18:31 21.01.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Новы статус Мінскай гарадской арганізацыі БСДП
Новы статус Мінскай гарадской арганізацыі БСДП
16 студзеня галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага гарвыканкама прыняло рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
Такім чынам Мінская гарадская арганізацыя БСДП набыла правы юрыдычнай асобы: права на пячатку, банкаўскі рахунак і інш. Дагэтуль арганізацыя стаяла на ўліку ў галоўным упраўленні юстыцыі і правоў юрыдычнай асобы не мела.
Новыя юрыдычныя адрасы
16 студзеня галоўнае ўпраўленне юстыцыі ўнесла змяненні ў журнал дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыйных структур палітычных партый.
Як і Мінская гарадская партыйная арганізацыя, Заводская, Ленінская і Першамайская раённыя арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) зарэгістраваны на новым юрыдычным адрасе: 220100 г. Мінск, вуліца Кульман Х. А., д. 9, офіс 607.
Партыйны офіс знаходзіцца на 6-м паверсе гандлёвага цэнтру “Манетка” ля Камароўскага рынку.
Нумар тэлефакса офіса – 286 03 05.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме