21:00 08.06.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Наталія Шкадун пра дэпутатаў, якія прымалі змены ў закон аб донарстве
Наталія Шкадун: Дэпутаты, якія прымалі змены ў закон аб донарстве, мусяць самі паспрабаваць здаць кроў хоць адзін раз
Донарам я стала ў 18 год, бо навучалася ў медыцынскім інстытуце, дзе нас ніхто не спытваў, жадаем мы ці не жадаем: спаўняецца 18 год - павінен пайсці здаць кроў. Існаваў загад, па якім усе студэнты два разы на год станавіліся донарамі крыві на бязвыплатнай аснове. Але гэта давала і свае плюсы: можна было прапусціць два дні заняткаў, а таксама бясплатна атрымаць сняданак і абед.
У першы раз здаваць кроў было даволі страшна. Супакойвала тое, што страта крыві не такая вялікая - ўпершыню бяруць толькі 250 мл замест 450 мл у дасведчанага донара. Гэтая колькасць аднаўляецца даволі хутка. Грэла душу і тое, што донарам выдавалі месца ў інтэрнаце ў першую чаргу.
За ўсіх я не адкажу, але большасць - дакладна донары. Адзін-два разы на год мы абавязаны здаваць кроў на бязвыплатнай аснове. Платна таксама мы можам здаваць, але бясплатна - абавязаны. Калі я прыйшла працаваць на Станцыю пералівання крыві, то не здаваць ужо не магла.
Толькі аднойчы ў Беларусі склалася крытычная сітуацыя, калі актыўныя донары адмаўляліся ад здачы крыві, бо ім доўга не падвышалі за гэта аплату. Тады кроў здавалі толькі медыцынскія супрацоўнікі. Але ўсе разумеюць, што здароўе людзей - гэта першаснае, таму здача крыві ўзнавілася.
сноўная колькасць донараў жадаюць атрымліваць грошы за выкананне донарскай функцыі. Але ўсё роўна першы раз здаеш кроў бясплатна. Калі чалавек прыходзіць у пункт здачы крыві ўпершыню, мы яшчэ нічога аб ім не ведаем як аб донары. Пасля забору крыві мы абследуем яе на інфекцыі, у першую чаргу на ВІЧ, сіфіліс, гепатыты В і С. Не дазволяць стаць донарам і змены ў біяхімічных аналізах, нізкі гемаглабін, нейкія хранічныя захворванні. Калі ніякіх супрацьпаказанняў не выяўлена, то ў наступны раз донар мае магчымасць прыйсці здаваць кроў на платнай аснове.
Калі донар здае кроў бязвыплатна, то дзень забора крыві таксама аплочваецца, але не станцыяй, а ягоным наймадаўцам. Таксама донару прадстаўляецца сняданак і абед ці грашовая кампенсацыя абеда. За бязвыплатную здачу крыві донар мае права на другі дадатковы дзень адпачынку, але ён ужо не аплочваецца.
Хто будзе бязвыплатным донарам вырашаем не мы, а ўлады. На падставе Закону аб донарстве Міністэрства аховы здароўя распрацавала інструкцыю аб рэкрутаванні бязвыплатных донараў. Актыўны ўдзел у донарстве на бязвыплатнай аснове прымаюць супрацоўнікі і навучэнцы МУСа і іншых навучальных устаноў горада, медыцынскія супрацоўнікі. Вялікі дзякуй ім усім.
Што параіце тым людзям, які хочуць прыйсці здаць кроў, але баяцца гэта зрабіць?
П14 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень донара. Медыцынскія супрацоўнікі звычайна самі здаюць кроў у гэты дзень і заахвочваюць іншых. Мы заўсёды рады новым донарам, асабліва калі яны прыходзяць на бязвыплатнай аснове.
Тэлефон: 8 (0222) 25-74-22
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме