12:47 16.07.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НЯКЛЯЕЎ ПАЎТАРАЕ МІЛІНКЕВІЧА ПЯЦІГАДОВАЙ ДАЎНІНЫ. Лідэр кампаніі «Гавары праўду» ідзе на выбары праз рэгіёны (ДАПОЎНЕНА)
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» ідзе на выбары праз рэгіёны.
Паэт яшчэ не абвесціў аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях. «Я не адкажу вам ні «так», ні «не», — сказаў Уладзімір Някляеў наконт свайго магчымага ўдзелу ў выбарах. Але праз нейкі час ужо заявіў, што «ператрусамі ўлады паставілі нас у палітычнае поле». Таму застаецца чакаць, калі паэт вырашыцца са зручным момантам і агучыць тое, што яму толькі пакуль прыпісвалі.
Ужо цяпер сваімі дзеяннямі лідэр «Гавары праўду» паўтарае перадвыбарчыя крокі Аляксандра Мілінкевіча ў 2006 годзе.
Галоўнае падабенства паміж палітыкамі — стаўка на рэгіёны: пастаянныя сустрэчы з насельніцтвам па ўсёй краіне.
Што да адзінага, то па пытанні вызначэння галоўнага кандыдата артыкуляцыя ў палітыкаў нават падобная.
Мілінкевіч у 2006 казаў, «што няма адзінага, а ёсць восем прэтэндэнтаў. Ну, аднаго адлічым — сем, якія не маюць улады сёння. Не звінавачвайце мяне ў нясціпласці, але ўсё ж такі адзіны прэтэндэнт — адзін. У тым сэнсе, што ён высунуты абсалютнай большасцю арганізаваных дэмакратычных структур. Тое, што пайшлі іншыя кандыдаты, мяне засмучвае». Някляеў раставіў такія самыя акцэнты: «У пачатку кампаніі не мелася на ўвазе, што нехта ад «Гавары праўду» абавязкова пойдзе на прэзідэнцкія выбары. Калі на выбары пойдзе дзесяць кандыдатаў, калі не будзе адзінства, то мы будзе змушаныя вылучыць свайго кандыдата». Фактычна паэт сказаў: «Гавары праўду» ідзе на выбары. І ён намякае, што не супраць заняць месца адзінага.
Сяргей Макарэвіч
* * *
Уладзімір Някляеў заявіў, што ідзе ў прэзідэнты
Такая заява лідэра кампаніі "Гавары праўду!" з'явілася на сайце "Маладога Фронту". Моладзевая арганізацыя правяла бліц-апытанне палітыкаў, якія заявілі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.
На пытанне "Чаму вы вырашылі балатавацца ў прэзідэнты?" Уладзімір Някляеў адказаў: "Каб стаць прэзідэнтам". Атрымаць каментар самога палітыка наконт гэтай заявы Еўрарадыё не здолела: Някляеў цяпер знаходзіцца па-за межамі краіны.Еўрарадыё
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |