21:30 01.02.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

НАРАДЖЭННЕ І СМЕРЦЬ ССРБ. Артыкул першы

НАРАДЖЭННЕ І СМЕРЦЬ ССРБАртыкул першы100 гадоў таму Масква забрала ў Беларусі землі Віленшчыны, Віцебшчыны,Магілёўшчыны і СмаленшчыныДзіўныя справы Твае, Госпадзе!100 год Савецкай Беларусі – і ніякіх табе святкаванняў, мітынгаў, ускладанняў… Апершы чыноўнік, савецкі беларус, паводле ягонага ж прызнанння, у сваім навагоднімпрывітанні назваў 2019 год і годам 75-годдзя вызвлення Беларусі ад нямецка-фашысцкіхзахопнікаў, і годам 25-годдзя Асноўнага закона Беларусі, і годам ІІ Еўрапейскіх гульняў (аяк жа без іх?), але ні словам не згадаў пра 100-годдзе абвяшчэння…А што, уласна кажучы, было абвешчана, калі і дзе?ТАК СКАЗАЎ ТАВАРЫШ СТАЛІНПачнем з пытанняў “калі?” і “дзе?”.На пачатку 1919 г. быў апублікаваны Маніфест Часовага работніча-сялянскагасавецкага правіцельства Беларусі. (Даю назву дакумента так, як гэта зроблена ў навуковайМаніфест Часовага савецкага ўраду Беларусі быў складзены на беларускай мовеЗмітром Жылуновічам і перакладзены на рускую мову. Пад беларускамоўным тэкстамгэтага дакумента дата і месца падпісання адсутнічаюць. Пад рускамоўным тэкстамчырвоным чарнілам ўпісана дата і месца падпісання дакумента: 1-го января 1919 г., гор.Дата і месца падпісання Маніфеста Часовага работніча-сялянскага ўрада Беларусіфальшывыя. Дакладна ўстаноўлена, што дакумент гэты быў падпісаны 2 студзеня 1919годаў ў Смаленску, на пачатку сутак. Таксама 2 студзеня ў 2 гадзіны 55 хвілін (ночы)тэлеграфіст Сцяфанаў перадаў яго ў Менск. У 7 гадзін 15 хвілін тэлеграфіст Сцяфанаўперадаў Маніфест у Менскую цэнтральную кантору для распаўсюду. Апублікаваны жМаніфест 3 студзеня 1919 года.Чаму месцам падпісання Маніфеста Часовага работніча-сялянскага ўрада Беларусіназваны Менск? Пэўна, бальшавікі не маглі не ўлічыць досвед абвяшчэння савецкіхрэспублік ва Украіне, Літве, Латвіі ды Эстоніі.Вядома, што савецкую (а дакладней – бальшавіцкую) уладу ва Украіне абвяшчалідвойчы. Першы раз гэта адбылося ў канцы 1917-га ў Харкаве, а другі раз – у канцылістапада 1918 г. у Курску. Менавіта ў Курску на свет з’явіўся Часовы работніцка-сялянскі ўрад Украіны. Часовы рэвалюцыйны работніцка-сялянскі ўрад Літвы ўзнік напачатку снежня 1918 года ў Віцебскай губерні – у Дзвінску. Не ў Рызе, а на мяжы зЭстоніяй, у горадзе Валка, абвясціў пра сябе Часовы ўрад Савецкай Латвіі. Не ў Таліне іне ў Тарту, а ў памежнай Нарве, заявіў пра сваё існаванне савецкі ўрад Эстляндыі. Гэтавыклікала ў апанентаў бальшавіцкай партыі кепікі. Абвяшчаць Савецкую Беларусь наўскрайку беларускай этнічнай прасторы не выпадала.Чаму пад Маніфестам, яго рускамоўным тэкстам, было ўпісана не сапраўднае месца ягопадпісання? Мабыць, пад увагу браліся не толькі кепікі апанентаў бальшавіцкай улады, атой факт, што тры Устаўныя Граматы Рады Усебеларускага З’езду і Рады БНР быліскладзеныя і апублікаваныя ў Менску. Складзеныя і апублікаваныя, адзначу, самімібеларусамі, без усякіх кантралёраў. Відавочна, што бальшавікі мусілі зрабіць сталіцайновага ўтварэння горад у цэнтры беларускай этнічнай прасторы. Як бы там ні было, такуюўстаноўку – «прокламирование правительства должно произойти в Минске” – даў 29снежня Іосіф Сталін, сябар Бюро Цэнтральнага Камітэта Расійскай камуністычнай партыі(бальшавікоў) і народны камісар у справах нацыянальнасцяў Расіі.Паўстае пытанне: чаму ж Маніфест, ухвалены Масквой, не быў падпісаны 1 студзеня?Адказ на гэтае пытанне больш складаны. Абставіны маглі скласціся так, што Маніфест,напісаны Жылуновічам, наогул не ўбачыў бы свет.БАЛЬШАВІЦКІЯ ХІТРЫКІ БЕЛАРУСКІЯ КАМУНІСТЫКалі 25 снежня 1918 года, на другі дзень пасля заканчэння канферэнцыі беларускіхсекцый РКП(б), Сталін запрасіў да сябе адказных работнікаў Беларускага нацыянальнагакамісарыяту, сябраў Бюро беларускіх секцый РКП(б) і Маскоўскай беларускай секцыі,абвясціў ім аб рашэнні стварыць Савецкую Беларусь ды прапанаваў вылучыць кандыдатаўу Часовы работніча-сялянскі ўрад, беларускія камуністы гатовыя былі заняць у ім усе 15камісарскіх пасадаў. Аднак гэта не ўваходзіла ў планы Масквы.Хто такія беларускія камуністы? Многія яшчэ нядаўна былі сябрамі БеларускайСацыялістычнай Грамады, а потым Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі.Увесну 1918-га яны пачалі ствараць беларускія секцыі РКП(б). Іх жаданнем было, кабтакая секцыя была створана пры Цэнтральным Камітэце бальшавіцкай партыі, аднак гэтыпраект не знайшоў падтрымку ў маскоўскіх кабінетах, бо супраць яго, як паказаваегісторык Рыгор Лазько, выступіў Карл Ландар, той самы Ландар, які ў снежні 1917-га даўраспараджэнне аб разгоне Усебеларускага З’езду. І ўсё ж да восені 1918-га, акрамяПетраграда і Масквы, беларускія секцыі былі створаны прынамсі ў Варонежы, Казані,Казлове, Невелі, Саратаве і Тамбове.Калі ў Нямеччыне пачалася рэвалюцыя, 13 лістапада 1918 г. Берасцейскі мірны трактатбыў дэнансаваны. Чырвоная Армія пайшла на Захад і бальшавікі пачалі ствараць ланцугсавецкіх рэспублік-буфераў паміж Расіяй і Захадам. Гэтыя рэспублікі былі таксамаальтэрнатывай Эстонскай, Латвійскай, Літоўскай рэспублікам і Украінскай НароднайРэспубліцы.У гэтым ланцугу з’явіўся разрыў, і якраз на самым важным, беларускім, участку.Беларусь была для бальшавікоў і самым праблемным участкам. Тут не было з кімствараць савецкую рэспубліку, бо тут не мелася добра вядомых і кіраўніцтву РКП(б), ісамой Беларусі правераных бальшавікоў, якія б належалі да тытульнай нацыі ды ўмеліразмаўляць і пісаць па-беларуску. Ствараць жа савецкую рэспубліку ў Беларусі без удзелуў яе ўрадзе беларусаў не выпадала. Іншая справа Эстонія, дзе былі Яан Анвельт, ВіктарКінгісеп, Ханс Пегельман, ці Латвія з Петэрам Стучкам, Карлам Данішэўскім, ЯнамЛенцманам і Літва з Вінцасам Капсукасам, Зігмасам Алексам-Ангарэцісам ды ПранасамСвацялісам-Пралетарасам. Не было тут і такіх ураджэнцаў, як Георгі Пятакоў ці КліментВарашылаў ва Украіне. І вядомых бальшавікоў-украінцаў таксама было дастаткова.Успомнім хоць бы Грыгорыя Пятроўскага, Міколу Скрыпніка, Дмітра Мануільскага.Стаўшы перад праблемай, кіраўніцтва РКП(б) мусіла даць дазвол на правядзеннеканферэнцыі беларускіх секцый партыі. І гэтая канферэнцыя адбылася 21–23 снежня.Канферэнцыя выказалася за стварэнне часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрадаБеларусі, а ў 5-асабовае Цэнтральнае Бюро беларусіх секцый, абранае 23 снежня, увайшлібылы старшыня ЦК БСГ Зміцер Жылуновіч, былыя сябры Грамады Язэп Няцецкі іАляксандр Чарвякоў. Кандыдатам у сябры ЦБ стаў былы старшыня ЦК БСГ Язэп Дыла.Назваць беларускіх камуністаў бальшавікамі вельмі цяжка. Гэта былі хутчэй нацыянал-камуністы або, калі карыстацца пазнейшай бальшавіцкай тэрміналогіяй, нацыянал-ухілісты, нацыянал-апартуністы.З тае прычыны, што стаж працы ў бальшавіцкай партыі Змітра Жылуновіча,Аляксандра Чарвякова, Язэпа Дылы, Фабіяна Шантыра, Усевалада Фальскага ды іншых неналічваў і года, даверыць ім будаўніцтва Савецкай Беларусі кіраўніцтва РКП(б) не магло.Было вырашана, што ў Часовым работніча-сялянскім урадзе Беларусі будзе 16 камісарскіхпасад, 8 з іх займуць дзеячы Паўночна-Заходняй партыйнай арганізацыі, а яшчэ 8 –прадстаўнікі беларускіх секцый РКП(б). Аднак неўзабаве выявілася, што ў ЗмітраЖылуновіча адзін спіс, а ў бальшавікоў – другі, надрукаваны на машынцы. Часовы ўрадпашыраўся да 17 чалавек, з іх толькі восем – беларусы. (Пазней у другі спіс ад рукідадаткова былі ўпісаныя прозвішчы старшыні Надзвычайнай камісіі (ЧК па-расійску)Віктара Яркіна, які праславіўся сваімі “подзвігамі” ў Смаленску (чытайце, што пра ягопісаў Янка Купала), а таксама старшыні Калегіі ў справах палонных і бежанцаў РыгораНайдзёнкава, якога 30 мая 1919 г. расстраляюць самі бальшавікі).Вынікам сталінскіх хітрыкаў было тое, што ў Часовым урадзе Беларусі ў рэшце рэштапынуліся 8 прадстаўнікоў беларускіх камуністаў на чале з Жылуновічам і 11бальшавікоў. (Сярод бальшавікоў быў і Іван Савіцкі, камісар шляхоў зносін. Нарадзіўся ёну Кобрынскім павеце, але ці лічыў сябе беларусам – пытанне.) Пакуль жа, 31 снежня 1918г., Жылуновіч, пазнаёміўшыся з атрыманым спісам на 17 чалавек, запатрабаваўвыключыць з яго Аляксандра Мяснікова (ваенныя справы), Майсея Калмановіча(харчаванне) і Рышарда Пікеля (Савет народнай гаспадаркі).Апрача таго, Зміцер Жылуновіч меркаваў, што не камісарскую, але вельмі важнуюпасаду кіраўніка спраў Часовага ўрада, па сутнасці яго “правай рукі”, атрымае беларускібальшавік інжынер Пётра Клыш (партыйная мянушка Карліб), але ў партыйных кабінетахвырашылі прызначыць на гэтую пасаду праверанага чалавека – Вільгельма Кнорына.Пётру ж Клыша накіравалі на падпольную працу ў Гродзенскую губерню. (У сакавіку1919 г. у Беластоку яго арыштавала польская дэфензіва. Як сведчыць Антон Луцкевіч, уапошні момант жыцця Клыш выгукнуў: “Няхай жыве незалежная Беларусь!”.)Абхітрыўшы беларускі камуністаў са складам урада і кіраўніком яго спраў, бальшавікіўчынілі яшчэ адну хітрасць. 30 снежня ў Смаленску сабралася VI канферэнцыя Паўночна-Заходняй арганізацыі РКП(б), якая абвясціла сябе І з’ездам Камуністычнай партыі(бальшавікоў) Беларусі. У склад Цэнтральнага Бюро КП(б)Б з’езд абраў 15 чалавек, з іхтолькі два – Зміцер Жылуновіч ды Іосіф Лагун – былі беларусамі. Самі ж камуністы-беларусы трапілі ў Смаленск тады, калі ўдзельнікі з’езду разбіралі шапкі.Вось тады Жылуновічу і быў прад’яўлены надрукаваны на машынцы спіс сябраўЧасовага ўраду.Адразу ж пасля з’езду адбылося першае пасяджэнне Цэнтральнага Бюро КП(б)Б. Яшчэда пасяджэння Жылуновіч заявіў, што Часовы ўрад Беларусі (нават без Мяснікова,Калмановіча і Пікеля) не павінен падпарадкавацца Цэнтральнаму Бюро КП(б)Б. На самімжа пасяджэнні Жылуновіч прапанаваў уключыць у склад ЦБ сябраў Цэнтральнага Бюробеларускіх секцый РКП(б), абраных 23 снежня. У адказ на гэта бальшавікі запатрабаваліраспусціць Цэнтральнае Бюро беларускіх секцый. Жылуновіч заявіў аб выхадзе з ЦБКП(б)Б.Жылуновіч спрабаваў апеляваць да Сталіна, аднак яго пазбавілі права гаварыць ад імяЦэнтральнага Бюро беларускіх секцый. Размаўляць жа са Сталіным ад імя ЦБ КП(б)Бупаўнаважылі яго старшыню Аляксандра Мяснікова. 1 студзеня 1919 г. Сталін адбіўМяснікову тэлеграму, у якой цвёрда заявіў, што Часовы ўрад Беларусі будзепадпарадкаваны Цэнтральнаму Камітэту РКП(б). Ён запатрабаваў да апарата Жылуновіча,а потым адбіў тэлеграму яму, Мяснікову і Кнорыну. У тэлеграме было напісана, што спіссябраў Часовага ўраду Беларусі, застаецца “той, які маецца ў прывезеным Вамдакуменце”. Гэта значыць – спіс з 9 бальшавікамі і 8 беларускімі камуністамі, малодшымібратамі, як іх назваў Сталін.У адказ Жылуновіч накіраваў тэлеграму Сталіну. Яе тэкст не захаваўся, але, як можнадумаць, ён заявіў Сталіну, што ў сувязі з супярэчнасцямі, якія ўзніклі паміж беларускімікамуністамі і бальшавікамі, будзе адкладзена публікацыя Маніфеста Часовага ўрада.Сталін зноў накіраваў тэлеграму Жылуновічу і запатрабаваў тэрміновай публікацыіМаніфеста. Акрамя таго, ён паабяцаў сам прыехаць у Менск. Жылуновіч Сталіна непаслухаўся. Апоўдні 1 студзеня Мяснікоў, тэлегарафаў Сталіну, што Жылуновіч і Лагунадмаўляюцца ад публікацыі Маніфеста. Сталін зноў адбіў тэлеграму Жылуновічу (копію– Мяснікову). Спіс з 17 сябрамі Часовага ўраду, з Мясніковым, Калмановічам і Пікелем ёнабвясціў канчатковым. Ад Жылуновіча і “яго групы” Сталін запатрабаваў адказаць напытанне: ці падпарадкуюцца яны рашэнню ЦК бальшавіцкай партыі?Сталінскае пытанне гучала злавесна. На падбальшавіцкай тэрыторыі з 5 верасня 1918 г.афіцыйна панаваў рэжым чырвонага тэрору. Партыя, якая захапіла ўладу і стала пасутнасці партыяй-дзяржавай, жорстка карала нават сябраў РКП(б), якія сабатавалі(зрывалі) выкананне рашэнняў яе кіруючых органаў, асабліва калі гэтыя сябры паходзілі зіншых партый. Таму Жылуновіч мусіў выканаць патрабаванне Сталіна і прад’явіцьМаніфест Часовага ўраду Беларусі для падпісання.ШТО ЗА РЭСПУБЛІКА БЫЛА АБВЕШЧАНА?Маніфест, як мы ўжо ведаем, быў падпісаны 2 студзеня 1919 г., на пачатку сутак. Тойспіс 17 сябраў Часовага ураду Беларусі меў падзагаловак: “Порядок подписейМАНИФЕСТАВременногоРабоче-КрестьянскогоБелорусскогоСоветскогоПравительства». Меркавалася, што яго падпішуць усе 17 сябраў ураду. Падпісалі ж яготолькі пяць камісараў: Змітро Жылуновіч, Аляксандр Мяснікоў, Сямён Іваноў, АляксандрЧарвякоў ды Ісак Рэйнгольд.Лічыцца, што гэтым актам была абвешчана Беларуская Савецкая СацыялістычнаяРэспубліка. Некаторыя ўдакладняюць: была абвешчана Сацыялістычная СавецкаяРэспубліка Беларусі. Насамрэч ні першай, ні другой назвы новай савецкай рэспублікі ўМаніфесце няма. У тэксце назваў шмат. Пералічу іх: Беларуская Сацыялісткая Рэспубліка,Рэспубліка працоўнага народу, рабочых, сялянскае бядноты і чырвонаармейцаў Беларусі,Сацыялістычная Савецкая працоўная Рэспубліка Беларусі, Савецкая Рэспубліка Беларусі,Савецкая Беларуская незалежная Рэспубліка.Такім чынам, афіцыйнай назвы ў новай савецкай рэспублікі не было, не мелася іадпаведнай абрэвіятуры. Для параўнання: 2-й Устаўнай Граматай Выканаўчага КамітэтаРады Усебеларускага З’езду 9 сакавіка 1918 г. абвяшчалася Беларуская НароднаяРэспубліка. Іншых назваў у дакуменце не было.Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай Беларусі (ССРБ) новае ўтварэнне будзе названаў канстытуцыі, якую прыняў І Усебеларускі з’езд Саветаў, што адбыўся 2–3 лютага 1919г. А да гэтага моманту ў загалоўках сваіх пратаколаў урад новага ўтварэння называў сябеЧасовым работніча-сялянскім ўрадам Беларускай Рэспублікі або проста Беларусі.ШТО ТАКОЕ БЕЛАРУСЬ?Калі кіравацца вынікамі ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.,а таксама паказчыкамі па Кобрынскім павеце за 1913 год, у пяці губернях, якія царскімурадам былі аднесены да Паўночна-Заходняга краю, беларускае насельніцтва пераважалаў 39 паветах: Ашмянскім, Вілейскім, Дзісенскім, Лідскім (Віленская губерня); Віцебскім,Вяліжскім, Гарадоцкім, Дрысенскім, Лепельскім, Невельскім, Полацкім (Віцебскаягуберня); Ваўкавыскім, Гродзенскім, Кобрынскім, Пружанскім, Сакольскім, Слонімскім(Гродзенская губерня); Аршанскім, Быхаўскім, Гомельскім, Горацкім, Клімавіцкім,Магілёўскім, Мсціслаўскім, Рагачоўскім, Сенненскім, Чавускім, Чэрыкаўскім(Магілёўская губерня); Бабруйскім, Барысаўскім, Ігуменскім, Мазырскім, Мінскім,Наваградскім, Пінскім, Рэчыцкім, Слуцкім (Мінская губерня), Краснінскім (Смаленскаягуберня); Суражскім (Чарнігаўская губерня). Гістарычна – як ваяводскі і павятовы цэнтру былым ВКЛ – беларускім лічыўся і Берасцейскі павет. Апрача таго, беларусы былінайбольшымі этнічнымі групамі ў Віленскім і Свянцянскім паветах Віленскай губерні дыў Себежскім павеце Віцебскай губерні.31 снежня 1918 г., прымаючы рашэнне аб межах Беларусі, І з’езд КП(б)Б уключыў усклад Савецкай Беларусі ўсе названыя паветы, акрамя Віленскага. Апроч таго, у складСавецкай Беларусі былі ўключаныя яшчэ 11 паветаў: Беластоцкі (Гродзенская губерня),Бельскі, Дарагабужскі, Духаўшчынскі, Ельнінскі, Парэцкі, Рослаўскі і Смаленскі(Смаленская губерня), Аўгустаўскі (Сувалкаўская губерня), Мглінскі і Старадубскі(Чарнігаўская губерня).Такім чынам, Смаленск і Смаленскі павет як частка Заходняй Камуны і СавецкайБеларусі не былі самымі ўсходнімі землямі. На ўсход ад іх былі Дарагабуж, Белая,Духаўшчына, Ельня і нават Рослаўль з прылеглымі валасцямі. Не кажу пра Старадуб.Вызначаючы так ўсходнія межы Савецкай Беларусі, бальшавікі, пэўна, добра ведаліэтнічны склад гэтых земляў і, не выключана, чыталі Уладзіміра Даля ды Яўхіма Карскага.Другі з іх у працы “Карта белорусского племени” (1918) паказаў, як перапісчыкі скараціліколькасць беларусаў у паасобных паветах Смаленскай губерні за 30 гадоў – з 1866 па 1897г. Так, у Парэцкім павеце ў 1866 г. было 68995 беларусаў, а ў 1897-м іх зарэгістравалітолькі 1415; у Ельнінскім павеце гэты паказчык упаў з 89304 да 3654 чалавек, а ўРослаўскім – са 108266 да 129 чалавек. Ва ўсіх паветах губерні ў 1866 г. жыло 537149беларусаў, а ў 1897 г. іх засталося, паводле перапісу, амаль у пяць разоў меней – 100757чалавек.Што праўда, рашэнне І з’езду КП(б)Б аб паветах, якія належала ўключыць у складСавецкай Беларусі, не мела юрыдычнай сілы. Хоць бальшавіцкая партыя і валодаламанаполіяй на ўладу, рашэнне партыйнай інстанцыі не было прадублявана кампетэнтныморганам дзяржаўнай улады. Такім органам мог быць і сам Часовы ўрад работніча-сялянскісавецкі ўрад Беларусі. Аднак у Маніфесце гэтага ўраду марна шукаць згадку пратэрыторыю, якую мелася ахапіць Савецкая Беларусь.Для параўнання: 9 сакавіка 1918 г. Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася “ўрубяжох разсяленьня і лічбеннай перавагі беларускаго народу”. У 3-й Устаўнай Грамаце(25 сакавіка) гэты пункт канкрэтызаваўся: “Беларуская Народная Рэспубліка павіннаабняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне:Магілеушчыну, беларускія часьці Міншчыны, Гродненшчыны (з Гроднай, Беластокам іінш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часьцісуседніх губэрняў, заселеныя беларусамі”. “Сумежныя часьці” – гэта, пэўна, асобныячасткі Ковенскай губерні, якія цяпер у большасці ўваходзяць у Браслаўскі раён, а таксамаСувалкаўскай і Пскоўскай губерняў.Тое, што ў Маніфесце Часовага ўраду нічога не гаварылася аб тэрыторыі, якую меласяахапіць Савецкая Беларусь, тое, што пытанне аб тэрыторыі не было перад напісаннемМаніфеста ўзгоднена з Масквой, з’яўляецца яшчэ адным недахопам гэтага дакумента. Ігэта было выкарыстана Цэнтральным Камітэтам бальшавіцкай партыі.16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) прыняў пастанову, у якой было запісана: “…оставить всоставе Белоруссии две губ.: Минскую и Гродненскую». Віцебскія, магілёўскія ісмаленскія землі кіраўніцтва РКП(б) забірала ў склад Расіі, а Віленскую губерню аддавалакуртатай ССР Літвы (куртатай таму, што яшчэ існавала Літоўская Рэспубліка з цэнтрам уКоўне). Але куртатая ССР Літвы і ўрэзаная Савецкая Беларусь бальшавікам былінепатрэбныя. Таму 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў таксама пастанову пра аб’яднаннесавецкіх Беларусі і Літвы ў адну рэспубліку – ССР Літвы і Беларусі, Літбел.Абаронцамі тэрытарыяльнай цэласнасці і суб’ектнасці Беларусі выступілі на гэты разбальшавікі – сябры Часовага работніча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі іЦэнтральнага Бюро КП(б)Б.
Анатоль СІДАРЭВІЧ.
16 студзеня 2019 г.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме