23:46 21.12.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАНТЭОН ГЕРОЯЎ:ПАДМУРАК ГУМАНІТАРНАЙ БЯСПЕКІ БЕЛАРУСІ” (ФОТА)
Чарговую сустрэчу пра Нацыянальны пантэон герояў зладзілі сацыял-дэмакраты і мясцовыя актывісты Полаччыны і Верхнядзвіншчыны:
--У гэты раз мы аб’ядналі свае намаганні яшчэ з адным вядомым грамадскім аб’яднаннем рэгіёна —Полацкім раённым аддзяленнем ГА “Таварыства беларускай мовы”, –расказвае арганізатар сустрэчы, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БСДП Валянціна Болбат.
—Мерапрыемства сабрала больш сямідзесяці чалавек: выкладчыкі Полацкага ўніверсітэта, вядомыя краязнаўцы Полаччыны і Верхнядзвіншчыны—М.Баўтовіч, М.Карасёў і В.Крук, імя якой у абласной кнізе выдатнейшых краязнаўцаў Віцебшчыны, сябры Полацкай і Наваполацкай арганізацый БСДП, актывісты грамадскіх арганізацый.
Якія постаці нашага далёкага і выдатнага мінулага “аселі” у памяці беларусаў? Хто з герояў вярнуўся з гістарычнага нябыту з абвяшчэннем незалежнасці Беларусі? Жаночае аблічча пантэону: чаму ў сучасны гістарычны наратыў інтэграваны толькі фігуры культурнага пантэону, як, напрыклад, Еўфрасіння Полацкая ці Рагнеда?—гэтыя і шэраг іншых пытанняў зацікаўлена абмяркоўвалі ўдзельнікі сустрэчы, якая прайшла ў Дні святкавання ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну. Гэтай падзеі таксама была прысвечана частка імпрэзы, якую вяла кандыдат гістарычных навук, гісторык Ніна Стужынская.
--Імпрэзы па “Гісторыі, якой няма ў падручніках” мы праводзім на працягу апошніх двух гадоў і гэта тэматыка прыцягвае ўвагу людзей розных поглядаў, бо ёсць вялікая цікавасць да сапраўднай гісторыі нашай краіны, гісторыі, багатай на падзеі, асабліва да тых яе старонак, якія раней замоўчваліся, не знаходзілі адлюстравання ў падручніках, выданнях, --дадае Валянціна Болбат.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |