17:45 24.11.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

НА СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРЧАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП

Фота iлюстрацыйнае

23 лістапада адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).


Са справаздачным дакладам абласнога камітэта выступіў Віктар Міхасёў.


У абмеркаванні даклада ўздзел прынялі Леанід Свецік, Алег Філеня, Георгі Станкевіч, Міхаіл Жураўлёў, Аляксандр Шчамлёў і іншыя сябры партыі.


Праца абласнога камітэта прызнана здавальняючай. Вызначаны напрамкі дзейнасці абласной партыйнай арганізацыі на наступныя два гады.


Адбыліся выбары новага складу абласнога камітэта БСДП.


Старшынёй Віцебскай абласной арганізацыі БСДП на новы тэрмін выбраны Віктар Міхасёў, яго намеснікам стаў Леанід Гаравы, скарбнікам арганізацыі – Наталля Кузіна. У абласны камітэт увайшлі таксама Таццяна Гаравая, Алег Філеня, Аляксандр Шчамлёў і Алег Якаўлеў.


Скарбнікам Віцебскай абласной арганізацыі стаў Іван Юбко.


На канферэнцыі былі разгледжаны таксама пытанні падрыхтоўкі да чарговага партыйнага з'езду.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме