00:00 28.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НА ВІЦЕБШЧЫНЕ ПРАЦЯГВАЕЦЦА ПРАЕКТ “ПРАГРАМА 40+…” (ФОТА)
Гэты месяц праходзіць пад знакам ружовай ленты—міжнародным сімвалу барацьбы супраць раку малочнай залозы.
Расказвае Валянціна Болбат, каардынатар праекту па Віцебскай вобласці, старшыня Віцебскай абласной арганізацыіі БСДП:
--Чаму ружовы? Бо гэта—колер жыцця, прыгажосці і здароўя, які сімвалізуе ўсе, што процілегла гэтага захворванню. І кастрычнік , так прынята ва ўсім свеце, лічыцца месяцам барацьбы супраць раку малочнай залозы. Удзельнікамі кампаніі з’яўляюцца вядомыя ва ўсім свеце брэнды—касметыка “Avon” і “EsteeLauder”, фармацэўтыка—“AstraZeneca”, мода—“TommyHifiger” і “RalphLauren“, аўтамабілі—“Ford” і” BMW”,электроніка—“Samsung”.
Наш праект скіраваны на тое, каб матываваць жанчыну клапаціцца аб сваім здароўі і на ўзмацненне інфармацыйнай працы ў гэтым накірунку. Мы правялі ўжо шэраг сустрэч ў розных аудыторыях вобласці, а ўчора сустракаліся з навучэнкамі педагагічнага каледжу, што ў Полацку.Большая частка яго навучэнцаў—дзяўчаты маладога ўзростую. Вельмі ўдзячны галоўнаму ўрачу Полацкага міжраённага анкадыспансера Паўлу Віценцьевічу Баравіку, які адгукнуўся на прапанову стаць удзельнікам гэтай жаночай ініцыятывы.
Фонд ААН у галіне народанасялення, якія з’яўляецца адным з арганізатараў праекту, прагназаваў усплеск гэтага захворвання сярод беларусак. А ў групу падвышанай рызыкі якраз трапляюць жанчыны, якім на момант чарнобыльскай катастрофы было ад 10 да 20 год. Таму і “Праграма 40+…” Але гэта не азначае, што жанчына павінна паклапаціцца аб сваім здароўі толькі ў гэтай ўзроставай групы”.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |