13:15 23.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НЯКЛЯЕЎ ВЫГАДНА ПАДАЎ СВАЁ СЛАБАЕ МЕСЦА і вельмі ўдала скарыстаўся сваім выступам, ЛУКАШЭНКА ЭФІР ПРАІГНАРАВАЎ
Распачаўся маратон выступаў кандыдатаў на прэзыдэнта ў радыё- і тэлеэфіры. На сёньня былі прызначаныя радыёзвароты Ўладзімера Някляева і Аляксандра Лукашэнкі. Як скарысталіся сваім правам кандыдаты? Разважае Ўладзімер Глод.Зь ім гутарыць Алена Радкевіч.
Радкевіч: Сёлета, які ў часе мінулай прэзыдэнцкай кампаніі Аляксандар Лукашэнка не скарыстаўся сваім правам кандыдата на паўгадзінны выступ. Што можа азначаць гэтая дэманстратыўная адмова?
Глод: Асабіста ў мяне не было ніякага сумневу, што Лукашэнка не скарыстаецца сваім правам, і я бачу 2 прычыны. Па-першае, яму гэта абсалютна непатрэбна, ён увесь час і так прысутнічае і на тэлебачаньні, і на радыё, і ў дзяржаўных газэтах – што яму гэтыя 30 хвілінаў? Паводле маніторынгу, ён у 1250 разоў больш быў у мэдыях, чым усе астатнія кандыдаты разам узятыя. Але галоўнае, падаецца, тут псыхалягічны аспэкт: калі б ён выступаў сёньня, гэта азначала б, што ён такі ж самы, як і астатнія 9 кандыдатаў.
Радкевіч: Зараз да выступу Ўладзімера Някляева.
Някляеў – адзін з самых харызматычных і эмацыйных кандыдатаў, таму чакалася, што ягоны выступ будзе крэатыўным і яркім. На мой погляд, ён апраўдаў чаканьні. Маё ўражаньне, што па ўзьдзеяньні гэта быў Аляксандар Лукашэнка 16-гадовай даўніны, толькі інтэлігентны і адукаваны. Якое ўражаньне ў вас?
Глод: Вельмі падобнае. Найперш зьвярнулі на сябе ўвагу энэргія, напорыстасьць, упэўненасьць, артыстызм. Гэта і ня дзіўна: у свой час Някляеў працаваў на тэлебачаньні, і ён цудоўнае ведае магчымасьці, якія даюць такія выступы. Ён нават прапаноўваў зрабіць музычную адбіўку са сваіх песень, але яму адмовілі, таму, маўляў, што астатнія кандыдаты вершаў ня пішуць, і тады вы будзеце ў няроўных умовах.
Але, на мой погляд, і бяз музыкі, і бяз песень Някляеў вельмі ўдала скарыстаўся сваім выступам.
Радкевіч: Мы абмеркавалі форму выступу, а зараз давайце пяройдзем да зьместу.
Глод: Някляеў разумеў сваё самае слабае месца: тое, што ён не палітык, а паэт і літаратар. Але ён з гэтага і пачаў, зьняўшы гэтыя папрокі і патлумачыўшы: "Я стварыў кампанію "Гавары праўду!", самую моцную ў Беларусі, яна не зьвязаная ні з уладай, ні з апазыцыяй, а разьлічаная на людзей" – на тых 200 тысяч, якія аддалі за яго подпісы. І згадаў свой рэйтынг – самы высокі ў параўнаньні зь іншымі супернікамі Лукашэнкі: 18 %.
Радкевіч: Я зьвярнула ўвагу і на тое, што ён пазыцыянваў сябе, як апанэнт асабіста Аляксандру Лукашэнку, а ня так, як кандыдаты, якія выступалі дагэтуль, што выказваліся супраць абстрактнай "улады", стараючыся не выглядаць занадта радыкальнымі.
Глод: Так, гэта было выразна бачна: ён вельмі часта ўзгадваў прозьвішча Лукашэнкі і, здаецца, таксама знайшоў добры ход. Ён узяў галоўную тэзу кіраўніка дзяржавы, што, маўляў, у нас рай, у нас стабільнасьць, а калі так, пытаецца Някляеў, то чаму такія высокія цэны на ўсё: і на рэчы, і на харчы, і на кватэры? Чаму насельніцтва за час кіраваньня Лукашэнкі зьменшылася на паўмільёна? Ён добра разьбівае гэтыя тэзы, але я б зьвярнуў увагу і на пазытыўную частку ягонай праграмы: ён абяцае шмат чаго. Напрыклад, мацярынскі капітал, прычым – што добра павінна падзейнічаць на выбарцаў – казаў, што такі мацярынскі капітал ёсьць ва Ўкраіне, у Расеі, абяцаў яшчэ даваць грошы "дзецям вайны", як гэта робіцца ва Ўкраіне. Ён вельмі тэхналягічна слушна пабудаваў выступ: маўляў, Лукашэнка кажа, што рай у нас, а аказваецца – у нашых суседзяў, і трэба вучыцца ў суседзяў, а мы ж кажам, што мы наперадзе ўсёй плянэты. Ён умела закрануў балявыя кропкі.
І яшчэ: іншыя кандыдаты, калі прамаўлялі, таксама казалі пра падзел уладаў. Някляеў гэты падзел уладаў канкрэтызаваў. Сказаў: калі з вамі, ня дай Бог, нешта здарыцца, начальства вас няўзьлюбіць – ніякі суд вас не выратуе, а калі будзе сапраўдны падзел улады – суд выратуе. То бок, ён рабіў упор на жыцьцёвыя сытуацыі, і з майго пункту гледжаньня, гэта павінна прывабіць да яго выбарцаў.
Радкевіч: Апроч гэтага, у ягоным выступе пастаянна гучаў рэфрэн: “Галасуйце за Някляева!” То бок, ён дэманстраваў сябе як кандыдат, які настроены перамагчы.
Глод: Слушна, а пры гэтым яшчэ паўтараў: калі хочаце быць здаровымі – галасуйце за Някляева, багатымі – галасуйце за Някляева і г.д. Людзям гэта павінна спадабацца.
Аудыёзапіс выступу У. Някляеваможна паслухаць на:
Радыё Свабода 23.11.2010 08:57
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |