10:15 25.08.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
На этапе збору подпісаў каманда Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвала адміністрацыйны рэсурс

Кампанія па назіранню за выбарамі “Права выбару-2015” падрыхтавала другую прамежкавую справаздачу па выніках выбарчай кампаніі, якая ахоплівае перыяд з 23 ліпеня па 21 жніўня 2015 года.
У выніку доўгатэрміновага назірання назіральнікі зафіксавалі няроўнасць умоваў прэтэндэнтаў у Прэзідэнты: вылучэнцы ад апазіцыі сутыкаліся з перашкодамі ў сваёй працы, а ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі працавала ў больш спрыяльных умовах. Належная рэакцыя дзяржаўных органаў на парушэнні заканадаўства з боку ініцыятыўнай групы дзеючага Прэзідэнта адсутнічала.
Зафіксаваны выпадкі гвалтоўных нападаў на членаў ініцыятыўных груп апазіцыйных прэтэндэнтаў у Прэзідэнты, прыпыненне законнага збору подпісаў на пікетах сіламі міліцыі, незаконны ціск з боку тэрытарыяльных выбарчых камісій і адміністрацыі дзяржаўных прадпрыемстваў у дачыненні да сябраў ініцыятыўных груп апазіцыйных палітыкаў.
Збор подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў шматлікіх выпадках здзяйсняўся з удзелам адміністрацый дзяржаўных прадпрыемстваў і установаў, у працоўны час, не членамі ініцыятыўнай групы, з парушэннем запаўнення падпісных лістоў, у забароненых для збору подпісаў месцах. Былі зарэгістраваны выпадкі прымусу, калі грамадзянам у выніку адмовы падпісацца за Аляксандра Лукашэнка пагражалі скасаваннем працоўных кантрактаў, догавараў на пражыванне ў інтэрнатах, а таксама праблемамі студэнтам пры здачы сесіі. У некаторых выпадках збор подпісаў суправаджаўся з раздачай газет у падтрымку дзеючага Прэзідэнта.
Цэнтрвыбаркам і Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі не разглядалі аб’ектыўным чынам скаргі на парушэнні з боку ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Гэтыя камісіі ні разу не прызналі факту парушэння ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі выбарчага заканадаўства, якія былі выяўлены дзякуючы сведчанням грамадзян, а таксама зафіксаваныя ў фотаматэрыялах.

Адзін з каардынатараў кампаніі “Права выбару-2015” Алесь Сілкоў лічыць што другі этап выбарчай кампаніі праходзіў у вельмі складаных умовах і ў сезон адпачынкаў.
- Тры прэтэндэнты ў Прэзідэнты не сабралі неабходную для рэгістрацыі колькасць подпісаў - гэта Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Жанна Раманоўская. У некаторых астатніх прэтэндэнтаў агучаныя Цэнтрвыбаркамам лічбы сабраных подпісаў выклікаюць вялікі сумнеў, бо актыўнасць гэтых прэтэндэнтаў, сыходзячы з вопыту ўдзелу і назірання ў мінулых выбарчых кампаніях, у гэтай кампаніі была значна ніжэйшай, а колькасць сабраных подпісаў вышэйшая. Тым часам мы не можам быць упэўненымі, што праверка сабраных подпісаў ТВК будзе аб’ектыўнай, бо ў складзе гэтых камісій фактычна няма прадстаўнікоў апазіцыі, - гаворыць Алесь Сілкоў.
З больш падрабязнымі вынікамі назірання за другім этапам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі можна азнаёміцца ў [514,53 Kb] (cкачиваний: 0) .
У кампанію па назіранню за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, “Гавары праўду!”, “Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.
Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаваньне на іх.
Прэс-служба кампаніі назірання "Права выбару-2015"
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |