10:45 17.02.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

НА ХХ З’ЕЗДЗЕ БСДП

НА З’ЕЗДЗЕ БСДП

16 лютага ў Мінскуадбыўся ХХ з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

З тае прычыны, што справаздачныя даклады Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі былы высланыя дэлегатам за тыдзень да З’езду, было вырашана, што старшыня партыі Ігар Барысаў і старшыня ЦРК Анатоль Сідарэвіч выкладуць асноўныя палажэнні справаздач у кароткіх выступленнях.

Пасля спрэчак па дакладах адбыліся выбары Цэнтральнага Камітэта І Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі. Было вырашана выбраць у склад ЦК не больш як 41 сябра партыі, а ў ЦРК – не больш як сем чалавек. Таксама было прынята рашэнне выбраць, акрамя першага намесніка страшыні партыі, чатырох намеснікаў.

На пасаду старшыні БСДП яшчэ ў снежні Цэнтральны Камітэт партыі вылучыў Ігара Барысава. Канкурэнцыю яму вырашыў скласці сябар партыі Алег Яхімовіч (Маладзечанскі раён).

Канкурэнтам Анатоля Сідарэвіча пры выбарах на пасаду старшыні ЦРК партыі быў Анатолій Юрэвіч (Слуцкі раён), якога вылучыў Мінскі абласны камітэт партыі.

Дэлегаты з’езду выбралі старшынёю БСДП на другі тэрмін паўнамоцтваў Ігара Барысва, а старшынёю ЦРК партыі – Анатоля Сідарэвіча (на трэці тэрмін паўнамоцтваў).

Пасля гэтага адбыліся выбары першага намесніка і намеснікаў старшыні партыі.

На пасаду першага старшыні ЦК БСДП вылучыў Аляксея Сігаева. Яго канкурэнтам стаў Аляксандр Абрамовіч (г. Барысаў). Першым намеснікам старшыні зноў выбраны Аляксей Сігаеў.

У бюлетэнь для таемнага галасавання па выбарах наменікаў старшыні0 БСДП былі ўключаныя кандыдатуры Ірыны Вештард, Алега Волчака, Ганны Канюс і Мікалая Мяцельскага. Усе яны абраныя на гэтыя пасады.

На 35 месцаў сябраў Цэнтральнага Камітэта БСДП кандыдатамі быў вылучаны 51 сябар партыі. У выніку таемнага галасавання сябрамі ЦК партыі сталі:

Аляксандр Амялюсік (Драгічынскі раён),

Марына Бабкова (г. Гродна),

Юрый Вашчанчук (г. Брэст),

Людміла Волкава (г. Мінск),

Наталля Галаніна (г. Брэст),

Таццяна Гаравая (Гарадоцкі раён),

Мечаслаў Грыб (г. Мінск),

Юрый Грынявецкі (г. Бабруйск),

Леанід Дзягілеў (г. Мінск),

Дзмітрый Еўстратаў (Магілёўскі раён),

Ларыса Жыгар (г. Гродна),

Павел Знавец (г. Мінск),

Віктар Кавалюк (г. Брэст),

Андрэй Казановіч (г. Мінск),

Пётр Канстанцінаў (Жлобінскі раён),

Святлана Кляцко (г. Магілёў),

Наталля Кузіна (г. Віцебск),

Іван Лабачоў (г. Мінск),

Мікалай Лавіцкі (г. Мінск),

Валянцін Лазарэнкаў (г. Брэст),

Сяргей Мазан (Столінскі раён),

Аляксей Марчук (г. Брэст),

Ігар Маслоўскі (г. Брэст),

Віктар Міхасёў (Аршанскі раён),

Іосіф Палубятка (Мастоўскі раён),

Міхаіл Пастухоў (г. Мінск),

Анатолій Прышчык (Лунінецкі раён),

Вольга Рахманава (г. Мінск),

Марыя Рудакоўская (г. Мінск),

Таццяна Тарасевіч (Бярозаўскі раён),

Алег Трусаў (г. Мінск),

Тамара Шагун (г. Мінск),

Дар’я Шафарэнка (г. Брэст),

Наталія Шкадун (г. Магілёў),

Наталля Якімавец (Клічаўскі раён).

Выбары ў склад ЦРК былі безальтэрнатыўныя. Сябрамі камісіі сталі:

Барыса Бабкоў (г. Гродна),

Леанід Гаравы (Гарадоцкі раён),

Галіна Ермакова (Бярозаўскі раён),

Яўген Лыскавец (г. Мінск),

Аляксандр Хамратаў (г. Магілёў),

Анатолій Юрэвіч (Слуцкі раён).

У сувязі са змяненнямі ў Статуце БСДП З’езд унёс дапаўненне ў Выбарчы рэгламент партыі.

З’езд прыняў заяву “Мы захаванне і ўмацаванне незалежнасці Беларусі”, а таксама рэзалюцыю па справаздачных дакладах Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП. Гэтыя дакументы будуць апублікаваныя пазней.


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме