23:15 15.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НЯКЛЯЕЎ ПАПЯРЭДЖВАЕ ЭЎРОПУ
Лідэр кампаніі "Гавары праўду!" знаходзіцца зараз з візытам у Чэхіі. Пра яго перамовы ў чэскай сталіцы распавёў кіраўнік выбарчага штабу Някляева Андрэй Дзьмітрыеў.
Дзьмітрыеў: Адбылася сустрэча з міністрам замежных справаў Чэхіі Карлам Шварцэнбэргам. Някляеў казаў, што сёньня ёсьць вельмі вялікая пагроза стварэньня ў Беларусі "кіраванай дэмакратыі". Гэта будзе адбывацца, калі Эўразьвяз будзе прызнаваць імітацыі працэсу за рэальныя працэсы. Спадар Някляеў сказаў, што ўлады Беларусі сёньня спрабуюць зрабіць прыгожую карцінку, і ня толькі адносна выбараў, але і на іншых кірунках, у якіх зацікаўлены ЭЗ. Прыклад гэтаму – тое, што адбываецца ў "трэцім сэктары". Улады спрабуюць падпарадкаваць сабе грамадзянскую супольнасьць. Ужо ёсьць вялікі канфлікт, частка грамадзянскай супольнасьці вельмі супраць гэтага.Гэта – два бакі аднаго мэдалю. Мы бачым, што была больш менш свабодная кампанія збору подпісаў. Магчыма, зараз будзе больш менш свабодная агітацыя. Але манаполію на галоўнае – на падлік галасоў, на назіраньне за падлікам галасоў улада пакідае за сабой. Таму мы кажам, што Эўропе ні ў якім разе нельга прызнаваць гэта як працэс. Таму што тады ўлады зразумеюць, што могуць проста падманваць Эўропу, імітуючы працэсы, а не рэфармуючы краіну.
Але таксама было падкрэсьлена, што мы за тое, каб працягваўся дыялёг зь Беларусьсю. Мы лічым, што трэба казаць пра тое станоўчае, што адбываецца ў краіне. Бо кампанія збору подпісаў сапраўды прайшла значна лепш у параўнаньні з 2006 годам. Гэта трэба зазначаць і вітаць. І заахвочваць уладу на далейшае разьвіцьцё сытуацыі. Не на падман, а менавіта на разьвіцьцё.
Дракахруст: Андрэй, гэта ўсё казаў спадар Някляеў? А што казаў у адказ спадар Шварцэнбэрг?
Дзьмітрыеў: Спадар Шварцэнбэрг і іншыя суразмоўцы зазначылі, што яны разумеюць тую праблему, пра якую мы казалі -- "наконт кіраванай дэмакратыі". Таксама спадар міністар падкрэсьліў, што вельмі важна працягваць дыялёг паміж Беларусьсю і Эўропай, што вельмі важна ўцягваць Беларусь у больш шчыльныя адносіны з Эўропай. Але гэтае ўцягваньне немагчымае без рэальнага прагрэсу на выбарах і ў дыялёгу з грамадзянскай супольнасьцю.
Дракахруст: А ці не закраналася тэма адзінага кандыдата, адзінства апазыцыі?
Дзьмітрыеў: Было падкрэсьлена суразмоўцамі з МЗС Чэхіі, што раз'яднанасьць апазыцыі, якая існуе сёньня – гэта вельмі дрэнна і сапраўды перашкаджае больш хуткаму працэсу рэфармаваньня краіны. Мы казалі, што мы былі заўсёды былі за абраньне адзінага ад апазыцыі, спадар Някляеў заўсёды хадзіў на гэтыя сустрэчы, некаторыя крокі былі зробленыя па яго ініцыятыве. Але на жаль аб'яднаньне на сёньняшні дзень не атрымалася. І таму трэба зараз ставіць тыя мэты, якія магчымыя.
Мы казалі пра некалькі сцэнароў разьвіцьця падзеяў. Першы сцэнар – гэта перамога, мы над ім працуем. Але галоўнае – гэта не дапусьціць "элегантнай" перамогі Лукашэнкі. Бо калі яна адбудзецца, калі Захад прызнае гэтую перамогу, то пасьля гэтага будуць цалкам "зачышчаныя" "трэці сэктар і палітычны сэктар.
Юры Дракахруст
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |