17:45 30.03.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Некалькімі затрыманнямі адзначыўся Дзень Волі ў Віцебску (ФОТА, ДАПОЎНЕНА)

Яшчэ днём пад час шэсьця з бел-чырвона-белымі сцягамі ў цэнтры горада на плошчы Свабоды былі затрыманымі Сяржук Каваленка з КХП-БНФ са сваімі сябрамі-паплечнікамі Ігарам Базаравым і Валерам Аляксандравым. Аляксандрава прыкладна праз тры гадзіны адпусьцілі дамоў, а Каваленку і Базарава з Кастрычніцкага РАУС адвезлі ў Ізалятар часовага ўтрымання. Туды ж трапіў сябра БНФ “Адраджэнне” і удзельнік Руху “За сабоду!” Леанід Аўтухоў, які разгарнуў нацыянальны беларускі сцяг ля мемарыяльнай дошкі Васілю Быкаву.

Менавіта за хвіліну да гэтага ён паспеў павіншаваць слухачоў Рацыі і беларусаў са святам.
 – Я віншую ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь з гэтым святам! Жыве Беларусь!

Забароненыя ўладамі святочныя мерапрыемствы ў Віцебску адбыліся ў некалькі кропках. Днём у цэнтры і на рынках прадстаўнікі Эўрапейскай кааліцыі віншавалі месьцічаў прыгожымі паштоўкамі і распаўсюджвалі незалежныя выданні.

А 17-ай каля трох дзясяткаў прадстаўнікоў абласной АДС усклалі вянок да помніка ахвярам фашызму. Чаму менавіта было вырашана пачаць з ускладання вянка, патлумачыў старшыня абласной арганізацыі БСДП Анатоль Гнеўка:

– Таму што людзі таксама змагаліся за свабоду і незалежнасць нашай Бацькаўшчыны. І там было напісана: “Змагарам за незалежнасць Айчыны ў Другой сусветнай вайне”.

Пасля гэтага ўсе аб’ядналіся і пайшлі з гірляндай, кветкамі ды белымі і чырвонымі балёнікамі да мемарыяльнай дошкі Васілю Быкаву, а потым – да помніка Уладзімеру Караткевічу.

Усё гэта адбывалася ў атачэнні міліцыянтаў і супрацоўнікаў КДБ. Прадстаўнікі сілавых структураў ня толькі самі здымалі ўсё на відэакамеры, але й актыўна перашкаджалі здымаць іншым.
Акцыя ля помніка Караткевічу скончылася сваеасаблівым салютам: людзі ў цывільным перахапілі бел-чырвона-белы сцяг, які паплыў у неба на гэткага ж колеру балёніках, якія потым з нянавісцю і папракалвалі.
Яны ж выхапілі нацыянальны сымбаль і з рук хлопцаў з “Моладзі БНФ”, але адразу затрымліваць іх ня сталі. Як стала вядома, пазьней, па дарозе дадому, міліцыянты ўсё ж перахапілі аднаго з іх – Аляксандра Кузняцова, якога таксама заўтра будуць судзіць.
Дарэчы, Аляксандр распявёў пра тое, як моладзь яшчэ з раніцы павіншавала віцеблянаў са святам.

– Мы павіншавалі сцягам з раніцы нашых жыхароў насупраць Першамайскага РАУС. Каб яны бачылі, што гэта наш сцяг, што мы не зломленыя.

Пасля мерапрыемства большасць удзельнікаў накіравалася ў Кастрычніцкі РАУС, каб выказаць салідарнасць затрыманым.

Алена Грынявіцкая, , Віцебск  26-03, 09:53

    *  *  *

                                 ДЕНЬ ВОЛИ НА СЕВЕРЕ РЕСПУБЛИКИ

В соответствии  с решением Оргкомитета Коалиции ОДС Витебской области по праздновании 91-годовщине объявления Независимости Белоруской Народной Республики , 25 марта представителями ОДС Витебской области. а также представителями общественных , профсоюзных, правоохранительных и молодёжных организаций в 17 часов проведено возложения венка, цветов к памятнику 3-х штыков (фото№1), на праздничной ленте венка сделана надпись: « Защитникам  Независимости  Отечества во второй мировой войне».

Далее все участники собрались возле мемориальной доски Василя Быкова, где провели возложения цветов.

Затем  праздничная колонна в составе более 100 человек направилась к памятнику Владимира Короткевича (фото№2), где проведено возложения цветов. На праздничном митинге участники исполнили национальный Гимн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі.” .

Демократическая общественность городов и райнов области также отпраздновали День Воли.(одни приняли участие в мероприятиях в г. Минске, другие в г.Витебске, а часть у себя на местах).
 Пресс-служба ОДС Витебской области.

Dzen Voli09 Vicebsk 400
   

Dzen Voli09 Vicebsk Vechny Agon 448

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме