09:32 26.01.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мечыслаў Грыб і Валер Костка пра дзеяньні «Беркута»
Мечыслаў Грыб: «Я не зайздрошчу і «Беркуту»
Былы начальнік Упраўленьня аховы грамадзкага парадку МУС БССР Мечыслаў Грыб лічыць, што сілавікі падчас супрацьстаяньняў у Кіеве кіруюцца злачыннымі законамі.
«Дзеяньні ўсіх сілавікоў, у тым ліку АМАПу і „Беркута“, павінны быць рэглямэнтаваныя пэўнымі інструкцыямі. Напрыклад, нельга выкарыстоўваць пажарную ці воданапорную тэхніку пры тэмпэратуры паветра -10 градусаў і ніжэй. Людзі могуць намокнуць і абмарозіцца. Таму я думаю, што ў сілавікоў у Кіеве цяпер поўная самадзейнасьць. Наўрад ці нехта з кіраўнікоў аддаваў загады рабіць тое, што робіць „Беркут“. А калі гэта так, то гэта злачынныя загады. Учора паказалі па тэлебачаньні, як міліцыянты вывелі на сьнег абсалютна распранутага маладога чалавека і зьдзекаваліся зь яго. Гэта крымінальнае злачынства. Ці будзе яно расьсьледавана, залежыць ад агульнага вырашэньня сытуацыі. Калі пераможа дэмакратыя, то расьсьледаваньні будуць. Калі застанецца аўтарытарны рэжым, то спусьцяць на тармазах. Аднак міліцыянты таксама ў складаных умовах. У іх жа бацькі, сваякі сярод пратэстоўцаў. Дый частка сярод іх усё разумее. Не пазайздросьціш і міліцыянтам».
Валер Костка: «Сілавікі выбіраюць паміж грашыма і сумленьнем»
Валер КосткаБылы падпалкоўнік КДБ Валер Костка кажа, што нормы і інструкцыі ня маюць ніякага значэньня для сілавікоў, якія апынуліся ў сытуацыі супрацьстаяньня дэманстрантам.
«Калі сутыкаюцца супрацьлеглыя палітычныя сілы, то законы перастаюць дзейнічаць. Проста ідзе барацьба: хто каго. Тыя, сілы, якія абараняюць уладу, выконваюць загад, які не заўсёды носіць законны характар. Страх кідае ўладу на тое, каб шараговыя выканаўцы замачылі рукі ў крыві, тады гэтыя шарагоўцы будуць у адной зьвязцы з тымі, хто загад і аддаваў. Мне, тым ня менш, імпануе, што ва Ўкраіне палітычнае і сілавое кіраўніцтва не ідзе на брутальныя захады, каб канчаткова задушыць пратэсты. А такая магчымасьць ёсьць, таму што і міліцыя, і „Беркут“ і АМАП могуць задушыць любы мірны пратэст, бо яны рыхтуюцца, яны натрэніраваныя і арганізаваныя. Дэманстранты павінны цяпер перацягваць сілавікоў на свой бок. Маці сілавікоў выходзяць на вуліцы, зьвяртаюцца да іх. То бок сілавікі пастаўленыя ў канфліктную сытуацыю выбару паміж грашыма — а плацяць ім па 1000 даляраў за суткі — і сумленьнем».
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме