16:00 17.02.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

НА З’ЕЗДЗЕ БСДП (дададзена рэзалюцыя ХХ з'езду БСДП)

НА З’ЕЗДЗЕ БСДП

16 лютага ў Мінскуадбыўся ХХ з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

З тае прычыны, што справаздачныя даклады Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі былы высланыя дэлегатам за тыдзень да З’езду, было вырашана, што старшыня партыі Ігар Барысаў і старшыня ЦРК Анатоль Сідарэвіч выкладуць асноўныя палажэнні справаздач у кароткіх выступленнях.

Пасля спрэчак па дакладах адбыліся выбары Цэнтральнага Камітэта І Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі. Было вырашана выбраць у склад ЦК не больш як 41 сябра партыі, а ў ЦРК – не больш як сем чалавек. Таксама было прынята рашэнне выбраць, акрамя першага намесніка страшыні партыі, чатырох намеснікаў.

На пасаду старшыні БСДП яшчэ ў снежні Цэнтральны Камітэт партыі вылучыў Ігара Барысава. Канкурэнцыю яму вырашыў скласці сябар партыі Алег Яхімовіч (Маладзечанскі раён).

Канкурэнтам Анатоля Сідарэвіча пры выбарах на пасаду старшыні ЦРК партыі быў Анатолій Юрэвіч (Слуцкі раён), якога вылучыў Мінскі абласны камітэт партыі.

Дэлегаты з’езду выбралі старшынёю БСДП на другі тэрмін паўнамоцтваў Ігара Барысва, а старшынёю ЦРК партыі – Анатоля Сідарэвіча (на трэці тэрмін паўнамоцтваў).

Пасля гэтага адбыліся выбары першага намесніка і намеснікаў старшыні партыі.

На пасаду першага старшыні ЦК БСДП вылучыў Аляксея Сігаева. Яго канкурэнтам стаў Аляксандр Абрамовіч (г. Барысаў). Першым намеснікам старшыні зноў выбраны Аляксей Сігаеў.

У бюлетэнь для таемнага галасавання па выбарах намеснікаў старшыні БСДП былі ўключаныя кандыдатуры Ірыны Вештард, Алега Волчака, Ганны Канюс і Мікалая Мяцельскага. Усе яны абраныя на гэтыя пасады.

На 35 месцаў сябраў Цэнтральнага Камітэта БСДП кандыдатамі быў вылучаны 51 сябар партыі. У выніку таемнага галасавання сябрамі ЦК партыі сталі:

Аляксандр Амялюсік (Драгічынскі раён),

Марына Бабкова (г. Гродна),

Юрый Вашчанчук (г. Брэст),

Людміла Волкава (г. Мінск),

Наталля Галаніна (г. Брэст),

Таццяна Гаравая (Гарадоцкі раён),

Мечаслаў Грыб (г. Мінск),

Юрый Грынявецкі (г. Бабруйск),

Леанід Дзягілеў (г. Мінск),

Дзмітрый Еўстратаў (Магілёўскі раён),

Ларыса Жыгар (г. Гродна),

Павел Знавец (г. Мінск),

Віктар Кавалюк (г. Брэст),

Андрэй Казановіч (г. Мінск),

Пётр Канстанцінаў (Жлобінскі раён),

Святлана Кляцко (г. Магілёў),

Наталля Кузіна (г. Віцебск),

Іван Лабачоў (г. Мінск),

Мікалай Лавіцкі (г. Мінск),

Валянцін Лазарэнкаў (г. Брэст),

Сяргей Мазан (Столінскі раён),

Аляксей Марчук (г. Брэст),

Ігар Маслоўскі (г. Брэст),

Віктар Міхасёў (Аршанскі раён),

Іосіф Палубятка (Мастоўскі раён),

Міхаіл Пастухоў (г. Мінск),

Анатолій Прышчык (Лунінецкі раён),

Вольга Рахманава (г. Мінск),

Марыя Рудакоўская (г. Мінск),

Таццяна Тарасевіч (Бярозаўскі раён),

Алег Трусаў (г. Мінск),

Тамара Шагун (г. Мінск),

Дар’я Шафарэнка (г. Брэст),

Наталія Шкадун (г. Магілёў),

Наталля Якімавец (Клічаўскі раён).

Выбары ў склад ЦРК былі безальтэрнатыўныя. Сябрамі камісіі сталі:

Барыс Бабкоў (г. Гродна),

Леанід Гаравы (Гарадоцкі раён),

Галіна Ермакова (Бярозаўскі раён),

Яўген Лыскавец (г. Мінск),

Аляксандр Хамратаў (г. Магілёў),

Анатолій Юрэвіч (Слуцкі раён).

У сувязі са змяненнямі ў Статуце БСДП З’езд унёс дапаўненне ў Выбарчы рэгламент партыі.

З’езд прыняў заяву “Мы захаванне і ўмацаванне незалежнасці Беларусі”, а таксама рэзалюцыю па справаздачных дакладах Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП (гл. ніжэй).

* * *

РЭЗАЛЮЦЫЯ

ХХ З’ЕЗДУ БЕЛАРУСКАЙ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ (ГРАМАДЫ)Заслухаўшы справаздачныя даклады старшыні Беларускай сцыял-дэмакратычнайпартыі (Грамады) І. Барысава і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП, ХХ з’езд канстатуе,што за справаздачны перыяд у жыцці партыі адбыўся шэраг пазітыўных падзей.Зарэгістраваны (пастаўлены на ўлік) у органах юстыцыі Магілёўская раённая суполка іМінская раённая арганізацыя БСДП. Пададзены дакументы на рэгістрацыю Магілёўскайгарадской арганізацыі. У асобным офісным памяшканні маюць цяпер магчымасцьпрацаваць Віцебская абласная арганізацыя і партыйныя арганізацыйныя структуры г. Віцебска.Стабільна працуе рабочая група “Жанчыны БСДП”. Наладжаны выпуск жаночагаУ 2018 і 2019 гг. упершыню былі праведзены канферэнцыі БСДП з удзелам сябраўЦэнтральнага Камітэта, Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі і Прэзідыума партыі і ззапрашэннем беспартыйных спецыялістаў.БСДП з’яўляецца актыўным суб’ектам дэмакратычнага руху Беларусі, пра штосведчыць удзел яе сяброў у шматлікіх публічных акцыях.У 2019 г. БСДП упершыню вылучыла 50 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоўНацыянальнага сходу. І хоць не ўсе партыйныя вылучэнцы падалі дакументы ў выбарчыякамісіі, а з тых, хто дакументы падаў, не ўсе былі зарэгістрававаныя, усё адно БСДП былапа гэтым паказчыку першай сярод партый дэмакратычнай апазіцыі.На пачатку 2020 г. нашай партыі ўдалося дасягнуць паразуменне наконт вылучэнняадзінага кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад дэмакратычнай апазіцыі.Важным дасягненнем дэмакратычных сіл, у тым ліку БСДП, з’яўляецца таксамапагадненне аб правядзенні 15 сакавіка 2020 г. Кангрэсу ў абарону незалежнасці.Наладжваюцца адносіны з дэмакратычнымі прафсаюзамі.Выпрацаваўшы ў 2017 годзе Праграму дзеянняў, БСДП наладзіла выпуск часопіса“Пазіцыя”, у якім сябры партыі і запрошаныя беспартыйныя спецыялісты дэталізуюцьасобныя пункты Праграмы. На канферэнцыі БСДП 2019 г. прааналізаваны сацыяльна-эканамічны блок Праграмы дзеянняў. Унесены прапановы аб змяненнях і дапаўненнях уяе адпаведныя пункты.Партыя вядзе актыўную законапраектную дзейнасць.Распрацавана і выдадзена ў серыі “Бібліятэка сацыял-дэмакрата” канцэпцыя судова-прававой рэформы. У гэтай жа брашуры змешчаны і праект закона “Аб судаўладкаванні ўРэспубліцы Беларусь”.Цэнтральны Камітэт абмеркаваў канцэпцыю канстытуцыйных пераўтварэнняў украіне. Падрыхтаваны праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю РэспублікіБеларусь 1994 г. Пры гэтым раздзел IV праекту выкладзены ў двух рэдакцыях: Беларусьбез Прэзідэнта і Беларусь з “мяккім” Прэзідэнтам.На партыйнай канферэнцыі 2019 г. ухвалена канцэпцыя законапраекта абУпаўнаважным Рэспублікі Беларусь па правах чалавека.БСДП з’яўляецца сябрам Прагрэсіўнага Альянсу – міжнароднага аб’яднання сацыял-дэмакратычных, сацыялістычных, рабочых і дэмакратычных партый. Прадстаўнікі партыібяруць удзел у мерапрыемствах Партыі еўрапейскіх сацыялістаў. Маюцца рабочыякантакты з паасобнымі левымі партыямі Еўропы.Разам з тым З’езд адзначае, што ў партыі яшчэ не вырашана такое важнае пытанне, якулік сябраў БСДП. Сябрамі некаторых арганізацыйных структур значацца грамадзяне, чыёсяброўства ў партыі не пацвярджаецца дакументальна або якія выйшлі з партыі.Востра стаіць пытанне аб зборы штогадовай сяброўскай складкі.ХХ з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі даручае новавыбранымЦэнтральнаму Камітэту і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі партыі працягваць працу парэгістрацыі (пастаноўцы на ўлік) у органах юстыцыі новых арганізацыйных структур, упрыватнасці Гродзенскіх гарадской і раённай партыйных арганізацый.У сувязі з рэгістрацыяй змяненняў і дапаўненняў у Статут БСДП З’езд даручаеЦэнтральнаму Камітэту ўнесці адпаведныя змяненні і дапаўненні ў Інструкцыю аб парадкупрыёму ў партыю, спынення сяброўства ў партыі, уліку сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнайпартыі (Грамада) і выдачы партыйных пасведчанняў, наладзіць дакладны ўлік сябраў БСДП,устанавіўшы правіла, што спісы сябраў абласныхпартыйных арганізацый падаюцца ў апаратЦэнтральнага Камітэта не пазней як 15 студзеня кожнага года.З’езд патрабуе наладзіць збор штогадовай партыйнай складкі ў поўнай апаведнасці з п. 9.4Статута БСДП і распрацаваць Інструкцыю аб парадку збору складкі.Адчуваецца вострая патрэба ў прыцягненні ў шэрагі партыі маладых людзей. З гэтаюмэтай неабходна прыняць меры дзеля актывізацыі працы рабочай групы “Моладзь БСДП”.Цэнтральнаму Камітэту даручецца прадумаць і вырашыць пытанне аб стварэнні іншыхрабочых груп у партыі.Неабходна наладзіць сістэматычную працу з дэмакратычнымі прафсаюзамі.Ухваляючы практыку правядзення штогадовых партыйных канферэнцый, З’езддаручае Цэнтральнаму Камітэту знайсці магчымасць пышырыць кола іх удзельнікаў,запрашаючы на іх і старшыняў зарэгістраваных (пастаўленых на ўлік) арганізацыйныхструктур БСДП.З’езд спадзяецца, што не пазней як у чэрвені 2020 г. будзе выдадзена Праграмадзеянняў БСДП з улікам змяненняў і дапаўненняў, унесеных удзельнікамі партыйнайканферэнцыі 2019 г.БСДП павінна быць дастойна прадстаўлена на Кангрэсе ў абарону незалежнасці 15сакавіка 2020 г.Абавязкам і справай гонару ўсіх сябраў партыі з’яўляецца актыўны ўдзел упалітычных кампаніях “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” і “Выбары ў мясцовыяСаветы”. Цэнтральнаму Камітэту. Прэзідыуму БСДП, абласным і Мінскаму гарадскомукамітэту партыі належыць прыняць меры дзеля прыцягнення партыйцаў да гэтых акцый.Цэнтральнаму Камітэту партыі даручаецца весці палітыку так, каб вылучэнне адзінагакандыдата на пасаду Прэзідэнта адбылося ў поўнай адпаведнасці з дамоўленасцю і кабвыбарчая праграма кандыдата як мага шырэй улічвала пастулаты БСДП. Мэтазгоднаправесці нечарговы З’езд партыі, які адзін мае права заключаць блокі і вырашаць пытаннеаб падтрымцы прэтэндэнта на пасаду Прэзідэнта.З’езд лічыць, што ўжо цяпер трэба паступова пачынаць працу дзеля вылучэннякандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы і Палаты прадстаўнікоў. Кандыдатаў павіннабыць больш, чым у час папярэдніх палітычных кампаній.З’езд рэкамендуе кіраўніцтву Цэнтральнага Камітэта БСДП прыцягнуць увагуПрагрэсіўнага Альянсу да беларускай праблематыкі і наладзіць больш шчыльнаесупрацоўнітва з левымі дэмакратычнымі партыямі Германіі, Літвы, Польшчы, Украіны, атаксама высветліць магчымасць супрацоўніцтва з левымі дэмакратамі Латвіі і Расіі.З’езд вітае намер кіраўніцтва Цэнтральнага Камітэта БСДП дасягнуць для партыістатусу назіральніцы ў Партыі еўрапейскіх сацыялістаў і рэкамендуе прыцягнуць увагуПЕС да беларускай праблематыкі.ХХ з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) выказвае непахіснуюверу ў сацыяльны і палітычны прагрэс. Разам з іншымі дэмакратычнымі арганізацыяміпартыя і далей будзе прыкладаць ўсе свае намаганні дзеля абароны незалежнасці ісуверэнітэту Беларусі, дзеля пераадолення аўтарытарнага рэжыму і ператварэння нашайкраіны ў сапраўды прававую і сацыяльную дзяржаву.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме