17:31 02.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НА БРЭСТЧЫНЕ ЎЗНІКАЕ НОВАЯ КААЛІЦЫЯ
Падчас працы Брэсцкага абласнога форуму дэмакратычных сілаў была падпісана дамова аб стварэнні Кааліцыі грамадска-палітычных арганізацый Брэсцкай вобласці.
У склад новастворанай кааліцыі увайшлі: аргкамітэты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», Беларускай рэспубліканскай партыі, руху «Абаронцы айчыны», арганізацыі «Перспектыва», Малады фронт і «Маладая Беларусь».
Прадстаўнік прадпрымальніцкай рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Перспектыва», Віктар Чайкоўскі, паведаміў, што кааліцыя будзе працаваць на правядзенне ў краіне свабодных выбараў:
– Каб новая сіла фактычна запрацавала – каб яна працавала і нешта ўрэшце змянілася ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Перад усім хочацца таго, да чаго імкнуліся многія кандыдата, якія казалі «Патрэбныя свабодныя выбары».
Ігар Маслоўскі, першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) адзначыў, што кааліцыя мусіць сябе праявіць і толькі тады магчыма будзе яе успрымаць за грамадска-палітычны блок:
– На мой погляд, гэта не кааліцыя, бо любая кааліцыя правяраецца па сваіх дзеяннях. Мы ўбачым у бліжэйшы час або ў больш доўгі тэрмін, якія дзеянні будуць з боку людзей, якія аб’явілі сябе пэўнай кааліцыяй. На жаль, кааліцыі так не ствараюцца...
Пасля абвяшчэння на форуме аб стварэнні кааліцыі палітычных структур Брэстчыны ўзніклі спрэчкі і дыскусіі. Падпісанты дамовы прапанавалі іншым палітычным партыям і арганізацыям дэмакратычнага руху далучыцца да новай кааліцыі.
Зміцер Кісель, , БрэстИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |