23:02 15.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Незалежнае назіранне - дзеля падтрымкі апазіцыйных кандыдатаў (дапоўнена)
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) актыўна далучаецца да працэсу назірання за выбарамі. Партыя ўдзельнічае ў кампаніі назірання пад назвай “Права выбару”.
Як адзначае лідар арганізацыі Ірына Вештард, што арганізаванае назіранне мае свае адметнасці ў параўнанні з іншымі сістэмамі:
- Нашае назіранне найперш скіравана на тое, каб дапамагчы нашым кандыдатам. Яно ў першую чаргу будзе ажыццяўляцца там, дзе ёсць нашыя кандыдаты. Дарэчы гэтая кампанія, на маю думку, яшчэ больш цяжкая, чым мінулыя кампаніі. Тым не менш мы вырашылі выкарыстаць кампанію для працы з насельніцтвам, дзеля павелічэння нашай вядомасці.
Кампанія “Права выбару” праводзіцца на падставе пагаднення, якое падпісаў шэраг апазіцыйных партый ды арганізацый. Галоўная яе мэта – дапамагчы дэмакратычным кандыдатам у дэпутаты, і прадухіліць парушэнні заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі.
Яна Запольская, Беларускае
Ірына Вештард:
***
Ігар Маслоўскі: Працэдуру падліку галасоў на выбарах варта змяніць
Працэдуру падліку галасоў на выбарах варта змяніць. Такую заяву зрабіў адзін з каардынатараў кампаніі па назіранні за выбарамі “Права выбару” ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі.
Актывісты будуць прапаноўваць участковым камісіям падлічваць галасы такім чынам, каб назіральнікі бачылі, за каго быў аддадзены голас у бюлетэні, распавёў палітык:
- Сутнасць гэтай прапановы ў тым, што мы прапаноўваем, каб паказвалі кожны бюлетэнь усім сябрам камісіі і назіральнікам. У такім выпадку не будзе прэтэнзій назіральнікаў, не важна якіх назіральнікаў, і міжнародных, і беларускіх, праўладных і апазіцыйных. Гэта будзе адкрыты і празрысты падлік галасоў, калі кожны назіральнік і кожны сябра камісіі будзе бачыць знак пастаўлены за таго ці іншага кандыдата.
Мы хочам, каб кожная камісія прыняла такі адкрыты і празрысты падлік галасоў, як і прапісана ў выбарчым заканадаўстве, дадаў Ігар Маслоўскі.
Беларускае , Берасце
Ігар Маслоўскі:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме