21:01 31.05.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Напярэдадні Міжнароднага Дня абароны правоў дзіцяці ў Берасці адбыўся круглы стол
Напярэдадні Міжнароднага Дня абароны правоў дзіцяці па ініцыятыве Беларускага Хельсінкскага Камітэта ў Берасці адбыўся круглы стол.
Удзельнікамі круглага стала сталі не толькі сябры БХК, а таксама актывісты палітычных партый БСДП, ПКБ, аргкамітэта партыі працуючых, прафсаюзаў РЭП, СПБ, праваабаронца Я. Бяласін.
На круглым стале былі заслуханыя паведамленні з гісторыі Міжнароднага дня абароны правоў дзіцяці. Удзельнікі абгаварылі сучасны стан правоў дзіцяці ў Беларусі і на пэўных прыкладах у Берасцейскай вобласці адзначылі пазітыўныя і негатыўныя тэндэнцыі развіцця дадзенай тэматыкі.
- Ажыццяўленне замацаваных у Канвенцыі правоў для кожнага дзіцяці…запатрабуе прыняцце ўзгодненых высілкаў усімі: урадамі, міжнароднымі арганізацыямі, няўрадавымі арганізацыямі. У канчатковым выніку найболей важная падтрымка будзе сыходзіць ад асобных людзей дзякуючы ўсведамленню імі правоў дзіцяці іх настойліваму імкненню выканаць гэтыя правы, - пракаментаваў вынікі круглага стала прадстаўнік БХК па Берасцейскай вобласці Ігар Маслоўскі.
Удзельнікі круглага стала выказалі турботу ў сувязі з забаронай Берасцейскім гарвыканкамам пікету ў абарону правоў дзяцей. Ініцыятарамі пікету выступалі палітыкі і праваабаронцы Ігар Маслоўскі, Валянцін Лазарэнкаў, Ганна Канюс, паведамляе прэс-служба
30-05, 16:39
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |