00:00 25.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НАПЯРЭДАДНІ ДНЯ ВОЛІ БАБРУЙСКАГА АКТЫВІСТА БСДП (ГРАМАДЫ) ПАПЯРЭДЗІЛІ АБ АДКАЗНАСЦІ
23 сакавіка ў 17-30 да актывіста БСДП (Грамады) Станіслава Кавалеўскага завітаў маёр міліцыі Раман Коўрык.
Мэтай візіту старшага ўчастковага было папярэджанне актывіста аб магчымай адміністратыўнай адказнасці з нагоды Дня Волі. Міліцыянт паведаміў сябру БСДП, што ў Бабруйску і Менску магчымы несанкцыяваныя мерапрыемствы, за ўдзел у якіх можна быць пакараным.
“Нажаль, участковы не здолеў адказаць ні на адно маё пытанне. Ён не бліснуў эрудыцыяй наконт таго, што гэта за дзень 25 сакавіка ў гісторыі беларускага народу і не адказаў на пытанне - ці з’яўляецца мітынг у Мінску санкцыянаваным уладамі”, - гаворыць Станіслаў Кавалеўскі.
Актывіст адзначае, што міліцыянты час ад часу праяўляюць цікавасць да ягонай асобы. Будучы магілёўскім студэнтам Станіслаў неаднаразова прымаў удзел у арганізацыі масавых мерапрыемстваў, акцый і меў спрачыненне да выдавецкай дзейнасці. Некалькі год назад быў пакараны трымя суткамі адміністрацыйнага арышту, нібыта за спраўленне патрэбы ў грамадскім месцы.
Прэс-служба сябраў БСДП (Грамады) г. Бабруйска
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |