14:45 09.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НЯКЛЯЕЎ ЗАКЛІКАЎ УСІХ КАНДЫДАТАЎ ЗНЯЦЦА З ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ
«Адначасовае зняцце сваіх кандыдатур узмоцніць апазіцыю і Плошчу. Нам нельга дапусціць, каб выбары былі прызнаныя міжнароднымі структурамі. Прызнанне выбараў — гэта будзе наша параза.
Калі мы ўсе разам здымем свае кандыдатуры — гэта будзе моцны крок», — заявіў Някляеў 9 снежня на пікеце ля Адміністрацыі прэзідэнта.
Кандыдат лічыць, што выбары ўжо можна лічыць недэмакратычнымі і ні Расія, ні ЕС іх прызнаваць не павінны: «Калі ЕС прызнае гэтыя выбары, то гэта будзе ўжо занадта «Рэалпалітык».
Штаб Уладзіміра Някляева падрыхтаваў адпаведны дакумент, які даказвае недэмакратычнасць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Дакумент заснаваны на дакладзе юрыста Гары Паганяйлы.
«Я лічу, што нам усім варта зараз абнуліць рэйтынгі і разам заявіць аб немагчымасці прызнання гэтых выбараў. І разам выйсці на Плошчу 19 снежня, каб патрабаваць там правядзення новых выбараў, ужо без Лукашэнкі», — заявіў Уладзімір Някляеў.
Плануецца, што магчымасць зняцця сваіх кандыдатур з выбараў частка кандыдатаў абмяркуе ўжо сёння, 9 снежня.
Заяву аб неабходнасці зняцця кандыдатур Някляеў зрабіў падчас пікету, зладжанага насупраць Адміністрацыі прэзідэнта. Мэтай пікету было заклікаць Лукашэнку прыняць удзел у тэледэбатах.
«Ён схаваўся ў тым вялікім доме. Абвінаваціў мяне ў сувязях з Расіяй, сказаў, што мае доказы і схаваўся. Факты на тумбачку!
Хай прыйдзе на дэбаты і ў жывым эфіры пакладзе факты на тумбачку», — заявіў Някляеў.
Алесь Пілецкі
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |