09:45 04.06.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Няма стабільнасці
Для таго, каб змагацца з беспрацоўем, якое ў Беларусі фактычна дасягнула вялікіх маштабаў, трэба даць стабільнасць тым, хто яшчэ не страціў працу, лічаць грамадскія актывісты Брэста.
Менавіта адмена кантрактнай сістэмы з'яўляецца крокам да неабходнай стабільнасці. Незалежны прафсаюз радыёэлектрычнай прамысловасці (РЭП) характарызуе дзейсную кантрактную сістэму, прыгонным правам нашага стагоддзя. Грамадскія арганізацыі не здольныя забяспечыць працаю насельніцтва, патрэбныя неадкладныя рэформы, лічыць Ганна Канюс, старшыня сацыял-дэмакратаў Брэста:
- Грамадскія аб'яднанні ці палітычныя партыі не могуць вырашыць гэтую праблему. Толькі на заканадаўчым узроўні ўжо трэба гэта вырашаць. Трэба ствараць новыя працоўныя месцы, даваць гарантыі людзям. Сітуацыя такая, што чалавек можа працаваць і ў той жа момант ён на кантракце, што не дае неабходнай стабільнасці ў тым, што заўтра ты не станеш беспрацоўным, што праца будзе.
Статыстыка па беспрацоўю ў Беларусі, якую падаюць грамадскія аб'яднанні мусіць быць сігналам для ўладаў.
.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме