09:46 23.02.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НЕГАТЫЎНЫ ФОН ВЫБАРЧАЙ КАМПАНІІ
? Начался новый этап избирательной кампании в местные советы. С 14 февраля инициативным группам разрешен сбор подписей за выдвижение кандидатов в депутаты. Вы принимаете непосредственное участие в данной избирательной кампании. Каковы Ваши впечатления о ходе текущей кампании на данном этапе?
Зьміцер Кухлей. Вылучэнне ў кандыдаты шляхам збору подпісаў з’яўляецца найбольш распаўсюджаным спосабам сярод апазіцыйнай часткі палітычна актыўнага грамадства, што выклікана, па-першае, цяжкасцямі для апазіцыйных актывістаў вылучыцца іншымі спосабамі, а па-другое, дадатковай магчымасцю правесці “прыхаваную” агітацыйную кампанію ва ўмовах, калі іншыя каналы камунікацыі з грамадзянамі для апазіцыі заблакаваныя. Гэты спосаб дадатковай камунікацыі стаў папулярным і сярод праўладных прэтэндэнтаў, якія таксама шырока яго выкарыстоўваюць ужо на працягу некалькіх электаральных кампаній рознага ўзроўню.
Папраўкі ў выбарчы кодэкс, якія былі ўнесены напярэдадні выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы 2010 году, намінальна пашыраюць магчымасці для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Зараз зменшана колькасць падстаў для прызнання подпісаў несапраўднымі, спрошчаны парадак вылучэння партыйных кандыдатаў, а таксама кандыдатаў, якія вылучаюцца праз збор подпісаў.
Аднак гэтыя ўдасканаленні заканадаўства сутнасна не змяняюць практыку правядзення выбарчай кампаніі, якая склалася падчас апошніх электаральных падзей. Напярэдадні этапу вылучэння была праведзена кампанія па запалохванню актывістаў палітычных партыяў і грамадскіх арганізацый – шэраг настаўнікаў, актывістаў апазіцыйных партыяў, у Менскай вобласці зазналі ціск з боку чынавенства з сферы адукацыі. Падобныя рэпрэсіўныя дзеянні з боку “вертыкалі” маюць на мэце прадэманстраваць актывістам палітычных партыяў і незалежных НДА нязменнасць рэпрэсіўных практык ва ўнутрыпалітычным працэсе, што ўплывае на далейшую дэпалітызацыю грамадства. Абсэнтэізм грамадзян, асабліва распаўсюджаны сярод апазыцыйнага электарату, будзе яшчэ болей стымулявацца зняццём парогу яўкі на мясцовых выбарах. Акрамя таго, якраз зараз ідзе чарговая кампанія па пераследу актывістаў непадкантрольнага саюза палякаў. Усё гэта стварае адпаведны негатыўны фон выбарчай кампаніі, з-за якога колькасць жадаючых паспрабаваць кінуць выклік мясцовай “вертыкалі” павінна значна скараціцца. Напрыклад, беларускія хрысціянскія дэмакраты ўжо заявілі, што частка актывістаў вымушана адмовіцца ад удзелу з-за магчымага пераследу. Такая ж сітуацыя і сярод актывістаў іншых апазіцыйных палітычных сіл.
Беларускае кіраўніцтва імкнецца зрабіць незаўважным для грамадства ўвесь выбарчы працэс. Вызначаныя выканкамамі месцы, дзе забаронены збор подпісаў, ахопліваюць усе шматлюдныя месцы: прахадныя прадпрыемстваў і арганізацыяў, крамы і цэнтральныя вуліцы гарадоў і інш. У дзяржаўных электронных СМІ мясцовым выбарам надаецца нязначная ўвага.
Ужо падчас вылучэння кандыдатаў, “вертыкаллю” былі нанесены кропкавыя ўдары ў некаторых мясцовасцях па асобных прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат, або па сябрам іх ініцыятыўных груп, як напрыклад у Слоніме, Віцебску, В. Бераставіцы і інш. Як і падчас усіх мінулых выбарчых кампаніяў пад “раздачу” трапляюць асобы, на якіх можна нейкім чынам націснуць: напрыклад, праз пагрозу звальнення, або праз ціск на сваякоў вылучэнцаў. Аднак пакуль няма выпадкаў адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў.
Заяўленая беларускім кіраўніцтвам лібералізацыя закранула толькі выбарчае заканадаўства, сам выбарчы працэс не змяніўся ў бок дэмакратызацыі з часу правядзення мінулых мясцовых выбараў.
Зьміцер КухлейИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме