !!
Я Ваш коллега-связист. в здании Минского техникума связи учился (филиал ВЗЭИС). Всю "кухню" Саюдисов , "площадей"-прошел (да еще и прохожу!) своей шкурой! В Литве. Слава Богу-Вы не как Козулин....но до Лукашенка еще далеко.Очень.Жду ответа на счет демократии. Президент только - Б Е Л А Р У С ? ? ? Ну, а если можете, уточните Ваш вопрос и по:"уничтожить колхозы, раздать землю"- евреи по Вашему дураки? А у них колхозы "кибуцы" есть...
Габрэі ня дурні, у іх кібуцы не савецкія.
Калі ў Канстытуцыі запісана, што прэзыдэнтам краіны можа быць толькі той, хто ў ёй нарадзіўся, ці хто прыналежны ёй па нацыянальнасьці, гэта зусім не азначае адсутнасьць дэмакратыі. Бо з гэтага, скажам, вынікала б, што ЗША – не дэмакратычная краіна.
если Вы станете президентом, где планируете проживать? В Дроздах? что вообще будет с Дроздами? смилуемся над бездомным и оставим АГЛ))))?
Жыць я буду дома.
Паважаны спадар Някляеў, скажыце ці гатовыя Вы, калі Плошча не дасць вынікаў, а выбары не будуць прызнаныя міжнароднай супольнасцю, разам з іншымі кандыдатамі сфармаваць ценявы кабінет іністраў, каб прымаць рашэнні ўнутры краіны, а таксама ладзіць стасункі з іншымі краінамі, якія не прызнаюць выбары?
Трэба сфармаваць камітэт (хоць надзвычайны), які б дамогся (у тым ліку ў стасунках з іншымі краінамі) новых выбараў без Лукашэнкі.
Как Вы, господин Некляев, относитесь к гомосексуалистам?
Как с Вашим приходом к власти изменится отношение к ним?
Ніяк я да іх не адношуся – і ніяк адносіны мае да іх ня зьменяцца. Ніякай дыскрымінацыі.
Спачатку цытата: Імя:: Госьць 12.07.2010 12:21 Я люблю Падляшша. Калі жыў у Варшаве, часьцяком езьдзіў на Беласточчыну.
А цяперыча... Дык чаму ж Вас, Пракопавіч, туды панесла? Колькі гляджу, зашмат пытанняў такого кшталту да Вас ідзе і нікому не адказалі праўду. А Вы ж павінны казаць праўду - кампанія ў Вас такая! Дык што, АГЛ на самой справе ад нейкіх "растрат" адмазаў? Чаму збеглі, што пагнало? Ці гэта звычайнай гісторыя - з жонкай пасварыўся, вырашыў "рубам" пытанне вырашыць? Ці гэта прывід кацяня дапёк? Жарты жартамі, але ж... чалавек прэтэндэнт на пасаду - некалькі гадоў адсутнічаў, чаму з'ехаў, невядома... і адказваецца чтосьці патлумачыць на гэты конт. Праўду ў студыю!!!
Пра прычыны майго ад’езду сто разоў казалася… Але Вы, мусібыць, у нечым іншым ЗАЦІКАЎЛЕНЫ
Вельмішаноўны спадару Уладзімер!
1) Чаму паменела вашых палатак і агітпунктаў прыкладна з дня руканьня Мядзьведзева і Лукашэнкі.
2) Што вы сказалі па тэлефоне спадару Кастусёву адносна Вашае "прарасейскасьці" - ці хоць бы намякніце, калі "сакрэт полішынелю". Мне б вельмі хацелася пачуць адказ на Вашае пытаньне.
3) Ці лічыце Вы палітыку РФ імпэрскаю (сем абласьцей - афіцыйная заява Пуціна). Як іх утаймаваць
4) На якой мове вы дома размаўляеце - беларускай ці паперамена на дзьвюх (як у відэазваротах)
5) Фядута А. расчараваны і расчулены - ён у ЖЖ напісаў артыкул, дзе гэтыя пачуцьці праточваюцца. А Вы?
6) Апошнім часам у СМІ тыражуюцца весткі аб тым, што Ваша сёлетняя кампанія не дасягла вынікаў. Ці так гэта?
7) Другі відэазварот быў менш артыстычны (у добрым сэнсе) - гэта вам адмыслова сказалі зрабіць? Хто адказвае ў вас за паліттэхналёгіі. Спадар А. Дзьмітрыеў прайграў усе кампаніі, дык чаму Вы яго ўзялі да свае кампаніі?
За год правядзеньня кампаніі “Гавары праўду” мы дайшлі калі не да кожнай беларускай вёскі, дык да кожнага гарадка, абудзілі актыўнасьць людзей і па-сутнасьці падрыхтавалі іх да выбараў. Вялікая колькасьць нашых сацыяльных акцый мела канкрэтныя вынікі: недзе людзі дамагліся будаўніцтва дарогі, недзе, у Дымках, прыкладам, пачалі вырашаць праблему затапленьняў. У Салігорску пасьля нашага умяшаньня ў плян капрамонтаў уключылі гаротны дом, жыхары якога мерзьлі ўзімку і пакутвалі ад сьпёкі улетку
Колькасьць палатак залежыць ад мэтазгоднасьці і ніякай сувязі з руканьнем Мядзьведзева і Лукашенкі не мае.
Што да маёй прарасейскасьці, - то ўся яна толькі ў тым, што я усьведамляю, што Расея – існуе. А калі існуе і калі яна – суседка, то варта зрабіць стасункі выгоднымі, найперш – выгоднымі Беларусі.
І адчапіцеся ад Фядуты ды Дзьмітрыева… Зноў жа: калі можаце – зрабіце болей.
Вітаю Вас, Уладзімір Пракопавіч!
Маю да Вас некалькі пытаньняў:
1. Ці будзеце Вы працягваць сваю літаратурную дзейнасьць пасьля выбараў незалежна ад іх вынікаў?
2. Як Вы ставіцеся да таго, што вышэйшыя кіраўнікі дзяржавы вядуць блогі ў Сеціве (напрыклад Дзьмітры Мядзьведзеў)? І ці будзеце працягваць весьці свой блог у выніку перамогі?
3. Як Вы ставіцеся да таго, што існуе некалькі беларускіх правапісаў? І ці будзе зьменены акадэмічны правапіс ў выпадку вашае перамогі?
Загадзя дзякую!)
Буду пісаць – куды я падзенуся… І блог буду весьці. А правапіс – справа лінгвістаў, а не прэзыдэнтаў – нават калі яны паэты, а не дырэктары саўгасаў.
горячее приветсвие из крэва! почему в сморгони не было встречи?
Сустрэча ў Смаргоні заўтра. Запрашаю ў Дом культуры па вуліцы Ветэранаў, 9, а 18 гадзіне.
Добры дзень спадар Някляеў,Вось мае пытаннi
1) Ці гатовыя вы ісці да канца?
2) Спадзяюся не будзе ні ў вашым твары, ні ў асобе кагосьці іншага чарговага Мілінкевіча, які пасля пакладзе кветкі і разыйдзецца?
3) У вас ёсць хоць бы план дзеянняў на Плошчы?
4) Як далёка вы гатовыя зайсці? Ці гатовыя вы на Украінскі або больш брутальны Кіргізскі сцэнар?
5)Вы разумеце,што магчыма Плошча будзе проста недзеяздольнай, бо замест яе каток і таму, разглядаеце вы іншую Плошча як сродак выказвання мэты: Лукашэнку пад суд і сыходу з улады?
P.S І мой савет, калі сапраўды хочаце пераменаў, то рабіце як у Сербіі з рэгіёнаў, усё на трактарах,на Плошчу, захоп тэлебачання і перацягванне сілавікоў на свой бок,каб маць падтрымку большасцi.А калi не,то ўсё зразумела не вы,не iншыя не жадаеце перамагчы,а проста адпрацоўваце грошы атрыманыя паўсюль.
Разглядаем Плошчу прыкладна так, як Вы бачыце яе ў 5-м пытаньні. Ніякіх захопаў і “кіргізскіх” сцэнароў
Добрый день!
Выборы, а, соответсвенно, отработанные механизмы фальсификации идут полным ходом. В связи с небывало низким рейтингом действующего президента масштабы фальсификаций должны быть еще больше. Задача минимум в данном случае - добиться второго тура. Есть ли у Вас технология, которая обеспечит выполнение этой задачи в данных условиях?
Спасибо
Пры дыктатуры не бывае другіх тураў. Наша задача: дамагчыся непрызнаньня гэтых выбараў і правядзеньня выбараў новых – без Лукашэнкі.
Уладзімір Пракаповіч, якiя пасады (пасля таго як станеце прэзідэнтам) вы прапануеце спадарам Саннiкаву, Раманчуку, Рымашеўскаму?
Давайце спачатку пераможам!
Паважаны Ўладзімер Пракопавіч!Я і мая жонка маладая сям'я, мы вельмі хочам пераменаў у краіне, мы не хочам жыць у страхе, у міні-СССР пад кіраўніцтвам Генсека-Прэзідэнта, калі ў Беларусі ў вышэйшага кіраўніцтва адсутнічае ўсё нацыянальнае (мова, нацыянальная годнасць, гістарычная памяць), квітнее хамтсва, на чале многіх прадпрыемстваў, арганізацыяў ды іншых установаў знаходзяцца людзі, якія нічога не разумеюць у сваёй працы, затое такія людзі патрэбныя ўладзе. Уладзімер Пракопавіч, калі ласка, змяніце гэтую сітуацыю, мы верым толькі Вам і Вашай камандзе, мы спадзяемся на Вас, ТОЛЬКІ ВЫ! Калі ласка, зрабіце Беларусь вольнаю, Вы - наша апошняя надзея. І дапаможа Вам Бог!
У той адзінай малітве, якая ў людзей ад Бога, сказана: “І збаў нас ад “лукавого…”
Что реально хотят оппозиционеры от площади - поорать и разойтись или пойти брать штурмом президентский дворец?
Паўтараю: наша задача: дамагчыся непрызнаньня гэтых выбараў і правядзеньня выбараў новых – без Лукашэнкі.
Уважаемый господин Некляев! Спасибо за мужество, честность, вдохновение. Читая вопросы, которые Вам задаются выше, убеждаюсь, что некоторые так до сих пор и не поняли, что никто не даст им свободу, - ни Россия, ни Европа, ни Некляев, ни Романчук или другие. Люди, поймите, наконец, все в ваших руках. Если народ выйдет - будет наша победа. Если выйдет мало - извините, и не вините никого, а себя.
Нікога і ні ў чым я не зьбіраюся абвінавачваць.
Яшчэ адно пытаньне. Ці праўда, што ў 1995 г. Вы ўхвалялі пытаньне рэфэрэндуму і нават нейкія паперчыны падпісвалі: мы беларусы і гэта наш праўдзівы сьцяг (бссраўскі).
Няпраўда.
Какое Ваше отношение к гей-парадам и усыновлению детей однополыми парами? Должны ли на это иметь право геи и лесбиянки?
Паўтараю: ніякай дыскрымінацыі.
Чаго Вы Фядуту ня гонiце прэч?!
Ужо адказваў пра А. Фядуту (як і пра А. Дзьмітрыева). Што яны вам так спакою не даюць?..
Добры дзень! Што наконт экзіт пулаў ад апазіцыі? Аб якіх экзіт-пулах вы казалі падчас сваёй прамовы на БТ? Ці не пра тых, што працуюць на замову лукашэнкаўскага ТБ?
У нас ёсьць магчымасьць правесьці паралельны падлік галасоў, каб спраўдзіць ці абвергнуць інфармацыю тых сацыёлягаў, якія працуюць на замову розных дзяржаўных і бліздзяржаўных структур.
Паважаны Уладiмiр Пракопавiч! Адкажыце, калi ласка, на два пытаннi. 1). Калi Вас выберуць прэзiдэнтам, цi прызнаеце Вы суверэнiтэт Абхазii и Пауднёвай Асэтыi? Калi не, то чаму?
2).Цi прапануеце Вы 19 снежня на мiтынгу Рэзалюцыю адзначаць два разы у годзе 7 мая i 16 верасня ( у днi знiкнення палитыкау Юрыя Захаранки, Виктара Ганчара, Анатоля Красоускага ды Змiтрака Завадскага) "Дзень грамадзянскага непадпарадкавання уладам" с патрабаваннем да Лукашэнкi сыйсцi з пасады прэзiдэнта, калi абвесцяць, што перамог Лукашэнка? Кали НЕ, то чаму?
Я ўжо казаў: шанаваў і шаную культуру гэтых народаў, але ніхто ня мусіць разбураць сувэрэнітэт Грузіі. Як і Беларусі.
Што да ўганараваньня памяці зьніклых, то ўжо шмат гадоў гэтай высакароднай справай займаюцца шэраг вядомых асобаў і арганізацый. Я падтрымаю іхныя прапановы і ініцыятывы
Паважаны спадар Някляеў! Па-першае, жадаю Вам ПЕРАМОГІ! Беларусы, нажаль, гэта суцэльнае расчараваньне... Чытаць пра выбары жаданьня нават няма ніякага ўжо. Апазыцыя так уся перасварылася паміж сабой, што паўстае пытаньне, ці хоча яна да ўлады прыйсьці калі-небудзь, ці роля вечнай апазыцыі пры рэжыме яе цалкам задавальняе? Але ў мяне да Вас такія пытаньні:
1) Калі Вы станеце прэзідэнтам РБ, ці адкрыеце таямніцу фінансаваньня вашай перадвыбарчай кампаніі, каб задаволіць усіх цікаўных і зняць абвінавачваньні ў тым, што Вы прарасейскі кандыдат?
2) Калі Лукашэнка застанецца на чацьверты срок, то што будзе рабіць палітык Някляеў?
3) Наколькі існуе верагоднасьць непрызнаньня гэтых выбараў міжнароднай супольнасьцю?
4) Хто з сусьветнавядомых палітыкаў з'яўляецца прыкладам для Вас?
Дзякуй за адказы.
Дзякуй за маральную падтрымку.
1. Што да набалелага пытаньня пра фінансаваньне, то паверце: нас падтрымліваюць людзі, якія шчыра жадаюць, каб Беларусь была годнай эўрапейскай краінай. Палічаць яны мэтазгодным назваць сябе - скажуць. Вы ня будзеце расчараваная.
2.Як Лукашэнка застанецца на сваёй пасадзе, то Някляеў распачне змаганьне за перамогу ў датэрміновых парлямэнцкіх выбарах.
3. Пралукашэнкаўскае дыпляматычнае лобі вельмі шмат зрабіла дзеля таго, каб прызнаць гэтыя выбары. Аднак я веру ў розум і годнасьць заходніх палітыкаў, дыпляматаў, грамадзкіх дзеячаў.
4. Дэ Голь, Валенса
Ці не здаецца вам сустрэча АГЛ і Мядзведзява, гэты працяг гульні, а не канец як шматлікім здалося і выбары ў Беларусі будуць таксама прызнаны Расіяй, як і прызнана Беларуссю незалежнасць Абхазіі і Асеціі, а дакументы падпісалі адмыслова пакуль ён легітымны для іх, а зараз можна не спяшацца і пагуляць у прызнанне, не прызнанне выбараў. Мне здаецца занадта ж ўсё дзіўна гэта выглядала і не лагічна
Вы маеце рацыю: гульня Лукашэнкі з Крамлём набліжаецца да свайго лягічнага завяршэньня
Уладзімір Пракопавіч! Яшчэ ніколі ў гісторыі сучаснай Беларусі да палітыка не было такога даверу, які ёсць да Вас! Ведаеце, я назваў свайго ката, Някляеў, у Вашу чэсць)) Як Вы думаеце, дзе ўпадзе сняжынка?
Дзякуй за веру. А сьняжынка - і не адна - ужо тут. Вось сёньня сьнег чакаем на плошчы Свабоды. А што будзе 19-га - сьнегапад ці сьнежная лавіна - залежыць ад веры ў сябе і веры ў Беларусь сумленную. Так што - на сьнег спадзявайся, але памятай, што ўсё пачынаецца з уласнай сьняжынкі
Доброго Вам времени!
Ясно, что Бабай выборы сфальсифицирует.
Может стоило бы организовать временный теневой кабинет
из кандидатов, чтобы совместно противостоять
диктатуре и после 19-го?
Нужны не стихийные выступления, а планомерное удушение
красно-коричневого фашистского маргинального режима.
Нам ня ў цень трэба сыходзіць - гэтая кампанія якраз і выштурхоўвае грамадзянскую ініцыятыву на авансцэну. Хто яе ачоліць, арганізуе - пакажа час. Але гэта не абавязкова цяперашнія кандыдаты ў прэзыдэнты. Пры любым палітычным раскладзе - нават пры пройгрышы дэмакратаў, наперадзе парлямэнцкая выбарчая кампанія. А гэта азначае, што зьявяцца новыя людзі. І колькасьць, нарэшце, перарасьце ў якасьць. Мы проста абавязаныя зрабіць высновы з кампаніі цяперашняй.
Патлумачце, калі ласка, як можна мірна дасягнуць "новых выбараў без Лукашэнкі", калі той Лукашэнка сказаў усім нам: "Краіну вам не аддадзім"? Сцэнар шматдзённага, пагатоў шматтыднёвага мірнага стаяньня на плошчы не спрацуе: нажаль, у нас няма дастатковай колькасьці людзей, гатовых пакінуць сем'і і працу, каб выстаяць сабе новую, свабодную краіну. Людзі, з аднаго боку, не даведзеныя да адчаю, нават тыя, хто супраць, а зь іншага, трымаюцца мёртвай хваткай за свае працоўныя месцы, бо ў Беларусі ня так лёгка зьмяніць працу, калі што якое.
Аднадзённая мірная плошча, відавочна, таксама не прынясе ніякага выніку, колькі б людзей не прыйшло. Ну, на самой справе, што, Лукашэнка памрэ ад страху, ці што?
Застаюцца толькі нейкія актыўныя дзеяньні. Не ў кіргізскім стылі, крый божа, але актыўныя і рашучыя.
Ці падрыхтаваны на 19-ае сцэнар менавіта АКТЫЎНЫХ дзеяньняў?
Кожны разумее “актыўнасьць” па-рознаму, па-свойму. Не ведаю, як яе разумееце Вы. Сцэнары прадугледжаны розныя – у залежнасьці ад колькасьці людзей, што прыйдуць.
І сцэнары абмяркоўваюцца і цяпер. Кіргізкі сцэнар, - цалкам з вамі згодны, - крый Божа.
У любым выпадку, у мэнталітэце беларусаў – найперш мірны пратэст. Ад гэтага і адштурхоўваемся.
Паважаны спадар Някляеу як вы личыце,ци адносяцца рассейския палитыки-прэмьер да прэзидэнт,да клясу--ПАРЕНЬ СЛОВО ДАЛ,ПАРЕНЬ СЛОВО И ЗАБРАЛ.(у дачыненни да РБ и Вас,альбо иншых кандэдатау)ЗДЫМАЙЦЕСЯ РАЗАМ.Не удзельничайце у абразе.
Калі Вы ня ў курсе, то нагадаю: я выступаў менавіта з такой прапановай, пра якую Вы кажаце.
Вашы словы «народ на плошчы — гэта не натоўп, а менавіта народ».Выкрыкі “… долой … урода” –гэта выкрыкі натоўпу.Ня трэба іх дапускаць.Такіх выкрыкаў ...Дзякуй
Мы шмат робім зараз дзеля таго, каб Плошча была ня проста мірнай, але і годнай. У прыватнасьці, фармуюцца народныя дружны, якія ў стане выкрыць правакатараў, вывесьці іх на сьвет Божы.
Наша сёньняшняе грамадства : з аднаго боку – страх быць пасаджаным на кол,з другога -- прага помсты “посадіть на кол”
Вы ня раз казалі пра лавіну…
Няхай гэтая нашая чакаемая лавіна выльецца ў ПРОШЧУ…
Спадзяюся,што Вы разумееце… Дзякуй…
Вам за падтрымку – таксама дзякуй. Але мне здаецца, адценьняў настрояў нашага грамадзтва – значна болей. А прага помсты – не лепшае і зусім не канструктыўнае пачуцьцё.
А лавіна пачынаецца са сьняжынкі. Будзем разам!
На гэтым прыём пытаньняў скончаны. Дзякуй усім, хто браў удзел у онлайн-канфэрэнцыі
Дзякуй усім удзельнікам онлайну. Усім, хто задаў мне пытаньне, усім, хто прачытае мае адказы. Скажу адно -- усё, што я рабіў і раблю, я раблю шчыра і сумленна. Можа, у нечым памыляюся, але раблю сумленна. Я ведаю, што сёньня вызначальны час, я бачу, як лёс Беларусі мяркуюць вырашаць без нас, без беларусаў, як пачынаюць дамаўляцца за нашымі сьпінамі. Вось чаму я на выбарах! Будзем разам стаяць за Беларусь на Плошчы! Я абяцаю, што буду разам з вамі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |