19:45 12.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НЯКЛЯЕЎ: “ХТО ПЕРШЫ ПАЛЯЦІЦЬ СА СВАЁЙ ПАСАДЫ, КАЛІ НА ПЛОШЧЫ НЕШТА ЗДАРЫЦЦА, ДЫК ГЭТА МАКЕЙ”
Сёньня бальшыня кандыдатаў у прэзыдэнты праводзіла сустрэчы з выбарцамі ў рэгіёнах. Падчас іх грамадзяне пытаюцца ў кандыдатаў пра сустрэчу на плошчы 19 сьнежня і пра заяву кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімера Макея.
Пасьля ўчорашняй аўтааварыі, у якую трапілі па дарозе з Гомелю ў Рагачоў Яраслаў Раманчук разам з даверанымі асобамі, лекары параілі Раманчуку правесьці некалькі дзён дома. Аднак сёньня Раманчук наведаў Асіповічы і Бабруйск:
“Учора паказаўся лекару, і ён сказаў, каб сядзеў дома. Але тут нельга сядзець дома, таму рызыкую і ежджу. А ў Заікі і Лабачова сьпіны чорныя. Яны будуць зьвяртацца да лекараў, і магчымая шпіталізацыя. Я ў такім шоку быў, што ня бачыў нават, што ў мяне кроў на барадзе запяклася. Заўтра мы ладзім прэс-канфэрэнцыю ў 11 гадзін”.
Раманчук пракамэнтаваў заяву кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімера Макея, які на тэлеканале “РТР-Беларусь” паведаміў аб правакацыях, якія нібыта рыхтуюцца на дзень выбараў з ужываньнем выбуховых рэчываў: “Калі б ён меў нейкія факты, то адразу сказаў бы: “Вось гэтыя людзі, вось гэтая выбухоўка”, – і было б відавочна, што гэтыя людзі рыхтуюць правакацыі. Ніякіх падставаў верыць у тое, што гэта ёсьць праўда, няма. Улады проста вельмі баяцца таго, каб людзі ня выйшлі на плошчу і не прадэманстравалі свайго пратэсту”.
Уладзімер Някляеў, які сёньня сустракаецца з выбарцамі ў Салігорску і Менску, так пракамэнтаваў заяву Ўладзімера Макея:
"Спадар Макей, калі вы нешта зрабілі гэтай заявай, дык вы зрабілі правакацыю для правакатараў. Так прадстаўнік улады, знаходзячыся на самым верасе, проста не павінен заяўляць. Мы будзем рабіць нейкія контрадзеяньні, зьвяртацца да ўсіх праваахоўных органаў, каб яны цесна супрацоўнічалі з нашымі дружынамі. Вось яны зьбіраюцца паставіць на плошчу пераапранутых, сьцягваюць з усёй Беларусі міліцыянтаў, каб “внедрить” іх у плошчу. Дык няхай яны паставяць іх у форме, каб людзі бачылі. Будзем зьвяртацца да міністра ўнутраных справаў: давайце разам шукаць захады, каб не дапусьціць падобнага, пра што сказаў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта. Зусім ужо галовы пагублялі?! Толькі-толькі Мядзьведзеў ледзь паціснуў руку, яны ўжо адчулі перамогу. Нічога ў вас ня будзе: ніякай перамогі. Хто першы паляціць са сваёй пасады, калі там нешта здарыцца, дык гэта Макей”.
Віталь Рымашэўскі сёньня сустракаўся з выбарцамі ў Жодзіне, Барысаве і Менску. Камэнтуючы заяву кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімера Макея, ён сказаў:
“Калі ён заявіў, што рыхтуюцца правакацыі, то, напэўна, ён і рыхтуе. Трэба ад улады чакаць правакацыяў. Трэба сур'ёзна ставіцца да яго словаў. На ўсіх сустрэчах літаральна па ўсіх гарадах, дзе я сустракаюся, людзі кажуць, што зьбіраюцца ехаць у Менск. Вядома, трэба, калі будзе другі тур, павіншаваць нас зь першай перамогай. Калі ня будзе другога туру і выбары будуць сфальсыфікаваныя, то пачаць змаганьне за сумленныя выбары”.
Мікола Статкевіч разам зь Дзьмітрыем Вусам правялі сустрэчы з выбарцамі ў Наваполацку. Статкевіч сказаў, што ўдзельнікі сустрэчаў усё больш пытаюцца пра плошчу 19 сьнежня. Таксама просяць пракамэнтаваць і выказваньні Ўладзімера Макея: “Я думаю, што ўлада проста баіцца і спрабуе запалохаць грамадзтва. Яна баіцца, што людзі прыйдуць і спрабуе іх трымаць. Ужо ня так, як было падчас мінулых выбараў, ужо абыходзіцца без пацукоў, замочаных у вёдрах з мэтай атручэньня водаправоду. Але ў якасьці пацукоў ужо нейкія абвінавачаньні ў тэрарызьме. Калі баяцца, значыць, трэба ісьці”.
Рыгор Кастусёў сёньня сустракаецца з выбарцамі ў Берасьці і Камянцы, 13 сьнежня ён наведае Вялейку. Кіраўнік яго штабу, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што некаторыя выбарцы таксама пытаюцца пра заявы Ўладзімера Макея. Спадар Янукевіч сказаў:
“Да нас раней даходзіла інфармацыя, што расейскімі спэцслужбамі таксама могуць рыхтавацца правакацыі падчас плошчы, могуць быць выгадныя такія правакацыі і беларускім уладам. Таму мы пра гэта папярэджвалі грамадзтва і будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб пратэст быў мірны”.
Віктар Цярэшчанка сустракаўся сёньня з выбарцамі ў Дзяржынску, узяў удзел у тэлемосьце “Менск-Варшава”. Алесь Міхалевіч правёў дзень дома. Андрэй Саньнікаў наведаў Горадню і Слонім разам са сваімі даверанымі асобамі, сярод якіх Станіслаў Шушкевіч, Павел Казлоўскі і Леанід Злотнікаў.
Алесь Дашчынскі
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |