19:45 21.03.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НАВОШТА НАМ ТЫЯ ДЭПУТАТЫ?
Сацыял-дэмакраты Брэста будуць змагацца з думкамі людзей, якія лічаць, што дэпутаты нічога не робяць, нічога не могуць вырашыць. Актывісты партыі адзначаюць, што гэта не віна грамадзянаў. Адказнасць за гэта ляжыць на плячах сённяшняй улады.
Да такіх высноваў Брэсцкая арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) прыйшла пасля збору подпісаў, калі амаль кожны другі суразмоўца казаў, што дэпутаты не патрэбныя і нічога не вырашаюць. Змаганне з гэтымі думкамі будзе праз рэальныя справы, кандыдаты збіраюцца паказаць альтэрнатыву цераз сваю працу, адзначае старшыня Брэсцкай арганізацыі Ганна Канюс:
- Чулі вельмі часта такія выразы "дэпутат нічога не робіць, мы яго абіраем і ён недзе знікае". Асабіста ў мяне такі настрой, што я хачу быць дэпутатам, я хачу прадстаўляць інтарэсы тых людзей ад якой акругі я іду. Мой настрой добры і я бачу як людзі незадаволеныя гэтай уладаю і яны шукаюць нечага добрага, што ім дапаможа выжыць.
Такія думкі не толькі ў выбаршчыкаў Брэста, але ў кожным горадзе і мястэчку Беларусі. Асобна гэта адчувальна на вёсках.
Ян Бязручка, Радыё Рацыя, Брэст
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме