11:16 02.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мечыслаў ГРЫБ: «БСДП (Грамада) можа спыніць сваё існаванне...»
Так лічыць сацыял-дэмакрат, старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Мечыслаў Грыб, які катэгарычна не падтрымлівае дзейнасць Анатоля Ляўковіча.
— У статуце нашай партыі напісана, што мы павінны праводзіць з’езд не радзей, чым раз на два гады, — распавядае пра партыйныя справы Мечыслаў Іванавіч. — 13-ы з’езд павінен быў прайсці ў жніўні 2010 года, але Анатоль Ляўковіч яго не арганізаваў. Міністэрства юстыцыі тады вынесла першае папярэджанне партыі — за парушэнне статута. З гэтым папярэджаннем Ляўковіч сам азнаёміўся, але членам Прэзідыума і членам ЦК пра яго не распавёў.
Мы назіралі за пазіцыяй Ляўковіча, як ён літаральна на вачах мяняецца, як імкнецца супрацоўнічаць з уладай, як выступае на старонках “Советской Белоруссии”... Мы казалі: ты не маеш права выступаць са старонак гэтай газеты ад імя старшыні партыі, бо гэта разыходзіцца з партыйнай лініяй. Але з намі ён нічога не ўзгадняў. Ягонае першае выступленне ў “СБ” было абмеркавана на пасяджэнні Прэзідыума: Ляўковіча асудзілі і папярэдзілі. Але ён па-ранейшаму шукаў магчымасці супрацоўніцтва з уладай.
Незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў сабраўся Прэзідыум партыі, падчас якога быў выказаны недавер Ляўковічу. Партыяй даручылі кіраваць ягонаму першаму намесніку Маслоўскаму. Затым адбыўся з’езд партыі, на якім прысутнічаў і Ляўковіч. Ён нават выступаў з дакладам. Але калі пачалі выбіраць кіруючыя органы, у тым ліку і старшыню партыі, ён зняў сваю кандыдатуру. І яго не абралі ні старшынёй, ні ў ЦК партыі. Пасля гэтага Ляўковіч напісаў скаргу аб тым, што з’езд прайшоў незаконна. І Мінюст прызнаў з’езд неправамоцным. Пасля ягоных дзеянняў і віншаванняў на адрас Лукашэнкі пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія былі апублікаваны на старонках “СБ” ад імя БСДП (Грамада), Ляўковіча выключылі з партыі.
Тым часам мы вызначыліся з датай чарговага з’езда — 15 мая. Але літаральна на наступны дзень пасля таго, як была прызначана дата з’езда, Мінюст выносіць другое папярэджанне партыі. З тэкстам гэтага папярэджання Ляўковіч адмаўляецца знаёміць сябраў партыі. Пры гэтым ствараецца нейкі аргкамітэт па правядзенні з’езда, якому надаюць паўнамоцтвы ЦК і Прэзідыума. Хаця нічога падобнага няма ні ў законе аб палітычных партыях, ні ў статуце партыі! Але гэты аргкамітэт збіраецца і выключае з партыі 11 чалавек, у тым ліку мяне, Трусава, Маслоўскага — карацей, усіх актыўных і падрыхтаваных прыхільнікаў партыі. І Мінюст робіць выгляд, што гэтага не заўважае!..
Ляўковіч абвяшчае свой з’езд на 23 красавіка. Цяпер, атрымліваецца, будуць два з’езды...
Але перад тым, як правесці з’езд, трэба, каб у раёнах і абласцях адбыліся партыйныя канферэнцыі, на якіх будуць вылучаны дэлегаты на з’езд. Наколькі мне вядома, рэгіёны сёння не падтрымліваюць Ляўковіча і таму сваіх дэлегатаў на ягоны з’езд вылучаць не будуць.
Аднак як усё будзе на самай справе — цяжка сказаць. Ляўковіч можа сабраць чалавек 10—20 і сказаць, што з’езд адбыўся. І Мінюст можа яго падтрымаць... Мы ж ведаем, як дзейнічае іншы раз Мінюст.
На мой погляд, сёння існуе рэальная пагроза для існавання БСДП (Грамада). Справа ў тым, што Мінюст зусім не хоча слухаць наш бок. Ён прызнае толькі Ляўковіча. А з намі прадстаўнікі гэтага ведамства не хочуць нават сустракацца. Група членаў нашай партыі каля месяца таму напісала ліст міністру юстыцыі з просьбай аб сустрэчы. Ён быццам бы не адмаўляе, але і не сустракаецца...
Мне падаецца, што Ляўковіч паставіў сабе задачу любымі шляхамі трапіць у Палату прадстаўнікоў. І дзеля гэтага ён гатовы нават ахвяраваць партыяй...
Марына Коктыш, пятнiца 1 красавiка 2011 г.
Цалкам глядзіце матэрыял Марыны Коктыш
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |