12:02 12.11.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НАСТАЎНІКІ Ў ШОКУ: У МНОГІХ МІНСКІХ ШКОЛАХ НЕ ПРЫЙШЛА ПАЛОВА ВУЧНЯЎ
У школах Мінска аднавіліся заняткі.
Нагадаем, школьныя канікулы ў Беларусі пачаліся 26 кастрычніка, дзеці павінны былі пайсці ў школу 2 лістапада.
Аднак 31 кастрычніка канікулы былі працягнутыя па 6 лістапада ў сувязі з тым, што ў Мінску адзначаўся ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, які, як паведамляла гарадская санслужба, «з 2 лістапада прыняў выразны характар».
Затым канікулы былі працягнутыя з 6 лістапада па 11 лістапада ўключна.
Яшчэ ў сераду раніцай сталічныя эпідэміёлагі рэкамендавалі гарвыканкаму працягнуць канікулы.
Аднак ідэолагі рашылі, што далейшы адрыў моладзі ад вучобы выб'е яе са звыклае каляіны. Тым больш што галоўная санітарная доктарка краіны даказвае, што эпідэмія пайшла на спад.
Праўда, пасля амаль двухтыднёвага неабвешчанага каранціну сёння гардэробы і класы стаяць напаўпустыя. Заўважна, як шмат дзяцей працягвае хварэць. А некаторых, можа быць, трымаюць удома бацькі, каб перастрахавацца.
Сяргей Гезгала 12 лiстапада 2009
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме