11:00 07.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НЯКЛЯЕЎ ТУТ НІ ПРЫ ЧЫМ
Прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта Беларусі, лідару кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміру Някляеву нічога не вядома пра рэкламныя ўлёткі, якія ўкідваюцца ў паштовыя скрыні грамадзян ад яго імя.
Як раней паведамлялася, 6 кастрычніка падчас сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Сяргеем Лебедзевым старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына папрасіла маскоўскае аддзяленне Выканкама СНД устанавіць, хто размясціў замову на выраб рэкламных улётак аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта на растоўскім прадпрыемстве.
Ярмошына прадэманстравала Лебедзеву рэкламную ўлётку Някляева, якую ўкідаюць выбаршчыкам у паштовыя скрыні. Паводле яе слоў, бачны адразу некалькі парушэнняў — датэрміновая агітацыя, выраб рэкламнай прадукцыі за кошт неўстаноўленых крыніц і яе выраб на тэрыторыі іншай дзяржавы.
Як заявіў Някляеў, з самага пачатку матэрыялы з лагатыпам кампаніі «Гавары праўду!» выкарыстоўваліся для правакацый.
«Як толькі мы пачалі кампанію, сталі распаўсюджваць паштоўкі, у якіх прапанавалі людзям пісаць у Адміністрацыю прэзідэнта пра свае праблемы, паштоўкі выкарыстоўваліся для правакацый. Замест апісання праблем у іх былі напісаныя абразы і пагрозы. Гэта значыць, нас спрабавалі падставіць пад артыкул аб абразе прэзідэнта», — сказаў Някляеў.
Ён таксама нагадаў, што паштоўка з лагатыпам кампаніі «Гавары праўду!» з пагрозамі была кінутая ў паштовую скрыню шэф-рэдактара недзяржаўнай газеты «Народная воля» Святланы Калінкінай. «Гэта таксама была яўная правакацыя», — адзначыў Някляеў.
«Я не магу адказваць за нейкія правакацыйныя дзеянні. Сёння кожны нават дома можа надрукаваць улётку з нашым лагатыпам, кінуць яе ў паштовую скрыню суседу, а потым сказаць: «Вось, глядзі, заўчасная агітацыя».
Але я заяўляю — мая ініцыятыўная група гэтым не займаецца», — сказаў Някляеў.
«Мы не збіраемся на такой дробязі спаліць кампанію, на якую затрачана вельмі шмат сіл. Гэтага рабіць ніхто не будзе, гэта проста глупства. Я магу сказаць толькі адно — няхай Ярмошына сапраўды высветліць, хто гэтым займаецца», — падкрэсліў лідар кампаніі «Гавары праўду!».БелаПАН |
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |