15:00 29.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мечыслаў Грыб: Думаю, наша міліцыя не займаецца палітычным вышукам
Былы Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Грыб каментуе меркаванне, што беларуская міліцыя ажыццяўляе палітычны вышук.
ЕЎрарадыё: Журналіст “Ежедневника” Аляксандр Мішын на падставе афіцыйных справаздач міліцыянтаў напісаў, што . З якога узроўню могуць ісці падобныя загады? Гэта ініцыятыва мясцовых аддзяленняў міліцыі, ці вышэйшы ўзровень?
Мечыслаў Грыб: Па-першае, я хацеў бы адзначыць, што ў адпаведнасці з законам аб органах унутраных справаў, палітычным вышукам гэтыя органы займацца не маюць права. Такіх паўнамоцтваў ім закон не даў. Па-другое, магчыма, журналісты не зусім разумеюць. што такое вышук, і што такое палітычны вышук. Падчас палітычнага вышуку супрацоўнікі распрацоўваюць нейкіх палітычных дзеячаў, вярбуюць агентуру пад гэтую справу і пад гэтых асоб. Наколькі мне вядома, сёння ў міліцыі няма такіх падраздзяленняў, якія б займаліся палітычным вышукам. З эканамічнымі злачынцамі вядуць барацьбу эканамічныя аддзелы, якія ёсць у органах унутраных справаў. З крымінальнымі злачынствамі - супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Яны маюць права на аператыўна-вышукавую дзейнасць. Астатнія супрацоўнікі міліцыі – ні ДАІ, ні ахова, ні міліцыя грамадскага парадку ні дзяжурныя часткі не маюць права займацца аператыўна-вышукавай дзейнасцю.
Я даўно там не працую і не ведаю, што там сёння робіцца. Але мне падаецца, што гэта вялікае перабольшанне. Я не думаю, што ў гэтым можа быць зацікаўленае Міністэрства ўнутраных справаў. Калі б яны былі зацікаўленыя – у іх ёсць свае апараты. Навошта ім гэта рабіць на ўзроўні раёна, горада ці вобласці? Напрыклад, распрацаваць сайт, як Хартыя-97 – гэта распрацаваў нейкі супрацоўнік без аніякіх пытанняў. Гэта па-першае. А па-другое – я ня ведаю, хто і як іх распрацоўвае, гэта яны так кажуць. Гэта кажа адзін бок, а другога боку я не чую, як я магу зрабіць высновы?
Еўрарадыё: Але журналіст сцвярджае, што існуюць такія афіцыйныя даклады, а значыць міліцыя гэтым займаецца. На вашу думку, наколькі гэта можа перашкаджаць міліцыі выконваць свае непасрэдныя абавязкі – абараняць грамадзян Беларусі?
Мечыслаў Грыб: Чым больш міліцыя будзе выконваць функцый, не прадугледжаных заканадаўствам, тым цяжэй ёй будзе выконваць асноўныя абавязкі. Чым больш мы будзем расцягваць гэтых людзей, тым менш мы будзем атрымліваць на тым фронце, які з’яўляецца для іх асноўным. Але мне здаецца, усе гэтыя парушэнні, затрыманні трэба разглядаць як канкрэтнае парушэнне заканадаўства, а не як палітычны вышук. Я не бачу там ніякага палітычнага вышуку, прабачце. Я юрыст-практык, можаце запытацца ў іншага юрыста, таксама практыка, які мае сваю думку і сваё меркаванне. Некаму хацелася б сказаць, што гэта палітычны вышук, але я думаю – гэта перабольшанне. Навошта ім гэта рабіць, калі суседняе сілавое ведамства займаецца тым самым.
Еўрарадыё: Ці займалася б міліцыя маніторынгам СМІ без палітыкі?
Мечыслаў Грыб: Не ведаю, у той час, калі я працаваў, камп’ютары былі вялікай рэдкасцю, а ў міліцыі іх увогуле не было. Сайты – новая справа. Як сучасныя супрацоўнікі ставяцца да гэтых пытанняў, я не ведаю. Іншы час.
Еўрарадыё: Наколькі практыка палітычнага вышуку звычайная ў іншых краінах?
Мечыслаў Грыб: Ды нідзе такога няма. Ёсць служба бяспекі – няважна, як яна называецца, КДБ ці інакш – там гэтым могуць займацца, могуць не займацца. А што тычыцца органаў унутраных справаў, органаў міліцыі, яны не займаюцца палітычным вышукам. Я думаю, што і ў нас яго няма. Яшчэ раз вам паўтару, што гэта проста перабольшанне. Нават падраздзялення такога няма, якое гэтым бы займалася.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме