00:30 31.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Новогодние поздравления от (не)обыкновенных белорусов (Таццяна Караткевіч - відэа)
О чем вспоминают и мечтают в последние минуты уходящего года Анджей Почобут, Саша Варламов, Татьяна Короткевич, прима кабаре-бэнд «Серебряная свадьба», работницы «Ковров Бреста» и другие яркие герои проекта «Салідарнасці» – «Жизнь (не)обыкновенного белоруса».
Бенька: «Лезешь вверх – не гляди вниз»
Прима «Серебряной свадьбы» в своем послании к белорусам была лаконична и процитировала строки своего любимого поэта Олега Григорьева: «Такой у меня девиз: лезешь вверх, не гляди вниз».
Таццяна Караткевіч: «Як разам нечага захочам – яно абавязкова спраўдзіцца!»
Актывістка кампаніі «Гавары праўду!» ведае, што сакрэт Новага года – у агульным чаканні зменаў да Новага, і кожны раз – менавіта да Лепшага Новага.
– Колькі чаканняў, колькі нас – столькі і пажаданняў, столькі веры ў тое, што мы ўсе разам станем лепшымі, а значыць – лепшай стане і нашая любая Беларусь, – гаворыць Таццяна ў сваім відэазвароце да чытачоў «Салідарнасці».
Саша Варламов: «Мечтайте и думайте о хорошем!»
— Пусть не ко всем из вас уже приходит Дед Мороз! Не это важно, — обращается к белорусам известный дизайнер — Когда мы мечтаем о хорошем, не обязательно для себя лично — хорошее можно желать не только себе, то звездам нужно время, чтобы выстроиться таким порядком, какой помог бы вашим мечтам сбыться.
Мечтайте, думайте о хорошем, планируйте хорошее, участвуйте в хорошем, тогда каждая минута, каждый час, каждый день вашей жизни будет приближением к исполнению ваших желаний.
Анджей Почобут: «Хочется, чтобы в новом году было больше красок, оптимизма и свободы»
Журналист «Gazeta Wyborcza» не может назвать уходящий год удачным для Беларуси.
— Кризис, несмотря на декларированный рост доходов, ощущается всеми. И беспросветность, тоже...
Страна устала. Страну утомили. Ее как лошадь объездили и загнали в стойло. И в этом загнанном состоянии она находится уже очень давно. Кто-то привык, кто-то не знает, что бывает по другому, кому-то такое состояние даже нравится, кто-то просто боится...
В результате в 2013 страна внешне покорно, хотя не без нареканий, находилась в отведенном ей стойле... Пожелать ей, а значит и всем нам, можно только одного — дабы это состояние побыстрее закончилось.
Хочется верить, что следующий — 2014-й — будет лучше, чем предыдущий, что он будет веселее, задорнее и оптимистичнее. Хочется, чтобы в 2014-м было больше красок, оптимизма и свободы, меньше серости, угрюмости и всебелорусского колхоза...
Исполнится ли это — зависит, на самом деле, от нас всех.
Алесь Квіткевіч: «Вось тады, нарэшце, і ЗаЖыве Беларусь — так, як яна гэтага заслугоўвае...»
Кіраўнік культурніцкай пляцоўкі “Беларуская Прастора” зычыць беларусам быць у 2014 годзе весялейшымі, бо Вясна ўжо блізка, а зіма гэтая, як аказваецца, не такая і страшная.
— Шаноўныя сябры, будзьце стакроць весялейшымі — бо гэта натхняе!
І зычу ўсім нам, каб рабіць новым годам даводзілася па магчымасці толькі тое, што напраўду трэба рабіць... Ну, а ўжо што трэба рабіць, адказ на гэтае пытанне насамрэч заўсёды ведае Вашае сэрца. Будзьце чуйныя, уважліва слухайцеся саміх сябе і — самае галоўнае — прыслухоўвайцеся да саміх сябе. І тады, я ў гэтым абсалютна ўпэўнены, у нас усё атрымаецца!
Кожнай беларускай жанчыне жадаю расцьвісці прыўкраснаю красачкай, а кожнаму беларускаму мужчыну зычу быць годным памяці сваіх продкаў — быць сапраўднымі рыцарамі для сваіх пані і паненак!
Волатаў духу беларускага і проста ўсіх годных людзей мая невялічкая прыватная — а насамрэч вялізная і ўсеабдымная — віншуе на 2014 год, каб штодня можна было азірацца і звяраць свае ўчынкі з тымі, без чыіх адважных учынкаў не было б сёння нас — такіх, якія мы ёсць.
Заўсёды варта пра гэта памятаць, і тады мы станем на сваёй зямлі гэтак цвёрда, што нікому і ў голаў ня прыйдзе сумнявацца ў нашай дужасці!
Вось тады, нарэшце, і ЗаЖыве Беларусь — так, як яна гэтага заслугоўвае, і спалучыцца ўсё тое, што на першы погляд выглядала неспалучальным. Ад усяго сэрца жадаю нам гэтага як найхутчэй, землякі! Будзьма!
Работницы «Ковров Бреста»: «Главное, чтобы в Год Лошади вас не погоняли кнутом!»
Нина Дакало, Галина Марчук и Екатерина Яроцкая — работницы «Ковров Бреста», за повышение зарплат и улучшение условий труда, благодарят читателей «Салідарнасці» за поддержку, понимание и помощь в сложных ситуациях.
— Желаем, чтобы вы и ваши близкие были здоровые и счастливые. Чтобы ваши сердца были согреты теплом, любовью и лаской.
Стабильная работа, достойная зарплата — вот ваша главная задача на этот год. Удача пусть сопутствует вам во всем. А главное, чтобы в год Лошади вас не погоняли кнутом!
Павел Бераговіч: «Хачу пажадаць, каб усе беларусы заўсёды мелі пачуццё нацыянальнай годнасці»
Бізнэсовец, фундатар літаратурнай прэміі “Дэбют” з найбольш характэрнага, што адбылося ў 2013 годзе, успамінае-такі выпадак.
— У жніўні мы плылі па Прыпяці з Пінска ў Тураў. Карабель наш зваўся "Сакавік", і на мачце нёс бел-чырвона-белы сцяг.
На берагах Прыпяці мноства людзей. І абсалютная большасць сустракала наш караблік вельмі прыязна. Людзі махалі нам рукамі, крычалі: "Жыве Беларусь!". А калі мы аднойчы праплывалі міма адной вялікай моладзевай кампаніі, так дзяўчаты ўвогуле знялі станікі і пачалі танчыць на беразе, проста як русалкі.
І вось праплываем мы міма рыбакоў, і бачым на беразе трох чалавек — хлопчык гадоў васьмі, мужчына сярэдняга веку (можа, яго бацька) і пажылы мужчына, напэўна, дзядуля хлопчыка.
Дзед пільна углядаецца ў наш карабель і, мабыць, убачыўшы наш сцяг, пачынае крычаць з відавочна пагрозлівымі інтанацыямі: «А хто вы такія? Хто вы такія?».
І тут, успомніўшы Купалу, мы дружна крычым яму ў адказ: «БЕ-ЛА-РУ-СЫ!!!»
Мы мінуем дзядзьку, ён нешта яшчэ злосна крычыць нам услед, але мы рагочам і не чуем яго.
Дык вось да чаго гэта я? Хачу пажадаць, каб усе беларусы заўсёды мелі пачуццё нацыянальнай годнасці.
Мы не «адзіны з расейцамі» народ і ня «рускія са знакам якасці». Мы беларусы. У нас ёсць чым ганарыцца паміж усімі іншымі народамі.
Мы, беларусы, — ня пальцам зробленыя.
Мы стаім на плячах такіх волатаў, як Купала, Багдановіч, Быкаў.
І калі мы заўсёды будзем памятаць пра гэта — мы нікому не дазволім ставіцца да нас, як да раба і быдла. Ні ў сваёй краіне, ні за мяжой.
Успомнім, што Купала сказаў у сваім вершы:
«А хто там ідзе?
Беларусы!
А чаго ж захацелася ім?
Людзьмі звацца!».
Каб нехта клікаў вас людзьмі — трэба спачатку самому цвёрда пераканацца ў тым, што мы — людзі.
З Калядамі і Новым Годам!
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме