22:46 13.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
І. Маслоўскі ЎДЗЕЛЬНІЧАЎ У ПАСЯДЖЭННІ КАМІТЭТУ САЦЫЯЛІСТЫЧНАГА ІНТЭРНАЦЫЯНАЛУ ПА КРАІНАХ СНД, КАЎКАЗА І ЧОРНАГА МОРА Ў БАКУ
11-12 кастрычніка 2010 года ў сталіцы Азербайджана Баку адбылося другое за пяць месяцаў пасяджэнне Камітэту Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу (СІ) па краінах СНД, Каўказа і Чорнага мора. Ініцыятыва правядзення форуму ўзнікла падчас папярэдняга пасяджэння, якое адбылося ў чэрвені ў Ерэване. Сацінтэрн зрабіў тады першы крок у рэчышчы вырашэння Нагорна-карабахскай праблемы, калі запрасіў намесніка Старшыні Азербайджанскай сацыял-дэмакратычнай партыі Саладзіна Алахвердыева. Мерапрыемства ў Баку адбылося дзякуючы асабістай згодзе Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, каторы накіраваў удзельнікам прывітальнае слова. На гэты раз, хоць і не без праблем, Армянскую сацыялістычную партыю прадстаўлялі сустаршыня Камітэту Марыё Налпацян і Гіра Манаян.
Старшынстваваў на пасяджэнні Генеральны сакратар СІ Луіс Аяла (Чылі) пры ўдзеле сустаршыні Камітэту Аляксандры Дабалі (Венгрыя).
На пасяджэнне ў Баку, нягледзячы на экстрэмальна кароткі тэрмін падрыхтоўкі, з’явіліся прадстаўнікі ўсіх палітычных партый краін СНД, прадстаўленых у СІ. Акрамя ўзгаданых Арменіі і Азербайджана, у мерапрыемстве прынялі ўдзел сацыялісты і сацыял-дэмакраты з Грузіі, Казахстану, Кыргызстану, Украіны, Малдовы, Беларусі, а таксама з Грэцыі і Швецыі.
Прыезд армянаў у Баку асвятляўся вельмі шырока ўсімі без выключэння сродкамі масавай інфармацыі ў асноўным з пазітыўнымі ацэнкамі, таму што праблема Нагорнага Карабаху і сёння, праз шмат пасляваенных гадоў, стаіць вельмі востра.
Акрамя дыскусіі, звязанай з армяна-азербайджанскім канфліктам, традыцыйна слухаліся даклады аб сітуацыі ў краінах. Ад імя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на форуме выступіў першы намеснік старшыні БСДП Ігар Маслоўскі, які паведаміў пра змены ў кіраўніцтве партыі, якія адбыліся ў выніку правядзення З’езда БСДП 10 кастрычніка, а таксама пра асаблівасці ходу кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі.
Прадстаўнікі з Казахстану і Грузіі выказалі гатоўнасць прыняць у сябе чарговае пасяджэнне Камітэту, што мела б істотнае значэнне для іміджу іх партый.
Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмеркаваны ўжо 15-16 лістапада ў Парыжы на пасяджэнні Рады Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу .Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме