17:30 17.08.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НОВАЯ СТРАТЭГІЯ БСДП
Новую стратэгію развіцця Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі(Грамады) распрацавала кіраўніцтва арганізацыі. Аўтары стратэгіі ўпэўненыя, што пры яе выкананні будзе праведзена рэарганізацыя структур, актывізацыя актыву і з’яўленне новых сябраў і прыхільнікаў сацыял-дэмакратыі ў Беларусі.
Кіраўніцтва партыі ўпэўнена заяўляе, што неабходна рыхтавацца да парламенцкіх выбараў у 2012 годзе, бо палітычны працэс у краіне можа змяніцца ў любы момант і дэмакратычны рух павінен быць падрыхтаваны да любых перамен.
Першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі кажа, што структура мае досыць вялікі актыў, каб рэалізоўваць свае задачы:
- Калі ўзяць 2006 год, мы сабралі за Аляксандра Казуліна звыш 160 тыс. подпісаў нашымі сябрамі і прыхільнікамі. У апошняй кампаніі мы палічылі, што нашы сябры БСДП сабралі звыш 100 тыс. подпісаў за розных кандыдатаў, калі іх скласці.
Старшыня Брэсцкай гарадской партарганізацыі Ганна Канюс зазначыла, што ёсць свае асобныя недахопы, але галоўнае – людзі хочуць працаваць:
- Тое, як сёлета, за гэты апошні год, працавалі раённыя арганізацыі, калі яны зрабілі ўсё, каб выратаваць партыю, каб партыя была той партыяй, аб якой мы марым, то магу сказаць адно - стан партыі вельмі добры.
Кіраўнікі партыі лічаць, што ў выпадку якіх-небудзь зменаў у грамадзтве тыя, хто называе сябе палітыкамі, павінны адразу не даць згубіцца грамадству, лідэры мусяць быць падрыхтаваныя і рашуча дзейнічаць у такі момант.
Паводле
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме