10:45 05.04.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мужчына здаў у міліцыю жанчыну, што збірала подпісы за Народны рэферэндум

Пра гэта Еўрарадыё распавёў каардынатар грамадскай кампаніі “Гавары праўду” па Брэсце Ігар Маслоўскі, які ездзіў вызваляць жанчыну.
Маслоўскі:"На мой погляд, звычайны грамадзянін не меў ніякага права фізічна затрымліваць чалавека, зачыняць дзверы. Наша актывістка не рабіла нічога супрацьзаконнага. У бліжэйшы час мы звернемся ў праваахоўныя органы. Пагатоў, ёсць яшчэ адна нагода — былі забраныя чатыры падпісныя лісты. Мы будзем прасіць, каб нам вярнулі гэтыя лісты і высветлілі абставіны затрымання нашай актывісткі ў кватэры".
Са словаў Маслоўскага, міліцыянты склалі на зборшчыцу подпісаў пратакол апытання, а ён пісьмова патлумачыў законнасць збору подпісаў. Жанчына знаходзіцца ў шоку ад здарэння.
Нагадаем, што арганізатары акцыі прапануюць падтрымаць вынясенне на рэферэндум пытанняў пра бясплатнасць дзяржаўнай адукацыі і аховы здароўя, выбарнасць кіраўнікоў выканаўчых органаў мясцовай улады, курс на інтэграцыю з ЕС, неразмяшчэнне на тэрыторыі Беларусі вайсковых базаў трэціх краін, абмежаванне знаходжання на пасадзе прэзідэнта двума тэрмінамі і падкантрольнасць прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці.
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |