20:45 24.01.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мечыслаў Грыб збірае сход дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання
Сустрэча адбудзецца 9 лютага.
У рэдакцыю газеты паступіў ліст ад старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Мечыслава Грыба (падпісанта першай Канстытуцыі незалежнай Беларусі). Па даручэнні арганізацыйнага камітэта ён звяртаецца да былых калег па парламенту. Вось тэкст:
«Шаноўныя калегі!
Набліжаецца гістарычная дата — чвэрць стагоддзя з таго дня, калі Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання пасля вялікіх і надзвычай напружаных дэбатаў прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. З кожным годам мы ўсё больш выразна ўсведамляем, наколькі важна, каб краіна і ўсе яе грамадзяне шанавалі сваю Канстытуцыю, жылі паводле Асноўнага закона дзяржавы. Толькі ў такім выпадку мы дасягнём росквіту Айчыны, будзем шчасліва сябе пачуваць у роднай Беларусі.
Каб убачыцца, падзяліцца ўспамінамі і ўражаннямі аб тых знамянальных днях, разам паразважаць наконт сённяшняга нашага жыцця-быцця, мы прапануем дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання сустрэцца 9 лютага ў 12 гадзін у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (праспект газеты «Праўда», 11; станцыя метро «Пятроўшчына».
Мы былі б вельмі ўдзячнымі, калі б Вы загадзя паведамілі пра магчымасць прыняць удзел у нашай сустрэчы па тэлефонах: 8-029-641-83-73; 242-50-09 або праз электронную пошту ».
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |