17:48 31.10.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мастоўскія сацыял-дэмакраты дамагліся рамонту каналізацыі і вуліцы
Дапамагла ім у гэтым мясцовая “Газета Слонімская”. Дзякуючы публікацыям у незалежнай прэсе вырашэнне мясцовых праблем зварухнулася з мёртвай кропкі.
Дапамагла ім у гэтым мясцовая “Газета Слонімская”. Дзякуючы публікацыям у незалежнай прэсе вырашэнне мясцовых праблем зварухнулася з мёртвай кропкі.
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БСДП Іосіф Палубятка адзначае, што мясцовыя актывісты вырашылі займацца вырашэннем тых праблем, якія не вырашае мясцовая ўлада. Дзеля гэтага друкаваліся матэрыялы ў газеце, частка накладу выкупалася і распаўсюджвалася сярод жыхароў.
- Вынікам нашай працы стаў рамонт каналізацыі ў вёсцы Мікелеўшчына. Доўгі час каналізацыя была пашкоджаная і нечыстоты сцякалі ў канаву ад чаго стаяў непрыемны пах, які атручваў паветра. У вёсцы Масты Левыя была часткова адрамантаваная вуліца Прынёманская, аднак рамонт не спадабаўся жыхарам і яны патрабуюць больш якаснага рамонту, - кажа Іосіф Палубятка.
Сацыял-дэмакрат адзначае, што ў новым элітным пасёлку каля вёскі Вялікія Сцяпанішкі толькі адна вуліца мае афсфальтавае пакрыццё. Каб вырашыць праблему з асфальтаваннем дарог быў падрыхтаваны калектыўны зварот да мясцовых чыноўнікаў.
- У Мастах таксама існуе шэраг праблем – адсутнічае вулічнае асвятленне каля самага вялікага дзіцячага садка. Зараз збіраем подпісы, каб вырашыць і гэтае пытанне. Вырашаем таксама пытанне з усталяваннем прылаўкаў і навесаў на міні-рыку па вуліцы Будаўнікоў. У асноўным там гандлююць людзі сталаг веку і пад час дажджу, снегу, ці спёкі ім няма куды схавацца, - працягвае Іосіф Палубятка.
Кіраўнік абласной арганізацыі БСДП падкрэслівае, што актывісты вырашаюць таксама і індывідуальныя пытанні грамадзян. Не так даўно да іх звярнуўся жыхар шматпавярховіка, які прасіў дапамагчы вырашыць пытанне з рамонтам пад’езду. Як аказалася пасля капітальнага рамонту пад’езд аднаго з жылых дамоў па вуліцы Юнацтва працякаў. Мясцовае ЖКГ абяцала разабрацца з гэтым пытаннем у бліжэйшы час.
У якасці прыклада аб клопаце пра людзей Іосіф Палубятка прыгадаў дапамогу, якую аказалі сацыял-дэмакраты жанчыне з вёскі Масты Правыя Ірыне Грэцкай, якая даглядае хворага сына – па дамове з фермерскай гаспадаркай ёй было дастаўлена паўтоны бульбы.
Большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам.
БСДП і кампанія назірання “Права выбару” прапануюць змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей. БСДП і кампанія “Права выбару” запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме