02:45 15.04.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НАШЧАДКІ ЛУЦКЕВІЧАЎ У МІНСКУ (Фота)
Пахадзіць па мінскіх вулках прыехалі Маргарыта Пярова і Юлія Андрусішына.
У Мінск наведаліся родныя ўнучкі Эміліі Шабуні, малодшай сястры Івана ды Антона Луцкевічаў, — Маргарыта Пярова з Пецярбургу і Юлія Андрусішына з Нью-Ёрку.
Іван і Антон Луцкевіч былі пачынальнікамі беларускага нацыянальнага руху, які прывёў да аднаўлення дзяржаўнасці Беларусі. Іван заснаваў першы навачасны Беларускі музей, Антон — газету «Наша Ніва». Яны стварылі першыю палітычную партыю, якая выступала з беларускіх пазіцый — Беларускую рэвалюцыйную (пазней — Сацыялістычная) грамаду. Антон з часам стаў прэм'ерам БНР.
«Прыехалі яны пахадзіць па мінскіх вуліцах, Маргарыта тут нарадзілася. Гэта прыватны візіт», — распавёў укладальнік кнігі «Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчанні», гісторык і палітык Анатоль Сідарэвіч.
Сёстры наведаліся і ў рэдакцыю «Нашай Нівы».
Заўтра спадарыні Андрусішына і Пярова наведаюцца ў Прагу да Багдана Андрусішына (Данчыка), сына Юліі.
15:24, 14 красавiка 2009
Злева направа: Юлія Андрусішына, Анатоль Сідарэвіч, Маргарыта Пярова ў Рэдакцыі НН.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |