13:50 20.08.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НЯКЛЯЕЎ: КАМПАНІЯ "ГАВАРЫ ПРАЎДУ" СТВОРАНАЯ НЕ ДЗЕЛЯ НОБЕЛЕЎСКАЙ ПРЭМІІ
Сябра праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Валерый Грышкавец абвінаваціў паэта Ўладзіміра Някляева. На думку Грышкаўца, кампанію “Гавары праўду!” Някляеў стварыў, каб вылучыцца ў нобелеўскія лаўрэаты. І займаецца палітыкай не дзеля таго, каб гаварыць праўду, а каб атрымаць самую славутую ў свеце прэмію.
Сам Някляеў лічыць гэтыя закіды Грышкаўца звычайнай спробай дыскрэдытацыі яго грамадскай дзейнасці.
Някляеў:“Гэта зусім не дурная спроба дыскрэдытацыі. Маўляў, глядзіце: нічога гэты Някляеў новага ў гэтым свеце не прыдумаў, мае свае шкурныя інтарэсы, і ён да іх рухаецца нягледзячы ні на што. Нават прыдумаў такую агульнанацыянальную кампанію, падманвае ўсіх пісьменнікаў і ўвесь народ, кажучы, што ён за праўду, што хоча вывесці краіну ў нейкую новую прастору, а насамрэч хоча проста выбіцца ў "нобелі". Хто ён ёсць? Сабака ён пасля гэтага. Вось што, па сутнасці, за гэтым стаіць. Я нават не хачу сур’ёзна пра гэта казаць”. Усе гэтыя допісы Някляеў назваў не больш чым фантазіямі і ўпэўніў, што ніякія правакацыі не прымусяць яго спыніць займацца палітычнай і грамадскай дзейнасцю.
Зміцер Лукашук
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |