18:16 29.02.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

НА КАНФЕРЭНЦЫІ МІНСКАЙ ГАРАДСКОЙ АРГАНІЗАЦЫІ

28 лютага адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Са справаздачным дакладам гарадскога камітэта партыі выступіў старшыня арганізцыі Анатоль Сідарэвіч. Удзельнікі канферэнцыі заслухалі таксама справаздачу рэвізора арганізацыі Паўла Знаўца.

Адбыліся выбары гарадскога камітэта БСДП. Старшынёй Мінскай гарадской партыйнай арганізацыі выбраны Аляксей Сігаеў. Ранейшы старшыня Анатоль Сідарэвіч стаў рэвізорам арганізацыі.

Канферэнцыя выбрала таксама дэлегатаў на XVIз’езд БСДП, вылучыла кандыдатаў у сябры Цэнтральнага Камітэта партыі і ў склад Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі партыі. Былі названыя кандыдаты ад Мінскай гарадской арганізацыі ў склад мандатнай і падліковай камісій XVIз’езду БСДП.

Фота Міколы Лавіцкага, Фэйсбук

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме