21:02 07.05.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мечыслаў Грыб: “Партнэрства” ў надзеі на эўрапейскія каштоўнасьці“
Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб вітаў крокі дзейных уладаў у кірунку эўрапейскай інтэграцыі.
“Беларускія ўлады апошнім часам зразумелі, што рабіць стаўку толькі на Ўсход, на Расею — беспэрспэктыўна. Расея памянялася, яе стаўленьне да Беларусі таксама мяняецца. Тыя газавыя войны, якія яна вяла зь Беларусьсю і Ўкраінай, адбіліся даволі нэгатыўна. А калі б Беларусь адмовілася ад „Усходняга партнэрства“, то яна была б вымушаная ісьці толькі ў адным кірунку — да Расеі”.
“Усходняе партнэрства” прапануе пэўныя матэрыяльныя выгоды краінам-удзельніцам. Але спадар Грыб зьвяртае ўвагу і на іншыя магчымасьці:
“Я б хацеў, каб гэта спрыяла прыходу ў Беларусь эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Але сёньня на гэта разьлічваць немагчыма, бо ўлада аж шалее, як чуе пра гэта. Пакуль жа ёсьць магчымасьць ісьці на эканамічнае супрацоўніцтва — трэба ісьці. А далей і іншае будзе”.
07.05.2009 16:53
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |