19:30 20.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
На абмеркаванне ЦК БСДП
праект
ЗАЯВА ЦК БСДП
Аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выказвае крайнюю заклапочанасць у сувязі з пачаткам чарговага перыяду зніжэння ўзроўню жыцця насельніцтва.
Падобныя тэндэнцыі ў эканоміцы, якія прыводзілі да жабрацтва грамадзян нашай краіны, назіраліся ў 2008-2009 і 2011 гадах. Улада ў чарговы раз не зрабіла ніякіх высноваў з крызісаў нядаўніх гадоў.
Рашэнне Нацыянальнага банкам аб увядзенні 30-працэнтнага збору пры куплі валюты не вырашае сітуацыю ў цэлым, а наадварот, зацягвае працэс стагнацыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы. Найбольш уразлівым ў дадзеным рашэнні з'яўляецца просты грамадзянін Беларусі.
На наш погляд прадпрынятая мера толькі пагоршыць сітуацыю як у рэальным сектары эканомікі, так і ў сацыяльна-грамадскіх адносінах паміж грамадзянамі і дзяржавай.
Як паказвае практыка, падобныя меры прыводзяць да фарміравання ценявой эканомікі, а значыць да памяншэння падатковых выплат і, як следства, да скарачэння бюджэтных паступленняў. Акрамя таго, рашэнне Нацыянальнага банка правакуе як фізічных, так і юрыдычных асобаў на ажыццяўленне незаконных дзеянняў па валютных аперацыях. Мы, сацыял-дэмакраты, лічым, што гэтае рашэнне ўшчамляе законныя правы і інтарэсы грамадзян нашай краіны. Ніякія адміністрацыйныя і сілавыя меры ў дадзеным выпадку не прывядуць да паляпшэння сітуацыі на фінансавым рынку.
Для кантрольных органаў зноў крайнім апынецца просты грамадзянін нашай краіны, які ў сілу эканоміі сродкаў і нявысокага ўзроўню даходу будзе пакараны за дзеянні, якія яшчэ ўчора былі легальнымі. На наш погляд - гэта несправядліва і амаральна.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - партыя справядлівасці і раўнапраўя, партыя будучыні, партыя большасці грамадзян, якія хочуць пераменаў. Мы заклікаем Урад прыступіць да сістэмных рэформаў у палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах, накіраваных на абарону законных правоў і інтарэсаў грамадзян нашай краіны, забеспячэнне ўстойлівага развіцця, умацаванне дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці.
Далучайцеся да Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)! За лепшую Беларусь!
Праект падрыхтаваны для абмеркавання
першым намеснікам старшыні БСДП Ігарам Маслоўскім
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |