09:45 05.05.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
На Гарадзеншчыне спыталі ў дэпутатаў пра іх справаздачы
Сацыял-дэмакраты Гарадзеншчыны спрабуюць даведацца, калі адбыліся справаздачы дэпутатаў рознага ўзроўню перад выбарцамі рэгіёна. Алег Рамашкевіч, старшыня абласной арганізацыі БСДП, разам са сваімі калегамі накіраваў да гарадзенскіх дэпутатаў лісты з просьбай даць адказ, ці былі сустрэчы з выбарцамі ў дэпутатаў у мінулым годзе. Большасць дэпутатаў гэтыя лісты праігнаравалі ці адказалі адпіскамі:
– Гэтая акцыя праводзілася для таго, каб раскатурхаць нашых дэпутатаў, дапамагчы ім пачаць працаваць у гэты нялёгкі час для нашых людзей, калі шмат праблем, пачаць працаваць для тых, хто нібыта за іх прагаласаваў. Вынік такі, што не клапоцяцца. Ім, відаць, няпісаныя законы, відаць яны жывуць па нейкіх сваіх законах. І гэтыя законы, відаць, іхняя браня, браня ад сістэмы, якая, як яны лічаць, іх ад усяго абароніць.
Адзіным адказам, які хоць неяк задаволіў актывістаў, быў ліст ад Алены Русіновіч, прадстаўніцы Гарадзенскага Чырвонага Крыжа, якая напісала даты, калі адбыліся справаздачныя сустрэчы з выбарцамі. Некалькі гарадзенскіх народных абранцаў адмовілася нават чытаць просьбу гарадзенскіх актывістаў, хоць лісты даваліся асабіста ў рукі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме