11:31 27.06.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

НОВАЕ – ГЭТА ДОБРА ЗАБЫТАЕ СТАРОЕ

 “Наша Ніва” ў апошнім нумары выдала на першай паласе:

“Людзі проста выходзяць на на плошчы і гуляюць. А іншыя сядаюць у машыны, ездзяць вакол плошчаў і сігналяць.

Ідэя такой незвычайнай формы пратэсту нарадзілася ў сацыяльных сетках”.

Як чалавек, які трохі займаецца гісторыяй ідэяў, я магу толькі ўсміхануцца. Іранічна. Так яно бывае: людзі нешта прыдумалі і лічаць, што іх ідэя цалкам новая. А потым высвятляецца, што ідэя стараватая.

Журналісты НН – людзі маладыя, людзі ў сацыяльных сетках – людзі маладыя, і яны могуць папросту не ведаць, што ідэя гулянняў не новая. Яе, як мне помніцца, выказаў Мікола Статкевіч. Калі гэта было? Ды трэба было б пасядзець над падшыўкамі газет канца мінулага – пачатку гэтага стагоддзя. А з тае прычыны, што архіўнае працы ў мяне і без таго шмат, напішу сёння ліст Міколу Віктаравічу: ён падкажа.

Тады ідэя народных (менавіта народных, так мне помніцца) гулянняў падтрымкі не знайшла. Цяпер яна актуалізавалася.

Новае, панове, – гэта добра забытае старое.

Анатоль Сідарэвіч

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме