11:40 29.01.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Намеснік старшыні БСДП працягвае абскарджанне пакарання за перавозку незалежных выданняў
28 студзеня Ігар Барысаў падаў наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда з просьбай адмяніць рашэнне суда Магілёўскага раёна ад 12 жніўня 2014 года аб пакаранні штрафам ў памеры 30 базавых велічынь за перавозку незалежных выданняў – газеты “НАШ Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат”.
Ад старшыні Магілёўскага абласнога суда сацыял-дэмакрат просіць таксама вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас суддзі Магілёўскага раённага суда Станіслава Леўчанкі за прыняцце загадзя непадсуднай пастановы, а таксама вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас Магілёўскага РАУСа за дапушчаныя правапарушэнні.
Паводле Ігара Барысава, рашэнне суддзі Магілёўскага раённага суда Станіслава Леўчанкі, а таксама суддзі Магілёўскага абласнога суда Мікалая Гладкага палітычна матываваныя.
Суддзя Леўчанка не праводзіў экспертызу друкаванай прадукцыі і не ўстанаўліваў, якім сродкам масавай інфармацыі з’яўляюцца выданні “НАШ Магілёў” і “Сацыял-дэмакрат” – бюлетэням, газетай, улёткай, ці іншым відам друкаванай прадукцыі.
Акрамя таго, на думку сацыял-дэмакрата, суддзя Леўчанка парушыў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, паводле якіх грамадзянам гарантуецца права на свабодны распаўсюд інфармацыі.
Паводле рапарта супрацоўнікаў ДАІ, Ігар Барысаў перавозіў у аўтамабілі толькі ўлёткі “Сацыял-дэмакрат”. Намеснік старшыні БСДП адзначае, што інспектары не рабілі агляд аўтамабіля, а загадзя ведалі, што там вязецца. Што ведалі, тое і пазначылі ў рапарце. Калі б яны дачакаліся моманту агляду аўтамабіля разам з міліцыяй, то такой хібы яны бы не дапусцілі.
Тым часам у п.19 арт.1 Закона “Аб СМІ” адбыліся змены і паводле іх артыкул цяпер распаўсюджваецца выключна на юрыдычную, а не на фізічную асобу. Цяпер новая рэдакцыя закона “Аб СМІ” сама пацвярджае, што нельга прыцягнуць да адказнасці фізічную асобу за распаўсюд і перавоз друкаванай прадукцыі.
Нагадаем, што 16 ліпеня намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў разам з намеснікам старшыні партыі БНФ Рыгорам Кастусёвам былі прыпынены супрацоўнікамі ДАІ ў прыгарадзе Магілёва. Паводле інспектараў, аўтамабіль, на якім ехалі палітыкі, здзейсніў хуліганства ў райцэнтры Бялынічы, і для разбіральніцтва прапанавалі праехаць у Магілёўскі РАУС. Падчас агляду аўтамабіля было канфіскавана 11 800 асобнікаў друкаваных выданняў.
Нумар газеты “НАШ Магілёў” быў прысвечаны захаванню гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва, а “Сацыял-дэмакрат” пытанням Народнага Рэферэндума, у якім актыўна ўдзельнічае Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |