09:00 17.04.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Мастацкі музей выклаў відэаэкскурсію і 3D-тур па выставе да 100-годдзя музея Луцкевіча

У 2021 годзе адзначаўся юбілей 100-годдзя з дня заснавання Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Гэтая значная падзея ў культурным і музейным жыцці Беларусі стала нагодай для правядзення выставачнага праекта ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у кастрычніку — снежні 2021 года. Выставу можна наведаць і сёння, бо музей зрабіў яе даступнай анлайн у сучасных фарматах.

Экспазіцыя выставы аб’яднала музейныя прадметы і дакументы, што паходзяць са збораў Віленскага музея імя Івана Луцкевіча і пасля яго лівідацыі захоўваюцца ў калекцыях беларускіх музеяў і архівах.

З выставай можна знаёміцца ў фармаце відэаэкскурсіі. Яе вядзе куратар выставачнага праекта Дзмітрый Моніч.

Таксама даступны і . Тут можна хадзіць па выставе самастойна, уважліва разглядаючы кожны з выстаўленых прадметаў з калекцыі і чытаючы інфармацыю пра яго.

3D-тур па экспазіцыі і відэаэкскурсію музей падрыхтаваў разам з клубам інтэлектуальнага вольнага часу «Факультатыў».

Нагадаем, што Іван Луцкевіч з'яўляецца адным з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Яго постаць звязана з нацыянальным адраджэннем пачатку мінулага стагоддзя.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме